Бутрым Няміра

«Бутрым Няміра» — двухактавая п'еса Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1906 годзе паводле легенды Вацлава Ластоўскага «Каменная труна».

Бутрым Няміра
Жанр: п'еса
Аўтар: Францішак Аляхновіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1916
Публікацыя: 1916

Сюжэт

Ф. Аляхновіч даволі свабодна выкарыстаў сюжэт легенды. У варыянце Ластоўскага асноўны ўпор рабіўся на традыцыйны любоўны трохкутнік, куды ўваходзілі Бутрым Няміра, яго жонка Мара і баярыч Стаўра Рамашковіч. У Аляхновіча забойства Рамашковіча і сьмерці Мары зьведзена да невялічкага эпізоду: аб расправе з падданым і сьмерці жонкі апавядаў сам Няміра. Значна больш увагі драматург удзяліў уласнаствораным пэрсанажам, якія ў сюжэце легенды не фігуравалі.

Як адзначае У. Ковель, асноўны маральна-рэлігійны матыў «Каменнай труны» — ідэя абавязковага пакараньня за грахоўнасьць і нераскаяньне была злучана з зусім іншай пабудовай мастацкага вобраза.

Ацэнкі

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» адзначыў наступныя якасьці п'есы:

Яна маець высокія літэратурныя і сцэнічныя вартасьці. Як твор літэратурны, п'еса выдаецца сваёй стылізаванасьцю, прыгажством мовы (хоць і не старыннай), пеўнасьцю псыхолёгічных абрысовак, стульнасьцю і адзінствам у разьвіцьці падзей. Як твор сцэнічны, яна азначаецца дасканаласьцю тэхнікі і колькімі харошымі з мастацкага боку эфектамі. Апрача таго, п'еса «Бутрым Няміра», быць можа, паміма сьвядомага жаданьня яе аўтора, — дужа ясная і сакавітая ілюстрацыя соцыяльных злыдняў. Яна сьведчыць што корнем усялякіх ліхадзействаў у вадносінах людзей ёсьць благі соцыяльны парадак, які ствараець Бутрыма Няміру (прототып Івана Грознага).

Бібліяграфія

  • Francišak Alachnowič. Butrym Niamira: inscienizawanaja lehienda W. Łastoŭskaha «Kamiennaja truna». — Wilnia: 1918.
  • Францішак Аляхновіч. Бутрым Няміра. (Драма. Акт 1). // Выпісы з беларускае літаратуры. Новы і найноўшы кругабегі : уложана спецыяльнай камісіяй пры выдавецтве. — Менск: Савецкая Беларусь, 1923. — С. —.
  • Францішак Аляхновіч. Выбраныя творы. Драматургія; Проза; Вершы; Публіцыстыка; Лісты; Тэатразнаўства; Успаміны / укладанне, прадмова Анатоля Сабалеўскага ; каментарый Генадзя Кажамякіна. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 541 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1200 ас. — ISBN 985-504-005-8

Крытыка, рэцэнзіі

Крыніцы

Tags:

Бутрым Няміра СюжэтБутрым Няміра АцэнкіБутрым Няміра БібліяграфіяБутрым Няміра КрыніцыБутрым Няміра1906Вацлаў ЛастоўскіФранцішак Аляхновіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Атлянтычны акіянДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Сельская гаспадаркаПрыродаахоўная тэрыторыяСірэйкаПарнафільмАляксандар ЛукашэнкаЛеўкацытВалянцін АкудовічНідэрляндыВольныя матэрыялыДругая сусьветная вайнаАнгельская моваДразды (гурт)Сяргей АлейнікБеларуская моваПарнаграфія ў сецівеЯнка МаўрПастава на каленяхБудынакПрыдатак (мовазнаўства)Русіфікацыя БеларусіЛацінкаСалатная цыкорыяВікіпэдыяПэтэр ПэлегрыніЯдвігін Ш.СтанаБеларуская ВікіпэдыяНасельніцтва БеларусіЖанчына зьверхуТумаТаўкачВялікае Княства ЛітоўскаеПратакол перадачы гіпэртэкстуАўтарскае праваІгар СідарукБорна СосаМарыя МартысевічПрыродаТрахеяВітольд Бялыніцкі-БіруляСаньнікава25 красавікаДзяжаГайла (імя)ХарватыяКастусь ЕзавітаўПесьня пра зубра1347КрывічыКанюшынаДзед ТалашНовы замак (Горадня)Дж (дыграф)ЭрэкцыяІксвідэаГарэлкаЖамойтыЛеанід ГалубовічАркаДзярэйка1632Ямаўт🡆 More