Сьвятлана Алексіевіч: беларуская пісьменьніца, публіцыстка

Сьвятла́на Алякса́ндраўна Алексіе́віч (нар.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алексіевіч.

31 траўня 1948 году; цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) — расейскамоўная пісьменьніца Беларусі. У 2015 годзе стала першай ляўрэаткай ад Беларусі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры «за яе поліфанічную творчасьць — помнік пакутам і мужнасьці ў наш час».

Сьвятлана Алексіевіч
Нямеччына, 2013 г.
Нямеччына, 2013 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 31 траўня 1948(1948-05-31)[…] (75 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналістка
Гады творчасьці 1975 — наш час
Кірунак рэалізм
Жанр аповесьць
Мова расейская мова і беларуская мова
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны» Мэдаль да стагодзьдзя БНР афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры Камандорскі крыж ордэну «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына»
прэмія Ленінскага камсамолу прэмія Гердэра[d] (1999) прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў[d] (2013) прэмія „Ангелус“[d] (3 сьнежня 2011) Літаратурная ўзнагарода Саюзу пісьменьнікаў СССР імя Мікалая Астроўскага[d] (1984) Літаратурная ўзнагарода Саюзу пісьменьнікаў СССР імя Канстанціна Федзіна[d] (1985) прэмія Тухольскага[d] (1996) прэмія Андрэя Сіняўскага „За шляхетнасьць у літаратуры“[d] Трыюмф[d] Ляйпцыская кніжная прэмія за эўрапейскае паразуменьне[d] (1998) Палітычная кніга[d] прэмія Oxfam Novib/ПЭН[d] (2007) прэмія Рышарда Капусьцінскага за літаратурны рэпартаж[d] (13 траўня 2011, 14 траўня 2015) Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры прэмія Мэдычы за найлепшае эсэ[d] (2013) ганаровы доктар Брусэльскага вольнага ўнівэрсытэту[d] (3 траўня 2021) прэмія імя Ганны Паліткоўскай[d] (2018) ганаровы доктар Жэнэўскага ўнівэрсытэту[d] (2017) ганаровы доктар Мадрыдзкага ўнівэрсытэту Камплютэнсэ[d] (2022)
Подпіс Выява аўтографу
Творы на сайце Knihi.com
alexievich.info

Біяграфія

Нарадзілася 31 траўня 1948 году ў Станіслававе (УССР, цяпер Украіна). Бацька — беларус, вайсковец-лётчык, маці — украінка. У 1961 годзе сям’я пераехала ў Петрыкаўскі раён (Гомельская вобласьць, Беларуская ССР; цяпер Беларусь). Бацька стаў дырэктарам Капаткевіцкай сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі, маці працавала настаўніцай нямецкай мовы. У 1965 годзе скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу Петрыкаўскага раёну, працавала выхавальніцай Асавецкай школы-інтэрнату, затым настаўніцай гісторыі й нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёну. У 1966 годзе працавала ў раённай газэце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля). У 1967 годзе паступіла на аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якое скончыла ў 1972 годзе. Пазьней накіраваная ў раённую газэту «Маяк камунізму» (Бяроза). У 1973—1976 гадах працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976—1984 — загадчык аддзелу нарысу й публіцыстыкі часопісу «Нёман». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Сябра СП СССР (з 1983). З пачатку 2000-х гадоў у эміграцыі, жыла ў Італіі, затым у Францыі й Нямеччыне. З 2013 году жыве ў Менску.

Творчасьць

Дэбютавала ў 1975 годзе. У пэрыядычным друку выступае з нарысамі. Аўтар дакумэнтальных кніг «У вайны не жаночае аблічча» («У войны — не женское лицо», 1985), «Апошнія сьведкі» («Последние свидетели», 1985), «Цынкавыя хлопчыкі» («Цинковые мальчики», часопіс «Дружба народов», 1990). Паводле кнігі «У войны — не женское лицо» напісала п’есу (пастаўленая ў многіх тэатрах Беларусі й за мяжой) і сцэнары аднайменнага цыклу дакумэнтальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Срэбным голубам» на міжнародным кінафэстывалі ў Ляйпцыгу), дакумэнтальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт зь вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і іншых. Аўтар п’есы «Марутка» (пастаўленая ў 1988).

У 1993 годзе выйшла кніга «Зачараваныя сьмерцю» — аповед пра самазабойцаў, тых, хто скончыў з сабой ці спрабаваў скончыць з сабой, ня вытрымаўшы зьнікненьня сацыялістычных ідэяў, сацыялістычнага мацерыка. У 1997 годзе С. Алексіевіч апублікавала дакумэнтальную аповесьць «Чарнобыльская малітва» пра сьвет пасьля Чарнобыльскай катастрофы.

У 2013 годзе выдадзеная кніга «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)». Кніга закранае значныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Аўганскую вайну Чарнобыльскую катастрофу, час «перабудовы» і развал СССР. У кнізе дасьледуюцца фэномэн мысьленьня савецкага чалавека, фэномэн сацыялізму, і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменьніца называе «часам сэканд-гэнд».

Крытыка

26 красавіка 2016 году ў нямецкай «Штодзённай газэце»(de) (Бэрлін) выйшла інтэрвію з Алексіевіч, у якім тая зрабіла беларусафобнае выказваньне: «Беларусы маюць рабскі мэнталітэт».

Кнігі

Беларускія пераклады

  • Апошнія сведкі / Святлана Алексіевіч: кніга недзіцячых расказаў. — Мінск: Юнацтва, 1985. — 188, [1] с.
  • У вайны не жаночае аблічча: дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Маст. літ., 1991. — 272 с.
  • Зачараваныя смерцю: Пер. з рус. М. С. Гіля / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Беларусь, 1993. — 128 с.
  • Чарнобыльская малітва: Хроніка прышласці: Дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Рэсп. грамад. аб’яднанне «Літ.-маст. фонд „Гронка“», 1999. — 222, [1] с.
  • Час сэканд-хэнд (Канец чырвонага чалавека) / Святлана Алексіевіч. Перакл. з руск. Ц. Чарнякевіч, В. Стралко. — Мн.: Логвінаў, 2014. — 384 с — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; выпуск 46). — ISBN 978-985-562-096-0.
  • Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы ўтопіі» ў 5-ці кн. Пераклалі з руск. мовы Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч. Вільня: Логвінаў, 2018.
  • У вайны не жаночы твар: пер. з рускай В. Акудовіча / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Маст. літ., 2019.

Узнагароды

  • Літаратурная прэмія СП СССР імя М. Астроўскага (1984)
  • Ордэн «Знак Пашаны» (1984)
  • Літаратурная прэмія імя К. Федзіна (1985)
  • Прэмія Ленінскага камсамолу (1986) — за кнігу «У вайны не жаночае аблічча»
  • Прэмія Ленінскага камсамола (1986)
  • Прэмія Курта Тухольскага «За мужнасьць і маральную выскароднасьць у літаратуры» (Швэцыя, Tucholskypriset, 1996)
  • Прэмія Трыюмф (Расея, 1997)
  • Прэмія імя Андрэя Сіняўскага рэдакцыі «Новай газэты» «За творчыя паводзіны і высакароднасьць у літаратуры» (1997)
  • Галоўная Ляйпцыская кніжная прэмія за ўнёсак у эўрапейскае ўзаемаразуменьне (па-нямецку: Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung)
  • Прэмія Гердэра «За найлепшую палітычную кнігу» (Нямеччына, 1999)
  • Прэмія міру імя Рэмарка (2001)
  • Нацыянальная прэмія крытыкі (ЗША, 2006)
  • Прэмія Angelus (2010)
  • Узнагарода імя Капусьцінскага (Польшча, 2011)
  • Прэмія міру Нямецкага кнігагандлю (2013)
  • Афіцэр ордэна мастацтваў і літаратуры (2014)
  • Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (2015)

Літаратура

  • Алексіевіч Святлана // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Алексіевіч Святлана // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьвятлана Алексіевіч БіяграфіяСьвятлана Алексіевіч ТворчасьцьСьвятлана Алексіевіч КрытыкаСьвятлана Алексіевіч КнігіСьвятлана Алексіевіч Беларускія перакладыСьвятлана Алексіевіч УзнагародыСьвятлана Алексіевіч ЛітаратураСьвятлана Алексіевіч КрыніцыСьвятлана Алексіевіч Вонкавыя спасылкіСьвятлана АлексіевічІвана-ФранкоўскБеларусьНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валянцін АкудовічБлогЛітваКойданаўДомінік СобаслаіЗлучнікАдольф ГітлерДабрыняІгар СідарукЗагляне сонца і ў наша аконцаПольская літаратура (рэнэсанс)1877ІнтэрстэларЁгаАкторы парнафільмаўУрманМарат КазейЖорсткая парнаграфіяЗьміцер БартосікБеларуская мінуўшчына (часопіс)Юры БеленькіПорнгабЛявон БаразнаМаларытаПружаныБесьпілётнікВольга ГапееваМаксім ТанкМастацкая літаратураЭротыкаПэрсыдзкая моваПалітыка ВялікабрытанііБеларускі клясычны правапісІван ПташнікаўКарупцыяЯгайла (імя)Іван Чыгрынаў2022КарольМэдыяВікіМустафа Кемаль АтатуркПрацяглы будучы часЛіцьвіныСанскрытПётар МашэраўАнтон ЯльчынФэрамоныХрысьціянстваВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніРаскіданае гняздо (п’еса)Кірыл КоктышПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуIBMВершаваны памерВэб-дызайнКрама (гурт)Арцём АрашонакУладзімер ПуцінБерасьцеАнатоль Клышка🡆 More