Pa Md. 1986

Pușcă Automată model 1986 (па-беларуску: Аўтамат узору 1986 року) — аўтамат калібру 5,45 мм, што вырабляецца ў Куджыры кампаніяю ROMARM і быў прыняты на ўзбраеньне сухапутнымі войскамі Румыніі.

Экспартнаю назваю ёсьць AIMS-74.

Pușcă Automată model 1986
Pa Md. 1986
PA md. 86 з падрульным ґранатамётам AG-40.
Тып аўтамат
Краіна паходжаньня Румынія
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1986 — дагэтуль
Выкарыстаньне Краіны-эксплюатанты
Войны Міратворчыя місіі ў Босьніі, Косаве, Іраке й Аўґаністане.
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Romtechnica
Дата стварэньня 1986 рок
Вытворца ROMARM
Вытворчасьць 1986 — дагэтуль
Мадыфікацыі гл. Варыянты й мадэрнізацыі
Характарыстыкі
Вага 3,69 кґ
Даўжыня (з разгорнутым / згорнутым прыкладам)
943 / 748 мм
Даўжыня ствала 432 мм

Патрон 5,45×39 мм
Калібр 5,45 мм
Прынцып дзеяньня адвод парахавых ґазаў, паваротная засаўка
Хуткастрэльнасьць ~700 стр/хв
Пачатковая
хуткасьць кулі:
880 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
1000 мм
Від боясілкаваньня скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў
Прыцэл адкрыты

Гісторыя

Пасьля таго, як СССР абраў набой 5,45×39 мм у якасьці асноўнага, ён заклікаў іншыя краіны Варшаўскае дамовы рушыць прыкладу.

У сярэдзіне 1980-х Румынія вырашыла зьмяніць калібр, але было вырашана што новая вінтоўка мае распрацоўвацца незалежна і ня будзе клёнам савецкага АК-74. Такім чынам PA md. 86 мае некалькі анахранічных элемэнтаў ад АКМ, якія можна было заўважыць толькі на прататыпах АК-74.

Апісаньне канструкцыі

Самаю лёгка пазнавальнаю часткаю з-пад АКМ ёсьць дызайн ґазабава блёку (45 ґрадусаў супраць 90 ґрадусаў). Між іншым, хаця ґазавы блёк чыста з-пад АКМ, ґазавая камора ў рулі зьмянілася на 90-ґрадусавую каб зьменшыць зрух кулі (праблема, што існавала з раньнімі АК-74 з 45-ґрадуснымі ґазавымі блёкамі). Гэта значыць, што румынскі PA md. 86 мае ґазавы порт з падвойным кутом, што робіць чыстку ґазавае каморы значна цяжэйшаю.

Дызайн мае выгнутую дагары дзяржальню засаўкі, мэталічны прыклад (ґрунтуецца на ўсходненямецкім дызайне, але зрушаны крыху налева) ды традыцыйную вертыкальную дзяржальню. PA md. 86 ужывае лямінаваную драўніну цаўя й бакелітавую пісталетную дзяржальню і рульную накладку. Ні адзін з кампанэнтаў ня мае палімэрных аналяґаў.

Падрульны ґранатамёт AG-40 можа быць далучаны як цаўё пасьля здыманьня стандартнага. Лязэры/ліхтарыкі таксама могуць мацавацца да рулі двума спосабамі. Вінтоўка ёсьць адною зь нешматлікіх аўтаматаў тыпу АК што мае опцыю стральбы сэрыяю з 3 стрэлаў. Маркаваньні перамыкача йдуць такім чынам зьверху да нізу: ∞, 1, 3. Ужываюцца толькі рабрыстыя сталёвыя набойнікі.

Баявыя дайвэры ўжываюць вэрсію з прамым цаўём, бо пярэдні захоп лічыцца грувасткім для амфібійных апэрацыяў.

Варыянты

Карабіны

Існуе рэдка бачаная вэрсія з кароткаю руляю пад назваю PM md. 94 (Пісталет-кулямёт узору 1994 року), дзе мушка разьмешчаная на ґазавай трубцы, якая была скарочаная. Гэтая вэрсія ўжывае стандартнае лямінатнае драўлянае цаўё.

Цывільныя вэрсіі

Шэраг цывільных вэрсіяў аўтамата пад набой 5,45×39 мм улучае: Romak 992, Romak 2, Intrac Mk II, CUR-2, WUM-2, SAR 2 і WASR 2. WASR 2, у адрозьненьне ад папярэдніх вэрсіяў, ня мае западзінаў на рульнай скрынцы.

Ручны кулямёт

PA md. 93 ёсьць ручным кулямётам, зробленым на ґрунце PA md. 86. Ён мае доўгі ўзмоцнены прымач, дзяржальню для пераноскі ды сошку. Раньняя вэрсія мела аднолькавую з 7.62 mm md. 64 ґрупу кіраваньня агнём — "Засьцерагальнік – Аўтаматычны агонь – Адзінкавы агонь". Сучасная вэрсія ўжывае ґрупу тыпу "Засьцерагальнік – Аўтаматычны агонь – Адзінкавы агонь – Сэрыя з 3 стрэлаў".

Краіны-эксплюатанты

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Pa Md. 1986  PA md. 1986сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Pa Md. 1986 ГісторыяPa Md. 1986 Апісаньне канструкцыіPa Md. 1986 ВарыянтыPa Md. 1986 Краіны-эксплюатантыPa Md. 1986 КрыніцыPa Md. 1986 Вонкавыя спасылкіPa Md. 1986Аўтамат (зброя)Беларуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ода салаўюГайла (імя)ЛетувізацыяКыргыстанАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьЛесАборГісторыя БеларусіЯнка СіпакоўC++Сьпіс праектаў ВікімэдыіВікіпэдыяПалешукіЖырандоля14 красавіка16 красавікаГрыгорыюс V (папа рымскі)БДСМАляксандар МакедонскіАдэсаСадавінаСябарГарадзенская вобласьцьВольга БабковаМіхась ЗарэцкіАнатацыяПрыдатак (мовазнаўства)Вугоршчына2008Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)ЯгмінУкраінская моваПімен Панчанка1896СурвэткаЯнка КупалаБеларускае ПалесьсеРасейцыБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеДотык пісі рукоюРэформа беларускага правапісу 1933 годуСымон Будны1951Міхаіл МураўёўM (неадназначнасьць)Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіБаранавічыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРGoogleУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаТутэйшыя (п’еса)ВікіЗаходнерусізм27 красавікаІталіяПесьня пра зубраПэнтгаўс (часопіс)Тодар КляшторныКарлес ПудждэмонВусякіМужчына зьверхуКатэхізіс Сымона БуднагаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікОйча нашФара Вітаўта (Горадня)ГрошыАркадзь СмолічСавушкін прадуктПрыназоўнікВялікае Княства ЛітоўскаеПінгвіныНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)28 красавікаРыфмаСакрат Яновіч🡆 More