Адэльск

Адэ́льск — вёска ў Беларусі, на рацэ Одле.

Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 661 чалавек. Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад Горадні, за 9 км ад аўтамабільнай дарогі Горадня — Ваўкавыск.

Адэльск
лац. Adelsk
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Адэльск
Герб Адэльску
Першыя згадкі: XV ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Адэльскі
Насельніцтва: 661 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231713
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′20″ пн. ш. 23°45′45″ у. д. / 53.40556° пн. ш. 23.7625° у. д. / 53.40556; 23.7625 23°45′45″ у. д. / 53.40556° пн. ш. 23.7625° у. д. / 53.40556; 23.7625
Адэльск на мапе Беларусі ±
Адэльск
Адэльск
Адэльск
Адэльск
Адэльск
Адэльск
Адэльск Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Адэльск — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры канца XVII ст.

Назва

Тапонім Адэльск утварыўся ад назвы ракі Одлы (Адлянкі) паводле найбольш старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + суфікс -ск. Увогуле, у айканіміі этнічных беларускіх зямель суфікс -ск (-цак) ёсьць глыбока традыцыйнай рэліктавай зьявай, якая падкрэсьлівае самабытнасьць беларускага народа і старажытнасьць тэрыторыі яго расьсяленьня. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стагодзьдзяў, у тым ліку ў назвах двух найстаражытнейшых местаў Полацку і Смаленску, засьведчаных летапісамі пад 862 і 863 гадамі. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, памянёных у летапісах XI стагодзьдзя, прыпадае менавіта на зону фармаваньня беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасьць і ў наступныя стагодзьдзі. Кожнае трэцяе беларускае места зь ліку занесеных у «Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV стагодзьдзя сканчаецца на -ск (-цак).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Адэльск упамінаецца за часамі вялікага князя Казімера (1440—1492) як мястэчка на гандлёвым шляху з Горадні ў Берасьце, што праходзіў праз Крынкі, Нараў і Орлю. У 1490 годзе тут збудавалі першы драўляны касьцёл. Згодна з Статутам Вялікага Княства Літоўскага (1529 год) зь мястэчка зьбіралі 15 коп грошай (900 літоўскіх грошаў) на гібэрну (вайсковыя патрэбы).

У 1546 годзе каралева і вялікая княгіня Бона надала Адэльску прывілеі на кірмашы і частковае вызваленьне ад падаткаў. Гэтыя прывілеі пашырылі каралі і вялікія князі Стэфан Баторы, Уладзіслаў Ваза. У 1588 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза далучыў мястэчка да каралеўскіх маёнткаў. Ён жа надаў прывілей, згодна зь якім у 1660 годзе тут збудавалі касьцёл Прачыстай Маці Божай. У ХVІІІ ст. у мястэчку ўзьвялі драўляную сынагогу, а ў ХІХ ст. — драўляную малітоўную школу (не захаваліся). Пад 1690 годам Адэльск ўпамінаецца як мястэчка ў Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводзтва, якое належала да Гарадзенскай эканоміі і атрымала прывілей ад караля і вялікага князя Яна Сабескага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Адэльск 
Панарама мястэчка

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Адэльск апынуўся ў Прусіі. На 1800 год тут налічвалася 172 будынкі (усе драўляныя). З 1807 году — у Расейскай імпэрыі, дзе ў 1808 годзе атрымаў статус заштатнага места Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні. У першай палове XIX ст. у Адэльску праводзілася 6 кірмашоў на год. Жыхары места бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні (1863—1864).

На 1865 год у Адэльску быў 201 будынак (усе драўляныя), дзейнічалі касьцёл і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 6 корчмаў. 27 лютага 1875 году места атрымала герб: «у залатым полі дзьве скрыжавныя касы, на краях тарчы — два каласы чырвонага колеру».

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Адэльск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Адэльск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Адэльск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сакольскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. 13 чэрвеня 1934 году паселішча страціла мескія правы.

У 1939 годзе Адэльск увайшоў у БССР, у Гарадзенскі раён. На 1990 год у вёсцы было 227 двароў, на 1994 год — 283. У 2000-я гады Адэльск атрымаў афіцыйны статус «аграградку». 24 ліпеня 2014 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб вёскі.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — каля 500 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1828 год — 1816 чал., зь іх 1578 каталікоў, 16 пратэстантаў, 10 праваслаўных і 212 юдэяў; 1865 год — 1327 чал., зь іх паводле веры: 841 каталік і 482 юдэі, паводле стану: 1248 мяшчанаў і цэхавых; 1878 год — 1346 чал. (657 муж. і 689 жан.), зь іх 1242 каталікі, 6 праваслаўных, 96 юдэяў; 1886 год — 1346 чал., зь іх 1242 каталікоў, 6 праваслаўных, 98 юдэяў; 1897 год — 1462 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1916 год — 1742 чал., пераважна беларусы-каталікі; 1921 год — 1333 чал.; 1969 год — 891 чал.; 1990 год — 761 чал.; 1994 год — 837 чал.; 1999 год — 755 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 661 чал.

Інфраструктура

У Адэльску працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клюб.

Забудова

Плян

Адэльск захаваў аблічча старога мястэчка. Забудова вуліцаў радыяльная. У цэнтры знаходзіцаа гістарычны Рынак, ад якога ў розныя бакі адыходзіць вуліцы, якія вядуць у розныя населеныя пункты.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца Завулкавая вуліца Майская вуліца
Верхняя вуліца Добрая вуліца
Зарэчная вуліца Завыганная вуліца
Тадэвуша Кандрусевіча вуліца Кузьніцкая вуліца Леніна вуліца
Школьная вуліца Крынкаўская вуліца Юзэфа Пілсудзкага вуліца

З усёй урбананімічнай спадчыны Адэльску да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Рынкавая (таксама мела назву Завыганная).

Мясцовасьці

У Адэльску існуюць мікратапонімы: Шыбенская гара, Марыльчына гара, Шанцілаў лес, Ломшышкі, Рахмелеў роў, Чортава Ока, Лясанка, Пішчык, Лісьі горы, Завыгоньне, Канцавыя, Домікі, Кардон.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

У касьцёле захаваліся прыклады разьбы па дрэве ХVІІ ст.

Страчаная спадчына

  • Сынагога (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Адэльск НазваАдэльск ГісторыяАдэльск НасельніцтваАдэльск ЗабудоваАдэльск Турыстычная інфармацыяАдэльск ГалерэяАдэльск АсобыАдэльск КрыніцыАдэльск ЛітаратураАдэльск Вонкавыя спасылкіАдэльскАграгарадокАдэльскі сельсаветБеларусьВаўкавыскГарадзенская вобласьцьГарадзенскі раёнГорадняОдла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2011Юрась ШамецькаЛепельАндрэй СаньнікаўНефцекамскАмонімМаксім БагдановічNokia 2600СуботнікіМачанкаМагілёўБерасьцеЦынкавыя хлопчыкіHTMLАмафонНідэрляндыЛявон ВашкоСухотыСьвятлана АлексіевічТожабеларусБруна КрайскіМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахВусаваПошукавая аптымізацыяЧGMTТрахеяҐСірэйкаАкіянПрыдатак (мовазнаўства)Лявон БаразнаЯнка СіпакоўПтушкіУсходнія могілкіПрымакі (п’еса)НаркамаўкаПермОУладар ПярсьцёнкаўКотАндрусь ГорватАсобны аддзел войскаў БНР у БалтыіЗалаты стандартСяргей Алейнік2010ЯстВаеннапалонныХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьДзеяслоўАнархізмКаханьне без пранікненьняСяржук Сокалаў-ВоюшСабакаГрамадзтваАгоньМіхаіл МураўёўБурбалка даткомаўСтоўпцыОўручРагуляКазаньСяргей СматрычэнкаІзраільАпэрацыйная сыстэмаПорнасайтІмёны ліцьвінаўПрыродны газ🡆 More