Гарадзе́льская у́нія 1413 го́ду — саюз між Польшчай і ВКЛ, падпісаны 2 кастрычніка 1413 году ў замку Гарадло на рацэ Заходні Буг між Вялікім князем Літоўскім Вітаўтам і каралём польскім Ягайлам.
Гарадзельская унія | |
Польшча й Літва ў 1386–1434 гг. | |
Падпісаная | 2 кастрычніка 1413 |
---|---|
· месца | Гарадло |
Бакі | Польшча і ВКЛ |
Адмяняла большую частку Крэўскай уніі 1385 году, пацьвярджала існаваньне Вялікага Княства Літоўскага ў якасьці незалежнай дзяржавы. У той самы час прызнавала вярхоўнасьць польскага караля, які мусіў стаць уладаром ВКЛ па сьмерці вялікага князя. Дамова ўніфікавала агульную палітыку дзьвюх дзяржаваў, уводзіла агульныя інстытуты, агульныя польска-літоўскія соймы і сходы, урады ваяводаў і кашталянаў на Літве. Літоўская шляхта зраўнялася з польскімі родамі. Гарадзельская унія дазволіла задобрыць і супакоіць рымскую курыю, якая была настроеная варожа пасьля паражэньня Тэўтонскага ордэну ў Грунвальдзкай бітве 1410 году.
У Гарадло былі падпісаныя 3 прывілеі (граматы).
Першы прывілей — выдадзены ад 47 польскіх фэадалаў, надзяляў 47 літоўскіх фэадалаў-каталікоў сваімі прыватнымі гербамі.
Другі прывілей — падпісаны 47 літоўскімі фэадаламі, пацьвярджаў прыняцьцё імі польскіх прыватных гербаў. Літоўская шляхта абяцала быць з польскай у вечным сяброўстве. Адзначалася, што ў выпадку сьмерці Вітаўта выбары новага вялікага князя літоўскага мусілі адбывацца пры згодзе з польскай шляхтай. А ў выпадку сьмерці Ягайлы — выбары польскага караля мусілі адбывацца пры згодзе літоўскай шляхты. Меў 45 пячатак.
У трэцім прывілеі (названы Гарадзельскім прывілеем 1413 году) Ягайла і Вітаўт абавязваліся прызначаць на дзяржаўныя пасады толькі шляхцічаў-каталікоў, якія маюць гербы. Іх грамадзкае становішча падвышалася да князёў Рурыкавічаў і Гедымінавічаў. У Прывілеі было запісана пра яднаньне ВКЛ і Польшчы, аднак гарантавалася адасобленасьць улады вялікага князя літоўскага і яго самастойнасьць.
Гербы, прынятыя літоўскай шляхтай:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гарадзельская унія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.