Філіпаў (польск.
Filipów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Распудзе. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2013 год — 2113 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Сувалак, за 124 км на поўнач ад Беластоку.
Філіпаў лац. Filipaŭ | |||||
польск. Filipów | |||||
У цэнтры вёскі | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сувальскі | ||||
Гміна: | Філіпаў | ||||
Насельніцтва: | 2113 чал. (2013) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-424 | ||||
Нумарны знак: | BSU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°10′0.1″ пн. ш. 22°37′0.1″ у. д. / 54.166694° пн. ш. 22.616694° у. д. 22°37′0.1″ у. д. / 54.166694° пн. ш. 22.616694° у. д. | ||||
Філіпаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Філіпаў — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства на граніцы з Прусіяй. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.
Філіпаў утварыўся паміж 1562 і 1568 гадамі ў выніку злучэньня вёсак Шэмбелева і Даўспуды. Гэтыя вёскі заснавалі ў пачатку XVI ст. літоўскія баяры браты Шэмбелі, якія атрымалі гэтыя землі ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў 1513 годзе. У гэты час мясцовасьць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
8 верасьня 1570 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Філіпаву Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі чорны рак. Адначасна з гербам мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвы торг і 3 кірмашы штогод. Апроч таго, тут заснавалі парафіяльны касьцёл. У 1574 годзе Філіпаўскае староства перадалі ў пажыцьцёвае валоданьне Аляксандру Гваньіні, аўтару Хронікі Эўрапейскай Сарматыі. Каля 1585 году ў Філіпаве пачаў дзейнічаць пратэстанцкі збор. У 1608 годзе ў месьце нарадзіўся арыянскі тэоляг Андрэй Віславаты.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Філіпаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у месьце было 323 будынкі, на 1861 год — 291. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі Філіпаў Магдэбурскага права.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Філіпаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Філіпаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Філіпаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Філіпаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.