Tom Clancy’s EndWar (па-беларуску: Канец вайны Тома Клэнсі) — кампутарная гульня ў жанры апакаліптычнай стратэгіі ў рэальным часе, распрацаваная кампаніяй Ubisoft Shanghai і выдадзеная кампаніяй Ubisoft Entertainment у пачатку лістапада 2008 году для асноўных гульнявых кансоляў сёмага пакаленьня і 24 лютага 2009 году для пэрсанальных кампутараў.
Tom Clancy's EndWar | |
Дата выпуску | Xbox 360, Sony PlayStation 3, PSP, Nintendo DS ЗША — 4 лістапада 2008 Эўропа — 7 лістапада 2008 Расея — 24 красавіка 2009 году Windows Сьвет — 24 лютага 2009 Расея — 6 сакавіка 2009 |
---|---|
Апошняя вэрсія | |
Жанр | Стратэгія ў рэальным часе |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Ubisoft Shanghai |
Выдавец | Ubisoft Entertainment |
Распаўсюднік | Руссобит-М |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | Unreal Engine 3 |
Плятформы | ПК (Windows), PlayStation 3, Xbox 360, PSP, Nintendo DS) |
Рэжым | шматкарыстальніцкая кампутарная гульня[d] і аднакарыстальніцкая гульня[d] |
Носьбіты | Blu-Ray Disc, DVD, UMD, Nintendo DS game card |
Сыстэмныя патрабаваньні | |
Мінімальныя: | |
Кіраваньне | клявіятура, мыш, мікрафон |
Афіцыйны сайт |
Неймаверная падзея адбылася ў 2015 годзе. У выніку абмену ядзернымі ўдарамі на Блізкім Усходзе было забіта 20 мільёнаў чалавек і парушаныя сусьветныя пастаўкі нафты. Цана сырой нафты падскочыла да адзнакі 800 даляраў за барэль. Праз год была ўхіленая магчымасьць ўзьнікненьня сусьветнага ядзернага канфлікту, калі ЗША і Эўропа разгарнулі комплексны касьмічны супрацьракетны шчыт. За імі рушыла ўсьлед Расейская Фэдэрацыя са сваёй удасканаленай сыстэмай ПРА. Міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты цалкам састарэлі. Расея становіцца асноўным пастаўшчыком энэрганосьбітаў і перажывае неверагодны эканамічны бум. На фоне эканамічных посьпехаў Расейская Фэдэрацыя хутка вяртае сабе статус асноўнай звышдзяржавы і аднаўляе сваю ваенную моц. А ў гэты час уся кантынэнтальная Эўропа аб’ядноўваецца для стварэньня Эўрапейскай Фэдэрацыі. Гэтай новай нацыі наканавана стаць грознай звышдзяржавай 21 стагодзьдзя. У 2020 годзе ЗША завяршаюць будаўніцтва Зоркі волі (па-ангельску: Freedom Star), арбітальнай ваеннай плятформы, якая выклікае шматлікія спрэчкі і парушае сусьветную расстаноўку сіл. Эўрапейская Фэдэрацыя з пратэстам выходзіць з НАТО. Адносіны паміж Эўропай, ЗША, і Расеяй становяцца ўсё больш нацягнутымі і хутка дасягнуты крытычнай адзнакі. Сьвет застыў напярэдадні апошняй вайны. У гульні маюцца 9 навучальных сюжэтных місіяў, зь іх 2 залежаць ад выбару фракцыі (пасьля 7. Місіі).
У першай місіі эўрапейскаму камандзіру даецца заданьне зьнішчыць надыходзячыя танкі тэрарыстаў у Харватыі. У другой місіі мы ў ролі амэрыканскага палкоўніка адбіваем напад на Касьмічны цэнтар імя Кенэдзі ў Флорыдзе. Гэта першая з так званых «нападаў чацвёртага красавіка». У трэцяй адлюстроўваем атаку тэрарыстаў на нафтазавод ў Розенбурге (Галяндыя, Эўрапейская Фэдэрацыя). У чацьвертай місіі адбіваем атаку на тэрмаядзерны рэактар у Расеі (наогул-то былой Беларусі). Прычым генэрал ясна дае зразумець, што ён выдатна дасьведчаны аб нападзе яшчэ да яе пачатку: «вось і яны, пачынаюць напад, аб якой у навінах абвясьцілі 20 хвілін назад». У місіі пятай амэрыканцы захопліваюць міністра абароны Эф. Замацаваўшыся ў порце Капэнгагена, стрымліваюць націск эўрапейцаў. У місіі шосты бярэм камандаваньне войскамі Эф і адбіваем порт Капэнгагена. Пасьля заканчэньня паведамляецца аб тым, што канфлікт у Даніі ня перарос у вайну. У місіі сёмы мы даведаемся, што менавіта РФ арганізавала атакі чацьвёртага красавіка. Пад выглядам тэрарыстаў расейскі атрад спэцыяльнага прызначэньня ўкараняе ў эўрапейскую ПРА кампутарны вірус «Штылет». Пасьля місіі бачым ролік пра тое, што супрацьракетнай спадарожнік Эф з-за ўкаранёнага віруса зьнішчыў карабель, які ляціць да ваеннай касьмічнай станцыі. ЗША і РФ аб’яўляюць вайну Эўропе. Але пасьля нападу Расеі на Польшчу ЗША аб’яўляюць вайну і РФ. Па выбары можна зьнішчыць рэзэрвовы карабель амэрыканцаў ці дзьве іншыя мэты нападаў чацьвёртага красавіка.
Усяго ў гульні будуць прысутнічаць 4 ваюючых бакоў, за тры зь якіх можна гуляць і якія будуць прадстаўленыя ў асноўным войскамі спэцыяльнага прызначэньня. Гэта: Расея, Эўропа, ЗША. Нельга гуляць за г. зв. «Забытую армію» (па-ангельску: Forgotten Army) — таемную ваенна-тэрарыстычную арганізацыю, якая згадваецца ў першых місіях. У кожнага з бакоў ёсьць 7 клясаў юнітаў: стрэлкі, інжынэры, БТР, танкі, САУ, верталёты, а таксама камандна-штабны аўтамабіль з суправаджэньнем пяхоты (у Расеі) або баявых робатаў. Стралкі выдатна зьнішчаюць інжынэраў, могуць дапаўняцца снайпэрамі, сыстэмамі маскіроўкі, навядзеньня артылерыі, выяўленьня такіх жа «нябачных» юнітаў і мін, а таксама закіду ў любое месца на карце. Інжынэры спраўляюцца зь любой тэхнікай, пакуль знаходзяцца ў хованцы або ў будынку, а таксама выклікаюць атрады аховы і працуюць з процітанкавымі мінамі (а для ЗША і Расеі — і зь мінамі супраць гэлікоптэраў). Танкі нішчаць стралкоў і БТРы, БТРы зьбіваюць верталёты і перавозяць пяхоту, верталёты палююць на танкі і артылерыю. Таксама прысутнічаюць магчымасьці дадатковай падтрымкі: задзейнічаньне атрадаў рэгулярнай арміі, авіяўдар і электрамагнітны імпульс. Пры разьвіцьці юнітаў ў казарме, можна паляпшаць іх. Ад простага канвою зь некалькіх аўтамабіляў і атрадаў салдат да магутнага канвою зь некалькіх атрадаў салдат, бронеаўтамабіль і танкаў — для камандна-штабнога аўтамабіля, узмацненьня атакі, абароны, хуткасьці перамяшчэньня і спэцыяльных магчымасьцяў — для астатніх войскаў. Але гэта даступна толькі пры праходжаньні кампаніі. Сьпіс юнітаў (пачынаючы з ЗША па юнітным прынцыпе і з Расеі па прынцыпе бакі)
Ваюючыя бакі | Камандна-штабны аўтамабіль | Стрэлкі | Інжынэры | БТР | Танкі | САУ | Верталёты |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Расея | МАЗ-660 «цар-павук» | Атрад «Альфа» | Атрад «мядзьведзі» | БТР-112 «Прусак» | Т-100 «Жывадзёр» | КХ-20 «Жукаў» | Ка-65 «равун» |
Эўропа | LV-20 «Шарліман» | Камандас | Грэнадэры | AMZ-26 «Бэджэр» | 1A3 «Пантэра» | AMZ-50 «Марксман» | RAH-6 «Гепард» |
ЗША | S1A5 «Эрчоўн» | Атрад «Прывіды» | Атрад «Піянэры» | M118 «фастбэк» | M5A2 «Шварцкопф» | M320 «Спартанец» | AH-80 «Блэкфут» |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Tom Clancy's EndWar, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.