Эмпайр-Стэйт-Білдынг

Эмпайр-Стэйт-Білдынг (па-ангельску: Empire State Building) — 102-павярховы хмарачос у Нью-Ёрку, разьмешчаны на скрыжаваньні Пятай авэню й заходняй 34-й вуліцы, пабудаваны ў стылі ар-дэко.

Назва паходзіць ад мянушкі штату Нью-Ёрку — «імпэрскі штат» (па-ангельску: The Empire State). З моманту пабудовы ў 1931 годзе і да завяршэньня будаўніцтва паўночнай вежы Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў 1972 годзе Эмпайр-Стэйт-Білдынг быў самым высокім будынкам у сьвеце. Вышыня апошняга паверху складае 373,2 мэтру (разам з антэнай — 448,7 м). Пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 году Эмпайр-Стэйт-Білдынг зноўку стаў самым высокім будынкам у Нью-Ёрку, аднак, ня самым высокім у сьвеце. 30 красавіка 2012 году хмарачос стаў ізноў другім паводле вышыні будынкам у Нью-Ёрку, калі новы будынак Сусьветнага гандлёвага цэнтру дасягнуў яшчэ большай вышыні. Эмпайр-Стэйт-Білдынг некаторы час зьяўляўся трэцім паводле велічыні хмарачосам у ЗША, пасьля Ўіліс Таўэр і Міжнароднага гатэлю і вежы Трампа, абодва зь якіх месьцяцца ў Чыкага. Па стане на 2019 год, будынак займаў чацьвертае месца сяродых самых высокіх будынкаў Нью-Ёрку і шостае месца сярод хмарачосаў ЗША.

Эмпайр-Стэйт-Білдынг
Эмпайр-Стэйт-Білдынг

Эмпайр-Стэйт-Білдынг, як правіла, разглядацца як амэрыканскі культурны сымбаль. Будынак зьяўляўся ў больш за 250 тэлевізійных перадачах і фільмах, пачынаючы з выхаду ў 1933 годзе фільму «Кінг-Конг». Ён быў названы адным зь сямі цудаў сучаснага сьвету Амэрыканскім таварыствам грамадзянскіх інжынэраў. Будынак і інтэр’ер ніжняга паверха зьяўляюцца славутасьцямі гораду паводле рашэньня спэцыяльнай гарадзкой камісіі, якое было пацьверджана ў Нью-ёрскім савеце атаксаваньня. Будынак быў аб’яўлены нацыянальным гістарычны помнікам ЗША ў 1986 годзе.

З моманту свайго адкрыцьця назіральная пляцоўка пад адкрытым небам зрабіла яго папулярным атракцыёнам, то бок каля 4 мільёнаў турыстаў з усяго сьвету наведваюць 86-ы і 102-і паверхі будынку. Будынак стаіць побач з іншымі буйнымі турыстычнымі славутасьцямі Мідтаўну, як то Пэнсыльванскі вакзал, Мэдысан-сквэр-гардэн, Карэйскі квартал і Мэйсіс-Гэралд-сквэр.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Эмпайр-Стэйт-Білдынг  Эмпайр-Стэйт-Білдынгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Ўіліс ТаўэрАнгельская моваНью-ЁркНью-Ёрк (штат)Тэрарыстычныя акты 11 верасьня 2001 годуХмарачосЧыкага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міл (імя)ДамоваJavaScriptЛесьбійская эротыкаГрамадзкі набытакНаркамаўкаЛюбартПятрусь БроўкаВоршаДоўгія вёрсты вайны (фільм)Мобі ДыкЗалаты стандартСакуныДзейнікАсобны аддзел войскаў БНР у БалтыіЯпоніяМэдыяВікіДзень ПерамогіАўтарскае праваСувязь (тэхніка)Дзед ТалашШпакЧорны кот (арганізацыя)Цівалі (неадназначнасьць)Рагнеда2014Паветранае суднаМенск (кампутарная гульня)2005МураўёўкіГодТодар КляшторныДразды (гурт)АнголаСтачка1919ГарбатаІвонка СурвілаЯнка КупалаПорнгабРасейцыБардэльВасіль ІгнаценкаПрымакі (п’еса)МагаУладзімер ЗяленскіЧалавекМіжнародны фанэтычны альфабэтВайшнорыяРод (біялёгія)Групавы сэксСям’яАляксандар ЛукашэнкаКанюшынаМінэтДэмакратыяГраўжышкіАлесь АркушЯкуб КоласЦынкавыя хлопчыкіСяргей АлейнікЛетувізацыяКастусь ЕзавітаўМінятЖанчына з жанчынайЖамойтыАлесь ПісьмянкоўКазаньНікатынСказМаркетынгКанстытуцыя ССРБ 1919 году🡆 More