Гарадзенская Эканомія

Гарадзенская эканомія — гаспадарскія землі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жэмойцкага.

Існавала з 16 па 18 стагодзьдзі. Заснаваная ў 1588 годзе ў выніку пераўтварэньня Гарадзенскага павета ў дзяржаўны і вайсковы ўрад і вызваленьня яго ад гаспадарчых павіннасьцяў. Новаўтвораная Гарадзенская эканомія павінная была забраць усе клопаты харчаваньня гаспадара в. кн. Літоўскага. Па мысьлі ўраду Літвы гэта дало б магчымасьць засярэдзіць увагу Гарадзенскае шляхты на вайне з Масковіяю.

Гарадзенская эканомія
Агульная інфармацыя
Дата ўтварэньня1588
Дата спыненьня існаваньня1795
Службовыя мовыруская мова
УправаГарадзенскі гродзкі староста
Галоўная ўправаВ. Кн. Літоўскі, Рускі і Жэмойцкі
Дворны падскарбі

Задачы

Гарадзенская эканомія — дзяржаўная ўстанова была павінная забясьпечваць двор в. кн. Літоўскага і яго войска харчамі і інш. патрэбы.

Управа

Гарадзенская эканомія мела сваю асобную ўправу, што давала пэўную свабоду ад Гарадзенскага старосты. Аднак за старостам захаваліся судовыя паўнамоцтвы над землямі і зямянамі Гарадзенскае эканоміі.

Інвэнтар 1783 г.

Гарадзенская эканомія па стане на 1783 год мела ў сваім складзе мясцовыя ўправы пад назваю губэрня. Іх было 6:

  • Яноўская,
  • Дамброўская,
  • Сакольская,
  • Крынкоўская,
  • Квасоўская,
  • Азёрская.

Губэрні супадалі ў асноўным з сучаснымі калгасамі.

У склад губэрняў уваходзіла:

  • 49 ключоў
  • 24 двары (або двары́шча, вялікі двор, які патрэбен быў для работ і складваньня запасаў харчоў і панскага скату)
  • 1 лентвойтаўства
  • 13 местаў і мястэчак
  • 368 весяў
  • 5 пушчаў:
    • Сакольска-Новадворская,
    • Пярстунска-Пераломская,
    • Стры́еўска-Бярштанская,
    • Белавеская,
    • Лужыцка-Аліцкая.

Гарадзенская эканомія мела 7294 валокі ворыва (больш за 155 000 га).

Насельніцтва было 42 380 асобаў. Зь іх 89,8 % прыгонныя сяляне. Большасьць прыгонных былі цяглыя, або па-іншаму абавязаныя былі выходзіць на паншчыну.

Адносіны

Адносіны ў нутры Гарадзенскае эканоміі мала вядомыя. Аднак яны часам былі вельмі напружаныя і нават варожыя. У 1662 Сойм Рэчы Паспалітае ў Варшаве прыняў асобную пастанову аб тым, што ў Гарадзенскае эканоміі павінен быць наведзены парадак. Сойм раіў судзіць і караць прыгонных да сьмерці вінаватых у забойствах шляхты, нападах на касьцёлыі шляхецкія двары.

У 1708—1709 мор (магчыма чума) быў прычынаю неўраджаю, бо прыгонныя не хацелі чыніць паншчыну. У другое палове 17 ст. Гарадзенская эканомія была адноўленая.

Павіннасьці

У Гарадзенскае эканоміі былі ўсе павіннасьці, якія былі ў Літве. Іх можна пералічыць:

  • паншчына — дармовая работа на пана.
    • падарашчына — работа на дарозе па яе будаўніцтву і выпраўленьні
    • падводная павіннасьць — перавозка грузаў на ўласным возе і са сваім кані.
    • талокі — збор насельнікаў весі перад работаю
    • згоны — тое ж самае, што і талака
    • гквалты — тое ж самае, што й талака
    • старажоўшчына — работа сторажам пры ахове скату, або гумна і іншае ўласнасьці пана
    • начная варта — тое ж самае, што й старажоўшчына толькі яна была ў ноч і старажылі асобу пана або яго двор
  • чынш, або аброк — перадача прыгонным селянінам пану рэчаў.
    • жарнавое — плата за ўладаньне жорнаў у асабістае ўласнасьці
    • рэйтаршчына — плата зарплаты панскаму войску
    • вепраўшчына — перадача паляваных у лесе вепрукоў
    • гайнае — збор за права карыстаньня гаем і мог селянін даваць пану тое, што зьбіраў у гаі (ягады, мёд і г.д.)
    • ялаўшчына — перадача ялавічыны
    • куніца — перадача шкуры куніцы
    • дзякла — перадача пану рэчаў, а іх мог быць вялікі набор (мёд, пшаніца, ячмень, капуста і г.д.)

Існавала кругавая парука. У 1680 годзе насельнікі весі Вялікія Жылічы паручыліся за спраўленьне павіннасьцяў:

... усе за аднаго, а адзін за ўсіх выплаціць абавязаліся.

Войны

Землі Гарадзенскае эканоміі сталі месцам баёў у некалькіх войнах 17 і 18 ст.ст.

Канец 18 ст.

У канцы 18 ст. Гарадзенская эканомія была поўнасьцю адноўленая і пачала мірнае жыцьцё. Пры падскарбіі А. Тызэнгаўзе для зямель эканоміі не было нічога зроблена, бо для яго была крыніцаю:

  • харчаваньня мяшчанаў Горадні і Вільні,
  • будаўнічых матэрыялаў для Горадні і Вільні,
  • дармовых работнікаў, якія чынілі паншчыну ў Гарадзенскае эканоміі і ў Горадні.

Вядома, што пры А. Тызэнгаўзе было падарашчына, або па-іншаму дармовая работа цяглых прыгонных сялянаў па пабудове дарог. Ён яшчэ патрабаваў падводную павіннасьць, або па-іншаму дармовая работа цяглых прыгонных сялянаў па перавозцы грузаў у Гарадзенскім павеце і нават у Вільню. А. Тызэнгаўз павялічыў харчовы аброк, бо будаўніцтва ў Горадні патрабавала работнікаў, якіх трэба было карміць.

У Гарадзенкае эканоміі павялічыліся выпадкі супраціву новаму падскарбію:

  • пашкоджаньне ўласнасьці і падпальваньне дамоў,
  • скаргі на дзеяньні ўправы эканоміі.

У 1777 годзе прыгонныя падалі скаргу в. кн. Літоўскаму С. Панятоўскаму (Ён тады быў у Горадні) аб дзеяньнях управы Гарадзенскае эканоміі ба тым, што яна крадзе ўласнасьць сялянаў, чыніць іх беднымі. У 1791—1792 скаргі падавалі некалькі вёсак.

Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітае

У 1795 годзе пасьля трэцьцяга падзелу Рэчы Паспалітае Гарадзенская эканомія стала часткаю Расейскае імпэрыі і была захаваная яе цэльнасьць. Яе імпэратарка Кацярына даравала некалькім сваім вяльможам.

Запісы

Для вывучэньня Гарадзенскае эканоміі можна карыстацца запісаму, якія чынілі ў ёй многія ўраднікі: пісары, ключнікі, цівуны і г.д.

Важнаю крыніцаю гаспадарчых і станавых дзеяў Гарадзенскае эканоміі зьяўляюцца Пісцовыя кнігі, якія выдалі ў Вільні з 1880 па 1881 гады.

Крыніцы

Tags:

Гарадзенская Эканомія ЗадачыГарадзенская Эканомія УправаГарадзенская Эканомія АдносіныГарадзенская Эканомія ВойныГарадзенская Эканомія Канец 18 ст.Гарадзенская Эканомія Пасьля 3-га падзелу Рэчы ПаспалітаеГарадзенская Эканомія ЗапісыГарадзенская Эканомія КрыніцыГарадзенская ЭканоміяВКЛГарадзенскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кляса (праграмаваньне)ПРыгалаўкаВера (мужчынскае імя)Зямля пад белымі крыламіПаронімыЕленеваТрокіВаршаваСмаленскае ваяводзтваРадзівілыДзяржаваАлесь ПетрашкевічДзьмухавецЗямляАдам ГлёбусАркадзь КуляшоўПрыдатак (мовазнаўства)Малая ЛетуваІван ШамякінКлясаВінцэнт Жук-ГрышкевічМарыя МартысевічЛацінская моваЯвалодВэнграўДожджГарадок (Беластоцкі павет)РэстаранСказАмсьціслаўБеларускі клясычны правапісВікісховішча1976Клачкі (вёска, Менская вобласьць)aakp2Вэб-дызайнПадатак на прыбытакШатляндыяФасгенpmtjiЭманюэль 6ЖалмонтТожабеларус2014Беларуская Народная РэспублікаРадаўніцаКутнічнае выйсьцеБісэксуальная парнаграфіяБержнікіГаўдXIX стагодзьдзеЛукаш СемянюкМалайзіяПіюс VII2 траўняЛетуваМенскРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Некамэрцыйная арганізацыя.nu2008МухаедыВікізьвесткіУладзімер ДубоўкаВіктар МарціновічЖаргонГісторыя Беларусі🡆 More