Фаналёгія

Фаналёгія (па-грэцку: phōnē — «гук» і па-грэцку: logós — «слова», «вучэньне») — разьдзел мовазнаўства, які вывучае фанэмы і іх сыстэму.

Да ліку асноўных пытаньняў фаналёгіі належаць: вызначэньне існасьці самой фанэмы, г.зн., вызначэньне тых прыкметаў, якія складаюць зьмест фанэмы; высьвятленьне суадносінаў, з аднаго боку, паміж фанэмай і гукамі, у якіх яна рэалізуецца, а зь іншага боку, зь іншымі фанэмамі. Інакш кажучы, у цэнтры ўвагі фаналёгіі знаходзіцца праблема тоеснасьці фанэмы.

На розьніцу паміж параўнальна невялікай колькасьцю гукаў, якія функцыянуюць у мове, і практычна незьлічонай колькасьцю розных фізычных гукаў, упершыню (1870-я гг.) зьвярнуў увагу лінгвіст І. А. Бадуэн дэ Куртэнэ, які распрацаваў палажэньні аб фанэмах як «рухомых кампанэнтах марфэмаў», аб разнастайнасьці гукаў, якія аб'ядноўваюцца ў адну фанэму (або яго аляфонаў), і першым увёў у лінгвістычны ўжытак тэрмін «фанэма».

Ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ аб розных аспэктах гукаў мовы — артыкуляцыйных («кінэма») і акустычных («акусма»), а таксама аб іх ролі «ў мэханізьме мовы» зрабілі вялікі ўплыў на разьвіцьцё фанэтыка-фаналягічных дасьледаваньняў у расейскім і сусьветным мовазнаўстве, зьявіліся зыходнымі тэарэтычнымі пасылкамі для розных фаналягічных школ XX ст., найперш, Маскоўскай і Ленінградзкай фаналягічных школаў, Праскай лінгвістычнай школы.

Літаратура

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.

Глядзіце таксама

Tags:

Грэцкая моваМовазнаўстваФанэмаФанэтычная сыстэма мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХарватыяНефцякамскІксвідэаФільмЛюдміла ПайдушакаваУшачыАндрэй ФедарэнкаHTMLІзраільСувэрэнная дзяржаваБардэльАлесь БадакУрліхГорадняПохва (неадназначнасьць)@Мы выйдзем шчыльнымі радаміПортуБерасьцеДэмакратыяМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.neАнатоль БутэвічАлег ЛойкаКанстытуцыя ЗШАВіктар ШніпМікола МятліцкіНазоўнікПрыдатак (мовазнаўства)Мікола ПапекаЛічэбнікВожык (часопіс)Залаты стандартЭратычнае мастацтваПолацакЯн ЧыквінВільняСаратаўЯдвігін Ш.Сьпіс беларускіх імёнаў1989Сяргей АлейнікЗіновій ПрыгодзічКобрынскае княстваЛіцьвіныРасейская акупацыя БеларусіПрыслоўеЛюбоўАляксандар Чарвякоў7 (лік)КобрыньПаўстаньне 1863—1864 гадоўКастрычнікУнітарная дзяржаваТадзіяна КляшторнаяРоварВіцебскБанкаўскі рахунакДругая сусьветная вайнаЁУладзімер СьцяпанРуслан ВусаўПарнаграфія ў БеларусіІмёны ліцьвінаўПераклады Бібліі на беларускую мовуМагілёўГішпанія🡆 More