Ціхая Ноч: калядная песьня

«Ціхая ноч» (па-нямецку: Stille Nacht, heilige Nacht) — папулярная калядная песьня шматлікіх народаў.

Перакладзеная на беларускую мову Натальляй Арсеньневай. Абвешчаная ЮНЭСКО нематэрыяльнай культурнай спадчынай у 2011 годзе.

«Stille Nacht, heilige Nacht»
Песьня
Ціхая Ноч: Гісторыя , Пераклады, Словы
Мова нямецкая
Па-беларуску Ціхая ноч
Напісаная 1818
Аўтар(ы) Юзаф Мор
Кампазытар(ы) Франц Ксавер Грубер

Гісторыя 

«Ціхая ноч» упершыню была выкананая напярэдадні Калядаў 1818 году ў парафіяльным касьцёле Сьвятога Мікалая ў Обэрндорфе-ля-Зальцбургу — вёсцы ў Аўстрыйскай імпэрыі на рацэ Зальцах (цяпер — горад у Аўстрыі). 

Аўтарам словаў, напісаных пасьля сканчэньня напалеонаўскіх войнаў, зьяўляецца каталіцкі сьвятар айцец Юзаф Мор, які пераехаў у Обэрндорф-ля-Зальцбургу за год да першага выкананьня.

Мор прынёс словы Францу Ксаверу Груберу, школьнаму настаўніку і арганісту суседняй вёскі, і папрасіў яго скласьці мэлёдыю і гітарны акампанэмэнт для начной імшы на Каляды 1818 году. Гітарны акампанэмэнт быў, верагодна, абраны з той нагоды, што, магчыма, паводка ракі пашкодзіла царкоўны арган.

Пераклады

З моманту стварэньня «Ціхая ноч» была перакладзеная на каля 140 іншых моваў, у тым ліку беларускую.

Словы

Па-нямецку (арыгінальны тэкст) Па-беларуску (пераклад Н. Арсеньневай)
Stille Nacht, heilige Nacht,

Alles schläft; einsam wacht

Nur das traute hochheilige Paar.

Holder Knabe im lockigen Haar,


Schlaf in himmlischer Ruh!

Schlaf in himmlischer Ruh!

Stille Nacht, heilige Nacht,

Hirten erst kundgemacht


Durch der Engel Halleluja,

Tönt es laut von fern und nah:

Christ, der Retter ist da!

Christ, der Retter ist da!


Stille Nacht, heilige Nacht,

Gottes Sohn, o wie lacht

Lieb' aus deinem göttlichen Mund,

Da uns schlägt die rettende Stund'.

Christ, in deiner Geburt!

Christ, in deiner Geburt!

Ціхая ноч, сьвятая ноч!

Усё сьпіць, сьніць даўно.

Толькі Маці Сьвятая ўсьцяж

Ціха ў ясьлях люляе дзіця —

Сьпі, Сыночак малы,

Люлі, люлі, сьпі.


А ўгары ўсё гарыць

Серабром зорных крыг,

Хор анёлаў пяе пастухом

Аб дзіцяці, што будзе Хрыстом,

Сьветлай песьняй хвалы

Славяць Збаўцу зямлі.


Ціхая ноч, сьвятая ноч,

У родны край завітай,

Людзям сум і тугу разгані,

Хай жа цешацца ў гэтыя дні,

У ціхую, сьвятую ноч!

У ціхую, сьвятую ноч!

Крыніцы

Tags:

Ціхая Ноч Гісторыя Ціхая Ноч ПеракладыЦіхая Ноч СловыЦіхая Ноч КрыніцыЦіхая НочАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыКалядыНатальля АрсеньневаНямецкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіЗдароўеАнатоль ІвашчанкаПрыдатак (мовазнаўства)Уладзімер ПуцінЛёнданФранцішак Скарына303Сакрат ЯновічЗямляБеласток — ГорадняРасонскі раён2008.ecЗа Беларусь!Акторы парнафільмаўПамылкаКрама (гурт)АзіяE (літара)Аўтамабільны знакВаенная апэрацыяЯн ЧыквінКароль1877Сельская гаспадаркаПэтэр ПэлегрыніБейкаАладкіЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Мікола ПапекаРадаўніцаЭль НіньнёАдольф ГітлерВіктар ШніпПольшчаБагоўкаПалітыка ВялікабрытанііБусел белыЖвірСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАдзёрПятро ВасючэнкаПолацакБярозка (часопіс)Ян ПазьнякЗнак рашоткі (актаторп)Сураж (Польшча)Алесь ПетрашкевічУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЭйкаСлоўнік НасовічаКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Максім ТанкЛісьце каштанаўБеларускае нацыянальнае адраджэньнеАляксей БелыПрыродаISO 3166Пратэстанцкая РэфармацыяІван ШамякінНыркаЮлі ТаўбінЛіцэнзіі Creative CommonsАрмэніяАўстраліяПохваУлёф МэльбэргСысуныВіктар Жыбуль🡆 More