Чарнобыльская Малітва: кніга Сьвятланы Алексіевіч

«Чарно́быльская малі́тва.

Хро́ніка пры́шласьці» (па-расейску: Чернобыльская молитва. Хроника будущего) — кніга нобэлеўскай ляўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, прысьвечаная катастрофе на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Чарнобыльская малітва. Хроніка прышласьці
Чернобыльская молитва. Хроника будущего
Жанр: дакумэнтальная проза
Аўтар: Сьвятлана Алексіевіч
Мова арыгіналу: расейская
Публікацыя: 1997
Асобнае выданьне: 1997
Выдавецтва: Астожжа[d]
Пераклад на беларускую: 1999
Перакладчык: Мікола Гіль
Папярэдні твор: «Зачараваныя сьмерцю» (1993)
Наступны твор: «Час second-hand» (2013)
ISBN: 978-5-86095-088-7
Электронная вэрсія

Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасьля катастрофы гутарыла зь пяцьцюстамі сьведкамі гэтай падзеі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, лекарамі, фізыкамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псыхалягічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская катастрофа, і дасьледуе ўражаньні людзей, і тое, як катастрофа паўплывала на інхыя жыцьці.

Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов», публікацыя атрымала прэмію часопіса; у тым жа годзе была выдадзеная кніга. Ангельскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗША.

Швайцарскі сацыёляг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзеяў і не высоўвае абвінавачаньня, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяцьцю пра чалавечыя й сацыяльныя падзеі Чарнобыльскае катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджваньню кніг Алексіевіч «этычна неабходна».

Экранізацыі і тэатральныя пастаноўкі

Чарнобыльская Малітва: кніга Сьвятланы Алексіевіч 
Спэктакль подле кнігі, Жэнэва, 2009

Подле матываў кнігі рэжысэрам Хуанітай Ўілсан зьняты кароткамэтражны фільм «Дзьверы(de)» (Ірляндыя, 2008).

Подле кнігі пастаўленыя спэктаклі:

Створаная тэлевізійная вэрсія спэктаклю (рэжысэр М. Мілашэўскі)

  • «Чернобыльская молитва», рэжысэр Ёэл Лехтанэн. Цэнтар імя Меерхольда, Масква, Расея, 2006
  • «Tschernobyl: Eine Chronik der Zukunft» — монаспэктакль. Landestheater Tübingen, Тубінген, Нямеччына, 2011
  • «Czarnobylska modlitwa», рэжысэр Яана Шчапкоўская. Teatr Studio im. St. I. Witkiewicza, Варшава, Польшча, 2013

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Чарнобыльская Малітва: кніга Сьвятланы Алексіевіч  Чарнобыльская малітвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

БеларусьНобэлеўская прэмія па літаратурыРасейская моваСьвятлана АлексіевічЧарнобыльская катастрофа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

UnixАбортЛеў Талстой.ttГендрутаМаксім БагдановічМіжнародны фанэтычны альфабэтБаранавічыБерасьце19411975Юзэф ПілсудзкіСяброўстваАндрусь ГорватЛос-АнджэлесБеларуская мова.sz21ПытальнікОйча нашФранцыя.isДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Аўтамагістраль КолаПарнафільмБеларусы.jp.clЖанчына з жанчынай.tv1983Зьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)1979ЦаркваАміляпэктын44Максім ГарэцкіПрацэдурнае праграмаваньнеСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР.trБрысбэйнЯўгенія Янішчыц.naЛеанардБітва пад Кейданамі69Злучаныя Штаты АмэрыкіНокія (прадпрыемства).kg.vnМенскУсяслаў ЧарадзейЗагадкаАнатоль СысЛітваРасейская імпэрыяАндрэй ХадановічБеларусь у асобах і падзеях197629 красавіка.irТравеньВідзы.pfЗора Кіпель.lbМаркёрРэспубліка БеларусьКотЛіцьвіныСэксЖыды ў БеларусіАпалёнМіхал Федароўскі🡆 More