Любоў Мульменка

Любоў Нікіцічна Мульменка (па-расейску: Любовь Никитична Мульменко, нар.

1 верасьня 1985, СССР, Пермскі край, Перм) — расейскі драматург і сцэнарыст, журналіст, рэдактар.

Любоў Нікіцічна Мульменка
па-расейску: Любовь Никитична Мульменко
Файл:Любовь Никитична Мульменко.jpg
Дата нараджэньня 1 верасьня 1985 (38 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, Пермскі край, Перм
Месца вучобы
Занятак драматург і сцэнарыст, журналіст, рэдактар
Гады дзейнасьці 2009
IMDb ID nm13110811, nm6263533
Сайт Старонка ў сеціве

Жыцьцё

Вучылася ў ВНУ: Філялягічны факультэт Пермскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «журналістыка» (2008 год) і курсы арт-журналістыкі інстытута «Про артэ» ў Санкт-Пецярбургу (2009 год).

У 2009 годзе пачала выступаць у тэатры. сярож спэктакляў можна назваць «Дык так» (Кіраў, Тэатар на Спаскай, рэж. Барыс Дзьмітрыевіч Паўловіч) і «Альканавэлы» (Масква, Театр.doc, рэж. Валерыя Валянтынаўна Суркова).

З 2010 па 2014 годы ўдзельнічала ў рабоце над тэатральнымі пастаноўкамі Марата Гацалава, Юрыя Муравіцкага, Георга Жэна, Дзьмітрыя Філіпава; ў трупах і лябараторыях «Жывому тэатру — жывога аўтара», «Каралеўскі двор», «Маладыя жанчыны бавяцца вакол Балтыйскага мора», «Міжнародны сабор забаўных жанчын», НЭДРАМА; ў фэстах «Любімаўка», «Тэкстура», «Вялікая перамена», «Прастор рэжысуры».

З 2009 па 2011 год — намесьнік галоўнага рэдактара пермскае сеціўнае газэты «Соль».

Была рэдактарам часопіса «Шпіль», намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Часопіс таварыш», культурным аглядальнікам газэты «Новы таварыш». У 2012 годзе вяла аўтарскую калёнку на сайте «Lenta.ru».

У 2014 годзе дзьве карціны па яе сцэнарам былі паказаныя на Ратэрдамскім кінафэстывалі. Карціна «Камбінат „Надзея“» (рэжысэр Наталія Мешчанінава) ўдзельнічала ў асноўным конкурсе, карціна «Яшчэ адзін год» (рэж. Аксана Бычкова) — ў конкурсе «Вясёлка» (і ёй далі галоўную ўзнагароду «Вялікі экран»). Яшчэ адна сцэнарная работа Мульменка, карціна «Як мяне завуць» (рэж. Нігіна Сайфулаева), была ўпершыню паказаная на фэстывалі «Кінатаўр» (2014) і мела асобнае прыпамінаньне начальнікаў фэстывалю са сдовамі «за лёгкі подых і цэльнасьць мастацкага рашэньня». Пазьней тыя тры карціны былі паказаныя на дзясятках расейскіх і эўрапейскіх фэстывалях.

Жыве і робіць у Маскве.

Узнагароды

  • 2014 — прэмія «Слова» за сцэнар да карціны «Яшчэ адзін год»
  • 2014 — выстаўленьне на прэмію «Ніка» «Адкрыцьцё года» за сцэнар да карціны «Камбінат „Надзея“»
  • 2019 — выстаўленьне на прэмію «Белый слон» у разрадзе «Лепшы сцэнар» за карціну «Вернасьць»

Сьпіс карцінаў

  • 2013 — «Дзяўчынкі» (сэрыял, 3 сэзон, ТНТ)
  • 2014 — «Камбінат „Надзея“» (рэжысэр Натальля Мешчанінава)
  • 2014 — «Як мяне завуць» (рэжысэр Нігіна Сайфулаева)
  • 2014 — «Яшчээ адзін год» (рэжысэр Аксана Бычкова)
  • 2015 — «Бяз сьведкаў» (сэрыял, 2 сэзон, Першы канал)
  • 2015 — «Чырвоныя бранзалеты» (12 сэрыяў, рэжысэры Аксана Бычкова, Натальля Мешчанінава)
  • 2016 — «Дзеткі» (сэрыял, ТНТ, рэжысэр Нігіна Сайфулаева)
  • 2016 — «Дарослыя людзі» (рэжысэр Аксана Бычкова)
  • 2017 — «Пра любоў. Толькі для дарослых»
  • 2019 — «Вернасьць»

П'есы

  • Нуль адзін (2009).
  • Прызыў (2010).
  • Антысэкс (2011).

Выбраныя пастаноўкі

  • 2010 — «Дык так» (рэж. Барыс Паўловіч). Тэатар на Спаскай, Кіраў
  • 2011 — «Альканавэлы» (рэж. Валерыя Суркова). Театр.doc, Масква.
  • 2011 — «Горка!» (рэж. Марат Гацалаў). Пракоп'еўскі драматычны тэатар, Масква.
  • 2012 — «Плыве» (рэж. Д. Бязносаў). Чэхаў-цэнтар, Южна-Сахалінск.
  • 2013 — «Папа» (рэж. Юры Муравіцкі). Тэатар «18+», Растоў-на-Доне
  • 2014 — «360 градусаў» (рэж. Д. Філіпаў). Цэнтар імя. Мэерхольда, Масква

Кнігі

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Tags:

Любоў Мульменка ЖыцьцёЛюбоў Мульменка УзнагародыЛюбоў Мульменка Сьпіс карцінаўЛюбоў Мульменка ПесыЛюбоў Мульменка Выбраныя пастаноўкіЛюбоў Мульменка КнігіЛюбоў Мульменка Вонкавыя спасылкіЛюбоў Мульменка КрыніцыЛюбоў Мульменка1 верасьня1985ДраматургЖурналістПермПермскі крайРасейская моваСССРСцэнарыст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лявон ВольскіВайнаЛеў XАкіянГішпаніяКалі-югаСтэфан VII (папа рымскі)Драма (аповесьць)МенскЛенінградзкая вобласьцьСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік1699Упсальскі ўнівэрсытэтМГБ1984 (раман)Вялікае Княства ЛітоўскаеЯзэп ЛёсікПінская вобласьцьАўстрыяВацлаў ІваноўскіКурганская вобласьцьЖабінкаГалакостСакрат ЯновічБацьвіньнеПрэнскі раёнКрэменецкі раёнІркуцкая вобласьцьНКВДКалектывізацыяБеларуская (тарашкевіца)Інданэзійская рупіяHromadske.TVЛітаратуразнавецБалтыяДэпрэсіяАвантуры майго жыцьцяДрам-н-басВера ХаружаяЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуКаскадныя табліцы стыляўАркадзь КуляшоўЯўген ШатохінУладзімер ЗяленскіЮрбурскі раёнПалесьсе (прадпрыемства)Якуб ПліхтаСтолінГустаў III1384ВёскаБеларускі клясычны правапісГітанас НаўседаЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)Рэспубліка Сэрбская КраінаМікалай АладаўISO 3166-1Муамар КадафіБерасьцейскі раёнГран-пры Саудаўскай АрабііТэракт у «Крокус Сіці Холе»МетлюжкакветныяЛапенеўцыМіхал Піюс РомэрСьпіс гарадоў БеларусіІнданэзіяВысоцакІнданэзійская моваКанвэнтуальныя францішканеБісэксуальная парнаграфіяЛанаўцы🡆 More