Ркк-74

5,45-мм ручны кулямёт Калашнікава, РКК-74 (Азначнік ГРАК — 6П18) — ручны кулямёт, распрацаваны для замены ў войсках кулямёта РКК пад набой 7,62×39 мм у рамках сыстэмы пальное зброі пад малаімпульсны набой 5,45×39 мм.

Прыняты на ўзбраеньне ўзброеных сілаў СССР у 1974 годзе разам з аўтаматам АК-74. У 1993 годзе, пасьля стварэньня аўтамата АК-74М, на Іжэўскім машынабудаўнічым заводзе й Вятска-палянскім машынабудаўнічым заводзе «Молат», прытрымліваючыся прынцыпу ўніфікацыі, правялі адпаведную дапрацоўку РКК-74 да ўзроўню РКК-74М. Таксама для экспарту на ґрунце РКК-74М распрацаваны варыянт РКК-201 пад набой 5,56×45 мм, што выкарыстоўвае набойнікі ад аўтамата АК-101 таго ж калібру, і РКК-203 пад набой 7,62×39 мм.

РКК-74
Ркк-74
Тып ручны кулямёт
Краіна паходжаньня СССР
Расея
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1974 — дагэтуль
Выкарыстаньне Краіны-эксплюатанты
Войны Грамадзянская вайна ў Анголе
Аўганска-савецкая вайна
Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы
Грамадзянская вайна ў Сырыі
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Міхаіл Калашнікаў
Дата стварэньня 1974 рок
Вытворца Вяцка-палянскі машынабудаўнічы завод «Молат»
Вытворчасьць 1974 — дагэтуль
Мадыфікацыі гл. Варыянты й мадэрнізацыі
Характарыстыкі
Вага (без набояў / наладкаваны)
РКК-74: 5,0 / 5,46 кг
РККС-74: 5,15 / 5,61 кг
РКК-74Н: - / 7,76 кг
РККС-74Н: - / 7,91 кг
Плястмасавы набойнік: 0,3 / - кг
Даўжыня РКК-74: 1060 мм
(з разгарнутым / згарнутым прыкладам)
РККС-74: 1060 / 845 мм
РКК-74М: 1065 / 857 мм
Даўжыня ствала 590 мм

Патрон 5,45×39 мм
5,56×45 мм (РКК-201)
7,62×39 мм (РКК-203)
Прынцып дзеяньня адвод парахавых газаў, паваротная засаўка
Хуткастрэльнасьць ~600 стр/хв
Пачатковая
хуткасьць кулі:
900 м/с
745 м/с (РКК-203)
Прыцэльная
далёкасьць
1000 мм
Найбольшая
далёкасьць
3150 (палёт кулі)
Від боясілкаваньня скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў (можна выкарыстоўваць набойнікі на 45 набояў ад РКК-74)
Прыцэл адкрыты, мацаваньне для аптычнага не прадугледжанае (апроч АК-74М, АК-74Н, АКС-74Н)

Гісторыя стварэньня

Напрыканцы 60-х рокаў сталі больш настойліва вылучацца патрабаваньні да распрацоўкі набоя і, адпаведна, зброі калібру ў межах 5,45-5,6 мм. Да гэтага часу ЗША ўжо ўзялі на ўзбраеньне 5,56-мм аўтаматычную вінтоўку распрацоўкі Стоўнэра — М16А1. Ад кулі паменшанага калібру чакалася атрыманьне шэрагу перавагаў перад куляю трохлінейнага калібру: павышэньне пачатковае хуткасьці, насьцільнасьці траекторыі яе палёту, дакладнасьці й кучнасьці аўтаматычнага агню, а адпаведнае зьмяншэньне масы набоя давала магчымасьць істотна павялічыць пераносны запас боекамплекта. Савецкія распрацоўшчыкі набояў, мусіць, ня без «аглядкі» на 5,56-мм набой амэрыканцаў вялі працу вакол блізкае да гэтага дыямэтра кулі. Іжэўскія збраяры выраблялі балістычную зброю для ўсебаковых выпрабаваньняў новага набоя.

Не чакаючы поўнае адпрацоўкі набоя паменшанага калібру, ГРАК абвяшчае конкурс і выдае канструктарам заводаў і КБ тэхнічнае заданьне на праектаваньне аўтаматаў з паменшаным калібрам.

М. Т. Калашнікаў са сваёю ґрупаю вырашылі стварыць аўтамат на базе АКМ. Доўгія і зацятыя пошукі апраўдалі сябе. Пастановаю ЦК КПСС і РМ СССР ад 18.03.74 р. № 049 5,45-мм аўтамат АК-74 і ручны кулямёт РКК-74 былі прынятыя на ўзбраеньне.

Апісаньне й будова

Нягледзячы на высокую ступень уніфікацыі з аўтаматам АК-74, канструкцыя кулямёта мае істотныя адрозненьні, абумоўленыя спэцыфікаю ўжываньня ручнога кулямёта як лёгкае зброі агнявое падтрымкі.

У РКК-74 даўжэйшая, у параўнаньні з аўтаматам, руля і, адпаведна, большая прыцэльная лінія для забесьпячэньня большае далёкасьці эфэктыўнае стральбы. Далёкасьць эфэктыўнае стральбы прыкладна на 200 мэтраў больш за далёкасьць АК-74 і прыкладна на 400 мэтраў больш за далёкасьць АКС-74У/АК-105. Масыўная руля і ўзмоцнены ўкладыш рульнае скрынкі дазваляе весьці агонь з кулямёта ў інтэнсіўным рэжыме. Так, з РКК-74 дапускаецца бесперапынны агонь да 200 стрэлаў супраць 150 стрэлаў для аўтамата.

На дульнай часткі рулі РКК замацаваныя няздымныя сошкі са сталаю вышынёю лініі агню. Форма прыклада запазычаная ў кулямёта РКД.

Праз напружаны, у параўнаньні з аўтаматам, рэжым стральбы (сярэдняя даўжыня чаргі 57 стрэлаў) для памяншэньня демэскуючага дульнага полымя, замест тормаза-кампэнсатара на дульную частку кулямётнае рулі ўсталёўваецца шчылінны полымятушыльнік.

Для ўліку, напрыклад, ветравога зносу кулі ці вынасу кропкі прыцэльваньня па франтальна рухомай цэлі на прыцэльнай ліштве РКК-74 ёсьць мэханізм ўвядзеньня бакавых паправак.

Штатныя кулямётныя набойнікі павышанае ёмістасьці (45 набояў) пасьпяхова выкарыстоўваюцца і ў камплекце з аўтаматам.

Для стральбы з кулямёта ўжываюцца 5,45 мм набоі са звычайнаю (ПС), трасавальнаю (Т), падвышанай прабіўнасьці (ПП) і бранябойнаю (БП) кулямі, а пры замене полымятушыльніка утулкай безнабойнае стральбы - безнабойныя (Х).

Прынцып дзеяньня

Аўтаматычнае дзеяньне кулямёта заснаванае на выкарыстаньні энэрґіі парахавых ґазаў, што адводзяцца ад канала рулі да ґазавага поршня засаўное рамы.

Пры стрэле частка парахавых ґазаў, якія выходзяць за куляю, накіроўваюцца праз адтуліну ў сьценцы рулі ў ґазавую камэру, дзе націскаюць на пярэднюю сьценку ґазавага поршня й адкідаюць поршань і засаўную раму з засаўкаю ў задняе становішча. Пры адыходзе назад засаўка адкрывае канал рулі, вымае з набойніка набойніцу і выкідвае яе вонкі, а засаўная рама сьціскае зваротную спружыну й напяцае цынгель. У пярэдняе становішча засаўная рама з засаўкаю вяртаецца пад дзеяньнем зваротнага мэханізма, засаўка пры гэтым пасылае чарговы набой з набойніка ў патроньнік і закрывае канал рулі, а засаўная рама выводзіць выступ (шаптала) аўтаспуску з-пад напяцьця аўтаспуску цынгеля.

Замыканьне засаўкі ажыцьцяўляецца яго паваротам управа й заходам баявых выступаў засаўкі за баявыя ўпоры рульнае скрынкі. Калі перамыкач усталяваны на аўтаматычны агонь, то стральба будзе працягвацца датуль, пакуль націснуты спускавы гачок і ў набойніке ёсьць набоі. Калі перамыкач усталяваны на адзіночны агонь, то пры націску на спускавы гачок адбудзецца толькі адзін стрэл; для вытворчасьці наступнага стрэлу неабходна адпусьціць спускавы гачок і зноў націснуць на яго.

Варыянты й мадэрнізацыі

  • РКК-74 (Азначнік ГРАК — 6П18) — базавы варыянт пад набой 5,45×39 мм;
    • РКК-74П (Азначнік ГРАК — 6П18П) — РКК-74 з аптычным прыцэлам 1П29;
    • РКК-74Н (Азначнік ГРАК — 6П18Н1) — РКК-74 з начным прыцэлам НСПУ (1ПН34);
    • РКК-74Н2 (Азначнік ГРАК — 6П18Н2) — РКК-74 з начным прыцэлам НСПУМ (1ПН58);
  • РККС-74 (Азначнік ГРАК — 6П19) — варыянт са згарнутым прыкладам пад набой 5,45×39 мм;
    • РККС-74П (Азначнік ГРАК — 6П19П) — РККС-74 з аптычным прыцэлам 1П29;
    • РККС-74Н (Азначнік ГРАК — 6П19Н1) — РККС-74 з начным прыцэлам НСПУ;
    • РККС-74Н2 (Азначнік ГРАК — 6П19Н2) — РККС-74 з начным прыцэлам НСПУМ;
    • РККС-74Н3 (Азначнік ГРАК — 6П19Н3) — РККС-74 з начным прыцэлам без падсьвятленьня НСПУ-3 (1ПН51);
  • РКК-74М (Азначнік ГРАК — 6П39) — мадэрнізаваны варыянт, мае такі шэраг адрозьненьняў:
  1. аналяґічна АК-74М, цаўё і рульная накладка ґазавае трубкі выкананыя з ударатрывалага шкланапоўненага рэактапляста АГ-4В. Мэталічныя дэталі таксама абароненыя ад карозіі адмысловым пакрыцьцём.
  2. павялічаны рэсурс рулі пры стральбе новым на момант мадэрнізацыі набоям 7Н10 з куляю павышанае прабіўнасьці (заяўлены рэсурс рулі — да 50 тысячаў стрэлаў)
  3. узмоцненая рульная скрынка і яе вечка. На левай сьценцы рульнае скрынкі ёсьць ліштва для ўсталёўкі начнога або аптычнага прыцэла
  4. ўпор накіравальнага стрыжня зваротнае спружыны забясьпечаны ўпорам, што утаплюецца (для прадухілення зрыву вечка рульнае скрынкі пры ўдарах і скалынаньнях)
  5. кулямёт забясьпечаны складаным налева плястмасавым прыкладам, фіксуецца ў баявым становішчы кнопкаваю зашчапкаю
  • РКК-200:
    • РКК-201 (Азначнік ГРАК — 6П55) — экспартны варыянт пад набой 5,56×45 мм;
    • РКК-203 (Азначнік ГРАК — 6П8М) — экспартны варыянт пад набой 7,62×39 мм.

Характэрыстыкі

Дзейнасьць эфэктыўнае стральбы складае:

  • па адзіночных наземных мэтах — 600 м;
  • па паветраных мэтах — 500 м;
  • па ґрупавых наземных мэтах — 1000 м.

Далёкасьць прамога стрэлу:

  • па грудной постаці — 460 м;
  • па беглай постаці — 640 м.

Разборка й зборка

Няпоўная разборка кулямёта праводзіцца для чысткі, змазкі й агляду ў такім парадку:

  1. Адлучыць набойнік;
  2. Праверыць, ці няма набоя ў патроньніку, для чаго адпусьціць засьцерагальнік уніз, паставіўшы яго ў становішча «АВ» (аўтаматычны) ці «ОД» (адзінкавы агонь), адвесьці за дзяржальню засаўную раму назад, агледзіць патроньнік, адпусьціць дзяржальню засаўное рамы і спусьціць цынгель з баявога напяцьця;
  3. Выняць пянал з прыладамі з гнязда прыклада (апроч кулямётаў са згарнутымі прыкладамі);
  4. Адлучыць шомпал;
  5. Адлучыць полымятушыльнік;
  6. Адлучыць вечку рульнае скрынкі;
  7. Адлучыць зваротны мэханізм;
  8. Адлучыць засаўную раму з засаўкаю ад рульнае скрынкі;
  9. Адлучыць засаўку ад засаўное рамы;
  10. Адлучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю.

Зборка пасьля нябоўнае разборкі адбываецца ў зваротным парадку.

Поўная разборка ладзіцца для чысткі пры моцным забруджваньні, пасьля знаходжаньня кулямёта пад дажджом ці ў сьнезе, пры пераходзе на новую змазку або рамонце ў такім парадку:

  1. Адбываецца няпоўная разборка;
  2. Разабраць набойнік;
  3. Разабраць зваротны мэханізм;
  4. Разабраць засаўку;
  5. Разабраць ударна-спускавы мэханізм;
  6. Адлучыць цаўё.

Зборка пасьля поўнае разборкі ажыцьцяўляецца ў адваротным парадку.

Адзнака

Ркк-74 
Супрацоўнік ААП «Сатурн» з РКК-74М
Ркк-74 
Супрацоўнік ААП «Сатурн» з РКК-74М

У зброевай прэсе нярэдка згадваецца, што РКК па сваіх эксплюатацыйна-тэхнічных характарыстыках і эфэктыўнасьці дэ-факта не адносіцца да клясы кулямётаў, а зьяўляецца аўтаматычнаю вінтоўкаю на двуногах. Прыйсьці да такое высновы дазваляюць такія канструктыўныя асаблівасьці, зразку боесілкаваньня з набойніка параўнальна невялікае ёмістасьці замест характэрнага для сучасных ручных кулямётаў істужачнага, няздымная руля без прымусовага астуджэньня, што зьяўляецца неабходнасьцю для жывучасьці пры стральбе доўгімі чэргамі, і г.д. У варыянце РПК-74М ґарантыйны рэсурс складае 20-25 000 стрэлаў, а рэсурс рулі — 50 000 стрэлаў. На практыцы РКК нярэдка выкарыстоўваўся менавіта як аўтаматычная вінтоўка для стральбы з рук.}}

Падобна свайму папярэдніку, РКК-74 значна саступае па агнявой магутнасьці замежным дробнакалібэрым ручным кулямётам (напрыклад, вельмі пашыраны ў сьвеце FN Minimi), паколькі ня мае зьменнае рулі, страляе з зачыненае засаўкі і мае набойнікі абмежаванае ёмістасьці. Яго асноўныя перавагі: уніфікацыя з базавым аўтаматам, невялікая вага і параўнальна невысокі кошт.

Варта адзначыць, што РКК (і РКК-74) не адзіны такога роду кулямёт, у розных краінах у розны час ствараліся й ужываліся/ужываюцца розныя аналяґічныя ручныя кулямёты заснаваныя на раней створаных аўтаматах, напрыклад: амэрыканскі M16 HBAR на ґрунце M16, нямецкі HK MG36 на ґрунце HK G36 і HK M27 JAR на ґрунце HK 416, брытанскі L86A2 LSW на ґрунце L85A2 (зроблены на замову фірмаю Heckler & Koch для брытанскай арміі), кітайскі QBB-95 на ґрунце QBZ-95, ізраільскі IMI Galil ARM на ґрунце IMI Galil, аўстрыйскі Steyr AUG HBAR на ґрунце Steyr AUG, і гюд. Аднак варта заўважыць, што M27 JAR і Steyr AUG HBAR маюць заменныя у адрозненьні ад РКК-74 рулі.

Глядзіце таксама

  • КУ-21 — альтэрнатыўны РКК-74, экспэрыментальны савецкі кулямёт з камбінаванаю падачаю набояў.
  • Сьпіс кулямётаў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ркк-74  РКК-74сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Ркк-74 Гісторыя стварэньняРкк-74 Апісаньне й будоваРкк-74 Варыянты й мадэрнізацыіРкк-74 ХарактэрыстыкіРкк-74 Разборка й зборкаРкк-74 АдзнакаРкк-74 Глядзіце таксамаРкк-74 КрыніцыРкк-74 Вонкавыя спасылкіРкк-745,45×39 мм5,56×45 мм7,62×39 ммАК-101АК-74Азначнік ГРАККулямёт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БальшавікіАльпыГабрэіТэхналёгіяГлябальнае пацяпленьнеПарнаграфія ў ІталііВікіпэдыяВасіль БыкаўПалестынаАкіянMozilla FirefoxКунілінгусГербы гарадоў БеларусіМікола МятліцкіNokia 5530 XpressMusicАньІрына БагдановічЯн ДамельПростыя сказыІгар СідарукБАТЭ БарысаўБудаўніцтваЮлі ТаўбінВіцебскІзраільМэдыяВікіЧасьціцаІнтэрнэтПастава на каленяхFacebookНіл ГілевічВэб-дызайнКапаткевічыMPEG-1ЭўропаДняпро Магілёў4 траўняВыказьнікНатальля ПяткевічБіржыВіктар МарціновічБіскупПружаныГлеб КрыўцоўГарві ВайнштэйнП’ер НараПарнафільм у ФранцыіБусел белыЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛічэбнікНовая тантраВіленскі ўнівэрсытэтІнфармацыяКастусь КаліноўскіМінэтБел-чырвона-белы сьцягСавецкі партызанскі рух у БеларусіКібельЛінда ГамільтанРодныя гоні (1927)ТаджыкістанМаркёрЦмокАтлянтычная групаАльжырМазырскі паветВячаслаў АдамчыкЎэмблі🡆 More