Фарэрскія Астравы

Фарэ́рскія астравы́ ці Фарэ́ры (па-фарэрску: Føroyar, па-дацку: Færøerne‎) — група астравоў у паўночнай частцы Атлянтычнага акіяну паміж Шатляндыяй, Нарвэгіяй і Ісьляндыяй.

Яны зьяўляюцца аўтаномным рэгіёнам Даніі з 1948 году і кантралююць усе сфэры, акрамя абарончай.

Фарэрскія астравы
Føroyar
Færøerne
Сьцяг Фарэрскіх астравоў Герб Фарэрскіх астравоў
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Tú alfagra land mítt»
Месцазнаходжаньне Фарэрскіх астравоў
Афіцыйная мова фарэрская, дацкая
Сталіца Торсгаўн
Найбуйнейшы горад Торсгаўн
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія
Фрэдэрык Х
Аксэль Ёганэсэн
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
180-е месца ў сьвеце
1399 км²
0,5
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
205-е месца ў сьвеце
48 917
35/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$1,56 млрд
$32 000
Валюта Фарэрская крона (DKK)
Часавы пас
 • улетку
GMT
EST (UTC+1)
Дамэн верхняга ўзроўню .fo
Тэлефонны код +298

Гісторыя

Астравы заселеныя вікінгамі-пасяленцамі з ІХ стагодзьдзя, з XIV стагодзьдзя палітычна зьвязаныя з Каралеўствам Даніі, з 1948 году — «заморская самакіроўная тэрыторыя» Фарэрскія астравы Даніі (адм. цэнтар: Торсгаўн).

Палітыка

Палітычныя партыі

  • Народная партыя
  • Рэспубліканская партыя
  • Сацыял-дэмакратычная партыя
  • Партыя Зьвязу
  • Цэнтрысцкая партыя
  • Партыя самакіраваньня

Геаграфія

Фарэрскія астравы — выступ з акіяну часткі падводнага хрыбта Ўайвіла Томсана, які злучае Грэнляндыю цераз Ісьляндыю з Шатляндыяй. Гэты хрыбет разьмяжоўвае басэйны Атлянтычнага і Паўночнага Ледавітага акіянаў, і Фарэры знаходзяцца якраз на мяжы абодвух.

Архіпэляг прасьціраецца з поўначы на поўдзень на 113 км, а з захаду на ўсход — на 75 км. Плошча каля 1,4 тыс. км². Усяго архіпэляг уключае 24 астравы, найбольшыя зь іх — Стрэймой, Эстурой, Вагар і Сувурой.

Усе астравы вульканічнага паходжаньня й складзеныя пераважна з базальтаў і туфаў, што ўтвараюць плято, над якімі ўзвышаюцца завостраныя грабяні. Вышыня дасягае 882 м. Шматлікія ф’ёрды. Карысныя выкапні: буры вугаль, торф, базальт.

Клімат астравоў марскі зь невялікай розьніцай паміж тэмпэратурамі летам і зімой. Характэрнае ветранае дажджлівае надвор’е, туманы. Сярэдняя тэмпэратура самага халоднага месяца — сакавіка 3 °С, самага цёплага — ліпеня 10 °С. Для клімату архіпэлягу характэрныя дажджы на працягу ўсяго году, моцныя вятры, асабліва зімой, вялікая вільготнасьць паветра, туманы. За год выпадае ў сярэднім каля 1500 мм ападкаў. Зімою яны выпадаюць часьцей за ўсё ў выглядзе ліўняў. Сьнег, як правіла, растае на працягу некалькіх дзён, хоць на вяршынях трымаецца да наступленьня вясны.

На Фарэрах няма лясоў, трапляюцца толькі карлікавая вярба, нізкарослы хвойнік, верас ды чарніцы. Сустракаюцца лугі, тарфянікі, верасоўнікі. Паўднёвыя схілы плято і рачныя даліны ўкрытыя травяністай расьліннасьцю. На скалах нічога не расьце акрамя мхоў і лішайнікаў.

На архіпэлягу зусім няма паўзуноў і земнаводных, а сысуны патрапілі сюды ўжо ў гістарычны час. Разнастайная і багатая фаўна пярнатых: тут жыве 227 відаў птушак, у асноўным балотных і вадаплаўных. Ёсьць птушыныя базары. Прыбярэжныя воды багатыя рыбай: траска, палтус, селядзец і інш.

Эканоміка

Найважнейшая галіна гаспадаркі — рыбалоўства.

Tags:

Фарэрскія Астравы ГісторыяФарэрскія Астравы ПалітыкаФарэрскія Астравы ГеаграфіяФарэрскія Астравы ЭканомікаФарэрскія АстравыІсьляндыяАтлянтычны акіянДаніяДацкая моваНарвэгіяФарэрская моваШатляндыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамасейРысПорнафільмы дарослых з падлеткаміМаркёрАнтон ЯльчынІнданэзіяЗямляШашкіФэрамоныЛетува (каралеўства, 1918)Гісторыя МенскуАляксандар КосінецІксвідэаЛеанард ПацейСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіЭйбарМаларытаСловаДзікПокуцьАркадзь МаўзонГеральдыкаБеларуская Народная РэспублікаЗянон ПазьнякЛявон БаразнаЗлучаныя Штаты АмэрыкіСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРМарат КазейСтрахМікола ПапекаДаброЛіцэнзіі Creative CommonsСяброўстваЯн ЧэрскіБейкаІгар СідарукЦеплавы рухавікСураж (Польшча)Вулька СіманавіцкаяВаенная апэрацыяПалямонавічыЛеанід ГалубовічГенадзь ПашкоўПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуБеларуская моваФундацыя «Вікімэдыя»Катэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Іван ЧыгрынаўАдвакатПацеіІзбутБерасьцеПаўночна-Заходні крайБССРМікола МаляўкаВікісховішчаТранснацыянальная карпарацыяЗямля пад белымі крыламіВарэнікіУрманВінцэсь МудроўУладзімер КараткевічЮры ГумянюкКарл МарксКазімер ЯгайлавічСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБітва пад ВоршайБеларускае нацыянальнае адраджэньнеТып (біялёгія)ШкотыМастацкі творБанкаўскі рахунак🡆 More