Айрацкая мова (айрацкая размоўная, заходнемангольская, тода бічыг: ᡆᡕᡅᠷᠠᡑ ᡘᡄᠯᡄᠨ (трансьл.
У асноўным зьяўляецца сукупнасьцю дыялектаў, на якіх размаўляюць плямёны айратаў, а таксама некаторая колькасьць першапачаткова цюрскіх народнасьцяў.
Айрацкая мова | |
ᡆᡕᡅᠷᠠᡑ ᡘᡄᠯᡄᠨ (Oyirad kelen) ᠮᠣᠩᠭᠣᠯ ᠬᠡᠯᠡᠨ ᠦ ᠣᠶᠢᠷᠠᠳ ᠠᠶᠠᠯᠭᠤ (Mongγol kelen-ü Oyirad ayalγu) | |
Ужываецца ў | Манголіі, Расеі, КНР, Кыргыстане |
---|---|
Рэгіён | Манголія: аймакі Хоўд, Уўс ды Баян-Улгій Расея: рэспубліка Калмыкія КНР: СУАР, Ганьсу, Цынхай |
Колькасьць карыстальнікаў | 560 000 чал. |
Клясыфікацыя | Алтайскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Пісьмо | тода-бічыг[d] і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | xal |
ISO 639-2(Т) | xal, xwo |
ISO 639-3 | xal |
|
Навукоўцы разыходзяцца ў меркаваньнях датычна статусу айрацкае мовы. Напрыклад, айрацкая мова можа разглядацца ў якасьці асобнае мовы або як буйны дыялект мангольскае мовы.
Калмыцкая мова, зьяўляючыся першапачаткова адным з айрацкіх дыялектаў (дакладней нашчадкаў некалькіх дыялектаў), за сёньняшнім часам разглядаецца як асобны, але блізкароднасны ідыём. Айрацкая клясычная (літаратурная) мова зьяўляецца пісьмоваю формай агульнага продку сучасных айрацкіх дыялектаў, пры гэтым даволі моцна адрозная ад іх.
Тэрыторыі, на якіх пражывае айрацкамоўнае насельніцтва, месьцяцца на захадзе Манголіі і паўночным захадзе КНР (перадусім у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, а таксама ў некаторых рэгіёнах правінцыяў Цынхай і Ганьсу). Разам з гэтым, з прычыны частае клясыфікацыі калмыцкае мовы ў якасьці аднаго з дыялектаў айрацкае мовы, у склад айрацкамоўных рэгіёнаў могуць далучаць расейскую рэспубліку Калмыкія (рэгіён узьбярэжжа Касьпійскага мора). Ва ўсіх трох краінах айрацкая мова мае вызначаную пагрозу зьнікненьня. Найбольшым паводле колькасьці носьбітаў зьяўляецца таргуцкі дыялект.
Варта адзначыць, што тэрмінам «айрацкая мова» (або «пісьмовая айрацкая») могуць пазначаць мову гістарычных дакумэнтаў, запісаных пісьмовасьцю тода бічыг.
У Манголіі існуе сем дыялектаў, кожны зь якіх мае ўжытак у адпаведнай пляменнай групе:
Некаторыя дыялекты зьяўляюцца складанымі для клясыфікацыі. Прыкладам, алашаньскі дыялект, распаўсюджаны ў аймаку Алашань аўтаномнага раёну Ўнутраная Манголія (КНР) першапачаткова залічваўся да дыялектаў айрацкай мовы, што абгрунтоўвалася ягонымі фанэтычнымі рысамі. Між тым, гэты дыялект можа быць клясыфікаваным як дыялект мангольскае мовы з прычыны ягоных марфалягічных рысаў. Дархадзкі дыялект (аймак Хуўсгел, Манголія) рознымі дасьледчыкамі клясыфікаваўся ў якасьці дыялекту айрацкай, мангольскай або бурацкай моваў.
Айрацкая мова мае пагрозу зьнікненьня на ўсіх тэрыторыях свайго распаўсюджаньня. Напрыклад, у Расеі калмыцкая мова за цяперашнім часам выходзіць з ужытку і распаўсюджаная галоўным чынам серад людзей пажылога ўзросту, што зьвязана з наступствамі дэпартацыі калмыкаў 1943 і наступнага ўплыву з боку расейскай мовы. Між тым, у Кітаі, айрацкая мова яшчэ даволі шырока выкарыстоўваецца ў традыцыйных галінах жыцьця, маецца шмат аднамоўных носьбітаў, аднак на думку іншых навукоўцаў, адбываецца скарачэньне сфэры ўжытку мовы ў адукацыі. Датычна Манголіі, на думку некаторых дасьледчыкаў, перавага халха-мангольскага дыялекту мангольскае мовы стала фактарам халхізацыі іншых мангольскіх моваў і дыялектаў.
У айрацкай мове выкарыстоўваюцца два віды пісьмовасьці.
Гістарычна ў мове выкарыстоўвалася пісьмовасьць тода бічыг, якая паходзіць ад старамангольскае пісьмовасьці. Гэтая пісьмовасьць больш за ўсё захавалася ў Кітаі, дзе яна дагэтуль можа ўжывацца ў друкаваных выданьнях. У Калмыкіі мае ўжытак пісьмовасьць на аснове кірылічнага альфабэту. У Манголіі ў якасьці пісьмовасьці выкарыстоўваецца мангольская пісьмовасьць.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Айрацкая мова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.