5,45-мм аўтамат Калашнікава, АК-74 (індэкс ГРАУ — 6П20) — аўтамат калібру 5,45 мм, распрацаваны ў 1970 годзе савецкім канструктарам Міхаілам Калашнікавым і быў прыняты на ўзбраеньне ўзброеных сілаў СССР у 1974 годзе.
Ёсьць далейшым разьвіцьцём АКМ. Распрацоўка АК-74 зьвязаная зь пераходам на новы малаімпульсны набой 5,45×39 мм.
АК-74 | |
---|---|
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 1974 — дагэтуль |
Выкарыстаньне | Краіны-эксплюатанты |
Войны | Аўґанска-савецкая вайна Грамадзянская вайна ў Нікараґуа Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы Грамадзянская вайна ў Сырыі |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Міхаіл Калашнікаў |
Дата стварэньня | 1974 рок |
Вытворца | Канцэрн «Калашнікаў» |
Кошт адзінкі | каля 1200 руб |
Вытворчасьць | 1974 — дагэтуль |
Адзінак створана | больш за 5 млн |
Мадыфікацыі | гл. Варыянты й мадэрнізацыі |
Характарыстыкі | |
Вага | (без набояў / наладкаваны) АК-74: 3,3 / 3,6 кг АКС-74: 3,2 / 3,5 кг АК-74М: 3,6 / 3,9 кг |
Даўжыня | АК-74: 940 мм) (з разгорнутым / згорнутым прыкладам) АКС-74: 940 / 700 мм АК-74М: 943 / 704 мм |
Даўжыня ствала | 415 мм |
Шырыня | 70 мм |
Вышыня | 195 мм |
Патрон | 5,45×39 мм |
Калібр | 5,45 мм |
Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў, паваротная засаўка |
Хуткастрэльнасьць | ~600 стр/хв |
Пачатковая хуткасьць кулі: | 910 м/с |
Прыцэльная далёкасьць | 1000 мм |
Найбольшая далёкасьць | 3150 (палёт кулі) 650 (эфэктыўная) |
Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў (можна выкарыстоўваць набойнікі на 45 набояў ад РКК-74) |
Прыцэл | адкрыты, мацаваньне для аптычнага не прадугледжанае (апроч АК-74М, АК-74Н, АКС-74Н) |
Канструкцыя новага аўтамата паўтарала АКМ. Істотнаю навінаю была дзьвюхкамэрная дульная прылада, якае выконвае заданьні дульнага тормаза, кампэнсатара й полымятушыльніка. Масіўны дульны тормаз дазволіў зьнізіць і так ня надта моцную аддачу яшчэ больш, што дазволіла палепшыць дакладнасьць і кучнасьць стральбы, асабліва хуткімі адзінкавымі стрэламі і чэргамі.
У 1974 годзе быў прыняты на ўзбраеньне ўзброеных сілаў СССР. Упершыню быў ужыты ў Аўґанска-савецкай вайне, далей ва ўсіх канфліктах постсавецкае прасторы. У цяперашні час гэты аўтамат выкарыстоўваюць большасьць краінаў Усходняе Эўропы й Азіі.
Станоўчы досьвед выкарыстоўваньня малакалібарнага набоя ЗША прымусіў СССР пачаць працу па распрацоўцы аналяґічнага аўтаматнага набоя. У 1966 годзе галоўная ракетна-артылерыйскае кіраваньне выдала заданьне на распрацоўку новага аўтамата пад калібр 5,60 мм — так абазначаўся калібр малаімпульснага набоя па дне нарэзаў. Пасьля прынятага ў СССР вымярэньня калібру па палях нарэзаў абазначаўся як 5,45 мм. Дадзены набой быў распрацаваны ў ЦНДІдакмаш. Памяншэньне калібру давала памяншэньне масы набоя больш чым у 1,5 разоў. Значна павялічвалася пачатковая хуткасьць кулі, траекторыя палёту стала больш насьцільнаю, адлегласьць прамога стрэлу павялічвалася прыкладна на 100 м, памяншаліся час палёту кулі да мэты і яе знос бакавым ветрам, імпульс аддачы — усё гэта спрыяла паляпшэньню трапнасьці, асабліва пры стральбе чэргамі. То бок гаворка ішла ня проста пра паляпшэньне кучнасьці стральбы, а пра агульнае павышэньне баявой эфэктыўнасьці комплексу «набой-зброя». Канструкцыя падоўжанае кулі дазволіла забясьпечыць спалучэньне ўстойлівасьці на траекторыі з забойным дзеяньнем ня горш, чым у кулі набоя ўзору 1943 г.
У конкурсе на новы аўтамат прынялі ўдзел шэраг канструктараў і канструктарскіх ґрупаў ад Іжэўскага машынабудаўнічага завода, ЦНДІдакмаш, Каўроўскага мэханічнага завода. На «Іжмаш» прапрацоўвалася некалькі варыянтаў малакалібарнага аўтамата. Міхаіл Калашікаў і Аляксей Кракушын стваралі яго на ґрунце знаходзячагася ў вытворчасьці аўтамата АКМ. З 10 прадстаўленых на конкурсныя выпрабаваньні ўзораў да заключных вайсковых выпрабаваньняў дайшлі: каўраўскі аўтамат ЗА-006 Аляксандра Канстантынава з збалянсаванаю аўтаматыкаю й іжэўскі аўтамат А-3 з «клясычнаю» аўтаматыкаю. Жорскія выпрабаваньні выявілі, што ўзор Аляксандра Канстантынава меў перавагу па эфэктыўнасьці стральбы, але па службова-эксплюатацыйных і вытворча-эканамічных характарыстыках перавага была ў А-3. Пастановаю ЦК КПСС і Рады Міністраў СССР № 54-29 ад 18 студзеня 1974 г. і пасьлядоўным загадам Міністра абароны СССР № 49 ад 18 сакавіка 1974 р. на ўзбраеньне быў прыняты новы ўніфікаваны комплекс аўтамата Калашнікава, які ўлучае чатыры базавыя мадэлі аўтамата і столькі ж ручных кулямётаў. Ва ўмовах «гонкі ўзбраеньняў» магчымасьць хутка паставіць новае сямейства зброі на вытворчасьць, спрасьціць яго засваеньне і эксплюатацыю ў войсках гуляла не апошнюю ролю. Нароўні з папярэднім, да аўтаматаў быў прыняты новы багнет-нож з спрошчанаю формаю ўмацаванага клінка й больш зручнаю дзяржальняю.
Істотнаю навінаю была дзьвюхкамэрная дульная прылада, якая выконвае заданьні дульнага тормаза, кампэнсатара й полымятушыльніка. Масіўны дульны тормаз дазволіў зьнізіць і так не занадта моцную аддачу яшчэ больш, што дазволіла палепшыць дакладнасьць і кучнасьць стральбы, асабліва хуткімі адзінкавымі стрэламі і чэргамі. Аднак ён мае і пэўны брак — накіроўвае ўдарную гукавую хвалю галоўным чынам у бок, і гук стрэлу адчуваецца суседзямі стралка з бакоў даволі хваравіта.
Пры стрэле парахавыя ґазы паступаюць у ґазавую камору. Ґазавы поршань пачынае рухацца назад разам з засаўною рамаю. Засаўная рама праходзіць некаторую адлегласьць да падзеньня ціску ў канале рулі, затым зкос на яе ўнутранай паверхні цісьне на выступ засаўкі і паварочвае яго. Пры адмыканьні засаўкі адбываецца папярэдняе зрушэньне якая знаходзіцца ў патроньніку набойніцы. Гэта памяншае счапленьне набойніцы зь сьценкамі патроньніку і прадухіляе яе разрыў пры наступный экстракцыі. Расшчапіўшыся з рульнаю скрынкаю, засаўка падгружаным выкідальнікам здабывае стрэляную набойніцу і рухаецца назад разам з засаўною рамаю, пры гэтым сьціскаецца зваротная спружына й напячваецца цынгель. Стрэляная набойніца, стукнуўшыся аб жорсткі адбівальнік рульнае скрынкі, выкідваецца направа праз акно рульнае скрынкі. Дасягнуўшы крайняй задняй кропкі, засаўная рама з засаўкаю пад дзеяньнем зваротнае спружыны ідуць наперад, засаўка падхоплівае чарговы набой з набойніка і дасылае яго ў патроньнік. Параўнальна масіўная засаўная рама пры лёгкай засаўцы, становішча рухомых дэталяў у рульнай скрынцы і вынас асноўнае масы рамы за межы рульнае скрынкі забясьпечваюць працу сыстэмы нават пры моцнай запыленасьці.
Ударна-спускавы мэханізм цынгелевага тыпу з цынгелем, які верціцца на восі й П-вобразнаю вітою баявою спружынаю. Спускавы мэханізм дапускае вядзеньне аўтаматычнага й адзінкавага агню. Адзіная дэталь выканае функцыі перамыкача відаў агню і сьцяжковага неаўтаматычнага засьцерагальніка. Пры ўлучаным засьцерагальніку ён блякуе спускавы гачок, шаптала адзінкавага й аўтаматычнага агню і перашкаджае руху назад засаўное рамы, часткова перакрываючы падоўжны паз між рульнаю скрынкаю і яе вечкаю, пры гэтым ён таксама ахоўвае рульную скрынку ад трапленьня ўсярэдзіну бруду. Усе дэталі аўтаматыкі й ударна-спусковы мэханізм сабраныя ў рульнай скрынцы.
Пры пастаноўцы перамыкача на аўтаматычны агонь сэктар перамыкача вызваляе прамакутны выступ спускавога гачка і застаецца ў выразе шаптала адзінкавага агню. Спускавы гачок атрымлівае магчымасьць паварочвацца вакол сваёй восі; шаптала адзінкавага агню ад павароту разам з спускавым гачком утрымліваецца сэктарам перамыкача. Пры націску на хвост спускавога гачка яго фіґурны выступ выходзіць з зачапленьня з баявым напяцьцём цынгеля. Цынгель пад дзеяньнем баявое спружыны паварочваецца па сваёй восі й энэрґічна наносіць удар па ўдарніке. Ударнік байком разьбівае капсуль набоя. Адбываецца стрэл.
Пры пастаноўцы перамыкача ў становішча на адзінкавы агонь сэктар перамыкача вызваляе прамакутны выступ спускавога гачка, цалкам выходзіць з выраза шаптала адзінкавага агню й пры стральбе ў працы ўдарна-спускавога мэханізму ўдзел не прымае. Пры націску на хвост спускавога гачка яго фіґурны выступ выходзіць з зачапленьня з баявым напяцьцём цынгеля. Цыгель пад дзеяньнем баявое спружыны паварочваецца на сваёй восі і энэрґічна наносіць удар па ўдарніке. Адбываецца стрэл. Пасьля першага стрэлу часткі й мэханізмы зробяць тую ж працу, што і пры аўтаматычнай стральбе, але наступнага стрэлу не адбудзецца, бо разам з спускавым гачком павярнулася наперад шаптала адзінкавага агню і яго зачэп ўстаў на шляху руху баявога напяцьця цынгеля.
На пярэдняй сьценцы набойніка ёсьць зачэп, а на задняй — апорны выступ, з дапамогаю якіх набойнік мацуецца да рульнае скрынкі. На задняй сьценцы корпуса ўнізе ёсьць кантрольная адтуліна для вызначэньня поўнага рыштунку набойніка набоямі. Сьценкі корпуса для трываласьці зробленыя рабрыстымі. Зьнізу корпус зачыняецца вечкаю. У вечцы ёсьць адтуліна для выступу стопарнае ліштвы. Усярэдзіне корпуса зьмяшчаюцца падавач і спружына з стопарнаю ліштвою. Падавач утрымліваецца на верхнім канцы спружыны пры дапамозе ўнутранага загіну на правай сьценкі падавача; падавач мае выступ, які забясьпечвае шахматнае разьмяшчэньне набояў у набойніке. Стопарная ліштва замацаваная неад’емна на ніжнім канцы спружыны і сваім выступам ўтрымлівае вечка набойніка ад перамяшчэньня.
Сілкаваньне зброі ажыцьцяўляецца з скрынчатага, сэктарнага набойніка з плястмасавым корпусам і шахматным разьмяшчэньнем на 30 набояў. Набойнікі першапачаткова вырабляліся з памяранцава-карычневага плястыка, пазьней сталі вырабляць з чорнага плястыка. Ёсьць адмысловае прыстасаваньне для набоя набойнікаў з ладункі, якая ўмяшчае да 15 набояў.
Кучнасьць аўтаматычнага агню палепшылася ў параўнаньні з АКМ амаль у 2 разы (па лінейных памерах). Кучнасьць адзінкавага агню — прыблізна на 50 %.
Адлегласьці стральбы складае:
Адлегласьці прамога стрэлу:
Патрабаваньні нармалёвага бою для АК-74:
Праверка бою ажыцьцяўляецца стральбою адзінкавымі па праверачнай мішэні альбо чорным прамакутніке вышынёю 35 см і шырынёю 25 см, умацаванага на белай тарчы вышынёю 1 м і шырынёю 0,5 м. Адлегласьць стральбы — 100 м, становішча — лежачы з упору, без багнет-нажа, набоі — з звычайнаю куляй, прыцэл — 3.
Паказчыкі сумарнага расьсейваньня куляў з сталёвым сардэчнікам пры стральбе кароткімі чэргамі з прыведзенага да нармалёвага бою АК-74: | |||
---|---|---|---|
Адлегласьць стральбы, м | Сумарныя верагодныя адхіленьні па вышыні, см | Сумарныя верагодныя адхіленьні па баках, см | Энэрґія кулі, Дж |
100 | 6 | 8 | 1089 |
200 | 12 | 16 | 853 |
300 | 18 | 24 | 657 |
400 | 24 | 32 | 500 |
500 | 30 | 40 | 373 |
600 | 36 | 48 | 255 |
700 | 42 | 56 | 196 |
800 | 48 | 64 | 157 |
900 | 55 | 73 | 137 |
1000 | 62 | 82 | 118 |
Дзе верагоднае адхіленьне — палова шырыні цэнтральнае паласы расьсейваньня, якая ўмяшчае 50% усіх трапленьняў. Сумарнае адхіленьне ўлічвае ў сябе адхіленьні куляў і сярэдніх кропак трапленьня.
Цалкам, можна адзначыць значнае паляпшэньне кучнасьці стральбы адносна АКМ і тым больш АК. У якасьці прыкладу разгледзім сумарная верагоднае адхіленьне на далёкасьці 800 м (па вышыні і па шырыні адпаведна):
З самага пачатку аўтамат вырабляўся ў чатырох варыянтах:
Цаўё і рульная накладка ґазавае трубкі выкананыя з ударатрывалага шкланапоўненага рэактапляста АГ-4В. Мэталічныя дэталі таксама абароненыя ад карозіі адмысловым пакрыцьцём. Зьмены закранулі і дульны тормаз, які атрымаў адкрытыя камэры, што дазваляе ажыцьцяўляць яго чыстку не здымаючы.
Для памяншэньня верагоднасьці мэханічнага пашкоджаньня вечка рульнае скрынкі, яе мацаваньне было ўзмоцненае. У канструкцыі накіравальнага стрыжня зваротнае спружыны зьявіўся фіксатар, што дазваляе страляць з падрульнага ґранатамёта ҐП-25 ці ҐП-30 без выкарыстаньня дадатковага мацаваньня вечка рульнае скрынкі, неабходнага ў такіх выпадках для АК-74.
З новымі аўтаматамі магчыма выкарыстаньне рэфлектарных прыцэлаў ПК-А і ПК-01, а таксама КОБРА і 1П78. У 1991 годзе АК-74М быў прыняты на ўбраеньне і пачата яго сэрыйная вытворчасьць на Іжэўскім машынабудаўнічым заводзе.
Зброя | Боепрыпас | Вага набоя | Вага набітага набойніка | Максымальная колькасьць боепрыпасаў на 10 кґ |
---|---|---|---|---|
АК (1949) | 7,62×39 мм | 16,3 г | 30 наб. набойнік — 0,82 кґ | 12 набойнікаў — 9,2 кґ на 360 набояў |
M14 (1959) | 7,62×51 мм | 25,4 г | 20 наб. набойнік — 0,75 кґ | 13 набойнікаў — 9,7 кґ на 280 набояў |
АКМ (1959) | 7,62×39 мм | 16,3 г | 30 наб. набойнік — 0,66 кґ | 15 набойнікаў — 9,9 кґ на 450 набояў |
M16 (1962) | .223 Remington | 11,8 г | 20 наб. набойнік — 0,32 кґ | 31 набойнікаў — 9,93 кґ на 620 набояў |
АК-74 (1974) | 5,45×39 мм | 10,2 г | 30 наб. набойнік — 0,53 кґ | 18 набойнікаў — 9,54 кґ на 540 набояў |
АК-74М (1992) | 5,45×39 мм | 10,2 г | 30 наб. набойнік — 0,50 кґ | 19 набойнікаў — 9,57 кґ на 570 набояў |
M4 (1994) | .223 Remington | 11,8 г | 30 наб. набойнік — 0,48 кґ | 20 набойнікаў — 9,6 кґ на 600 набояў |
АК-74М | Colt M4A1 | FN SCAR L-STD | HK416 14,5" | HK G36 | Steyr AUG A3 | Beretta ARX-160 | SIG SG 550 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Зьнешні выгляд | ||||||||
Рок прыняцьця на ўзбраеньне | 1991 | 1994 | 2007 | 2005 | 1997 | 2005 | 2009 | 1990 |
Вага (без набойніка), кґ | 3,40 | 2,95 | 3,65 | 3,56 | 3,77 | 3,9 | 3 | 4.1 |
Даўжыня аўтамата з разгорнутым прыкладам, мм | 940 | 838 | 890 | 950 | 999 | 745 | 950 | 998 |
Даўжыня рулі, мм | 415 | 368 | 351 | 420 | 480 | 455 | 406 | 528 |
Ужываны набой | 5,45×39 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм | 5,56×45 мм |
Рэжым стральбы | адзінкавы, аўтаматычны | адзінкавы, аўтаматычны | адзінкавы, аўтаматычны | адзінкавы, аўтаматычны | адзінкавы, аўтаматычны | адзінкавы, аўтаматычны | адзінкавы, аўтаматычны | адзінкавы, адсечка па 3 стрэлы, аўтаматычны |
Тэмп стральбы, стрэлаў/хв | 650 | 700—950 | 550—650 | 850 | 750 | 680—750 | 700 | 700 |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с | 900 | 950 | 800 | 917 | 920 | 992 | н/д | 980 |
Эфэктыўная адлегласьць стральбы, м | 650 | 500 | 600 | 500 | 500 | 500 | 600 | 650 |
Ёмістасьць набойніка, набояў | 30 (45/60) | 30 (20/100) | 30 (20/100) | 30 (20/100) | 30 (100) | 30 (42) | 30 (100) | 20 (5/10/30) |
Стандартны прыцэл | адкрыты | дыяптрычны | дыяптрычны | дыяптрычны | аптычны 3,5Х каліматарны | аптычны 1,5Х | адкрыты | дыяптрычны |
Мацаваньне для прыцэлаў | ластаўчыная сустава | планка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні | плянка Пікатыні |
Падрульны ґранатамёт | ГП-25 ГП-30 ГП-34 | M203 | FN40GL | AG-C/EGLM | HK AG36 | M203 | GLX 160 | GL 5040 |
Высокая надзейнасьць працы ў цяжкіх умовах. Прастата і таннасьць у вытворчасьці. У варыянтах АК-74М/АК-74М3 — падтрымка ўсталяваньня сучасных прыцэльных і тактычных прыстасаваньняў, што, па сутнасьці, ёсьць спосабам мадэрнізацыі аўтамата, і падтрымка двухрадковых скрынчатых набойнікаў, аналяґічных Steyr AUG, вырабленых з ударатрывалага плястыка, з бакавымі ўстаўкамі з празрыстага палімэра для візуальнага кантролю колькасьці боепрыпасаў ў набойніку.
Бо адною з прычынаў стварэньня АК-74 была зьмена калібру выкарыстоўванага аўтаматам набоя з 7,62×39 мм на 5,45×39 мм, зброя мае меншую аддачу і, адпаведна, большую дакладнасьць стральбы, больш насьцільную траекторыю палёту кулі.
У параўнаньні з М16А2 АК-74 мае больш нізкую дакладнасьць стральбы адзінкавым агнём (у 1,28 разы з прычыны лепшае ў 1,44 разы кучнасьці бою набояў SS109), аднак у 1,34—1,43 пераўзыходзіць пры стральбе чэргамі, але ў М16А2 лепш эрґаноміка і значна павысілася надзейнасьць. У параўнаньні з амэрыканскім карабінам М4A1, АК-74 мае больш нізкую дакладнасьць стральбы адзінкавым агнём, але больш высокую пры стральбе чэргамі.
У параўнаньні з аўтаматамі з збалянсаванаю аўтаматыкаю АЕК-971, АК-107/АК-108, АК-74 мае ў 1,5—2 разы больш нізкую кучнасьць стральбы чэргамі з-за няўстойлівых станаў.
З тактычнага пункту гледжантня, у АК-74 адсутнічае змога хуткае зьмены рулі, як у М16 FN SCAR; а таксама рэжым стральбы чэргамі фіксаванае даўжыні, які пазьней быў дададзены ў аўтаматы «сотае сэрыі» АК101-2, АК102-2, АК103-2, АК104-2, АК105-2.
У адрозьненьне ад заходніх аўтаматаў з рульнаю скрынкаю, што праламляецца ў АК-74 здымная вечка рульнае скрынкі (рэсывэра) не дае магі разьмясьціць плянкі Пікатыні, таму даводзіцца карыстацца кранштэйнамі тыпу «Ластаўчыная сустава», што парушаюць цэнтроўку зброі і павялічваюць вагу.
У АК-74 няма магчымасьці зьмены рэжымаў агню адною рукою, як у M4. Адсутнічае змога выкарыстаньня зьмены напрамку выкіду набойніцы, як у TAR-21 і зьмены разьмяшчэньня рычага перанабіваньня, як у Beretta ARX-160.
У сувязі з аб’ектыўным састарэньнем аўтамата ды ўзрослымі патрабаваньнямі вайскоўцаў у пляне кучнасьці агню, паўстаў запыт на новы аўтамат на зьмену АК-74. Заразом асноўная барацьба разгарнулася між каўроўскім А-545 й іжэўскім АК-12.
У выніку 21 лютага 2015 Мінабароны абрала аўтамат Калашнікава АК-12 у якасьці асноўнага аўтамата для рыштунку вайскоўцаў «Ратнік». Такі выбар быў абумоўлены больш нізкім коштам вытворчасьці і меншаю вагою аўтамата ў параўнаньні з А-545..
Для мадэрнізацыі ўжо існуючых аўтаматаў АК-74М і АК сотае сэрыі распрацаваны камплект «Обвес», які дазваляе ўсталяваць плянку Пікатыні, новы полымятушыльнік й прыклад.
АК-74 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article АК-74, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.