Воўна: матэрыял з валасоў жывёлаў

Воўна — сабраная для перапрацоўкі поўсьць жывёлаў (авечак, коз, вярблюдаў, трусаў, ламаў і іншых).

Галоўным чынам у прамысловасьці перапрацоўваецца авечая воўна.

Воўна: матэрыял з валасоў жывёлаў

На Беларусі авечую воўну нарыхтоўвалі два разы ў год — увесну і ўвосень, калі стрыглі авечак. Састрыжаную воўну сартавалі і разрыхлялі: расскубалі рукамі, расчэсвалі ўручную драўлянымі і драцянымі шчоткамі, пазьней таксама на мэханічных часалках (воўначосках) — вадзяных, паравых. Разрыхленая воўна выкарыстоўваецца пасьля для вырабу тканых, вязаных і валеных рамесных прадметаў.

Міталёгія

У беларускіх паданьнях звычайна выток ракі ці крыніцу вядзьмарка заткнае воўнай, пасьля чаго тая больш не цячэ. У беларускіх казках, каб выклікаць цудоўнага каня, спальвалі воўну трох колераў — шэрую, вараную і рыжую. У беларускіх казках Цмок, праціўнік Грамавіка, ляжыць каля каранёў Сусьветнага дрэва на чорнай воўне.

У беларускіх замовах ад зьмеяў «зьмяя зьмяіная» ляжыць пад дубам на чорнай воўне.

Крыніцы

Tags:

АвечкаВярблюдКазаТрус

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Транснацыянальная карпарацыяЕўняАляксей МарачкінУлёф МэльбэргГарадзенская вобласьцьФранцішак СкарынаСьпіс гарадоў БеларусіДаўгатаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікGoogleТравеньШчучынІван ШамякінАляксандар ШыдлоўскіПернікСтаніслаў ШушкевічВугорская моваУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціВасіль БыкаўЖорсткая парнаграфіяБаранавіцкі раёнMelbetРазьвітаньне з РадзімайВіды сувязі словаўІрляндцыПесьня пра зубраКазімер ЯгайлавічФранцыяВалошкаПалямонавічыПацеіСяргей СматрычэнкаВалянцін АкудовічАнтон ЯльчынБеларускі рубельЛітаратурныя жанрыКоргіЧарнобыльская катастрофаЗямля пад белымі крыламіСлавамір АдамовічКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)ІзбутJavaЖан-Поль СартрБуйвідЖаночая рыфмаАдукацыяАндраш ШэфэрПалітычная партыяІван ПташнікаўДунайЛексычнае значэньнеВікіманіяШвэцыяДожджНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііІнтэрстэларКалдуныВасіль ІгнаценкаПавець.neПратэстанцкая РэфармацыяАзіяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага2020-я1874Генадзь ШутаўТутэйшыя (літаб’яднаньне)ТэхналёгіяУладзімер КонанЛацінская мова🡆 More