Лекар Станіслаў Нарбут: беларускі і польскі лекар

Станісла́ў На́рбут гербу «Трубы» (па-польску: Stanisław Ostyk – Narbutt; 4 траўня 1853, маёнтак Шаўры Лідзкага павету, цяпер Воранаўскі раён Гарадзенскай вобласьці — 11 сакавіка 1926, Браслаў) — беларускі лекар-навуковец, грамадзкі дзяяч, мэцэнат.

Станіслаў Нарбут
Лекар Станіслаў Нарбут: Жыцьцяпіс, Узнагароды, Сям’я
Помнік Станіславу Нарбуту на Замкавай гары ў Браславе
Дата нараджэньня 4 траўня 1853(1853-05-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 сакавіка 1926(1926-03-11) (72 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра мэдыцына
Бацька Тэадор Нарбут
Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава III ступені
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нарбут.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Тэадора і Хрысьціны Нарбутаў. У сям’і было 11 дзяцей, трое зь якіх памерлі ў маленстве; Станіслаў быў наймалодшы.

Скончыў 1-ю віленскую клясычную гімназію (1871), у 1872 року паступіў на лекарскі факультэт Баварскага ўнівэрсытэту ў Мюнхэне, выключаны за ўдзел у студэнцкіх забурэньнях. Каб аднавіцца, сплаціў буйны штраф. 7 жніўня 1879 абараніў дысэртацыю аб каўтуне(d) на ступень доктара мэдыцыны і практыкаваў па спэцыяльнасьці.

З 1882 року працаваў вольнапрактыкуючым лекарам у Браславе і Друі. У 1891 року скончыў Дэрпцкі ўнівэрсытэт, каб атрымаць дазвол на лекарскую практыку. З 1904 року — на пасадзе лекара Нова-Аляксандраўскага павету. У 1906 року зь ягонай дапамогай у Браславе была адкрытая земская лячэбніца. Пад ягоным кіраўніцтвам дзейнічала добраахвотнае таварыства пажарнай аховы, народны тэатар і таварыства народнай цьвярозасьці.

У 1901 року ажаніўся зь Людвікай Рудніцкай.

У Першую сусьветную вайну ўзначальваў лязарэт на Паўночна-Заходнім фронце. У 1917 року цяжка паранены, часткова ампутаваная нага. У 1919 року вярнуўся на пасаду павятовага лекара. Выдаваў сатырычную газэту «Duch Brasławca» («Дух Браслаўца»).

У 1925 року сышоў зь дзяржаўнай службы, але працягваў займацца прыватнай практыкай. У пачатку сакавіка 1926 року засьцюдзіўся падчас візыту да хворага і 11 сакавіка сканаў ад запаленьня лёгкіх. Пахаваны на Замкавай гары ў Браславе.

Узнагароды

  • Ордэн сьвятога Станіслава III ступені (1914)

Сям’я

З жонкай Людвікай мелі сына Станіслава (1906) і дачок Марыю (1902; у шлюбе Баўэр), Ванду (1904) ды Галіну (1910).

Ушанаваньне памяці

Яшчэ пры жыцьці лекара вуліцы ў Браславе была дадзеная назва Нарбутаўская (пасьля прыходу бальшавікоў у 1939 року перайменаваная ў Кірава).

У 1927 року на сродкі браслаўцаў Станіславу Нарбуту пастаўлены помнік на ягонай магіле на Замкавай гары. Звандалізаваны за савецкім часам, адноўлены ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х.

У 2003 року Белпошта выпусьціла капэрту з памятнай маркай, прысьвечанай 150-роччу з дня нараджэньня Станіслава Нарбута.

Крыніцы

Літаратура

  • Браслаўскія чытанні : Матэрыялы VI-й навук.-краязн. канф., прысвеч. 150-й гадавіне з дня нараджэння брасл. лекара, грамад. дзеяча С. Нарбута (1853—1926), 7—8 траўня 2003 г. / Рэд. рада: К. Шыдлоўскі і інш.. — Браслаў: Браслаўскае музейнае аб’яднанне, Браслаўскае краязнаўчае таварыства імя О. Гедэмана, 2003.
  • Шэршань Г. Станіслаў Нарбут: 160 гадоў з дня нараджэння // Лідскі летапісец. — красавік—чэрвень 2013. — № 2(62). — С. 9—12. — ISBN 9772218179007. — ISSN 2218—1792.
  • Teresa Puńko. Mój Ziomek Stanisław Narbutt // Echa Polesia. — 16 сьнежня 2014.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лекар Станіслаў Нарбут ЖыцьцяпісЛекар Станіслаў Нарбут УзнагародыЛекар Станіслаў Нарбут Сям’яЛекар Станіслаў Нарбут Ушанаваньне памяціЛекар Станіслаў Нарбут КрыніцыЛекар Станіслаў Нарбут ЛітаратураЛекар Станіслаў Нарбут Вонкавыя спасылкіЛекар Станіслаў НарбутБраслаўВоранаўскі раёнГарадзенская вобласьцьЛекарЛідзкі павет (Расейская імпэрыя)Польская моваТрубы (герб)Шаўры

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нямецка-савецкая вайнаЯдзерная зброяАкіянУладзімер ДубоўкаЖывёлыБабёрISSNМікола МаляўкаІван ЧыгрынаўЭротыкаISO 4217ГратэскГравітацыйная канстантаПапугаепадобныяІслам у ЭстонііСьпіс сысуноў АзэрбайджануШпакКунілінгусЭль НіньнёЛацінкаRadzima.orgАдраджэньне мовыВадзім СаранчукоўЎэмбліЭтнічная тэрыторыя беларусаўМарат КазейБусел белыWordPressСлавія МазырГайла (імя)Катрушніцкі лемезеньКанюшынаСьпіс беларускіх імёнаўРоварРАУС1429Атлянтычны гандальАмонімАлег ЖданАтаваСангвінікІван ПташнікаўВальдэмар ГутшэАлесь АркушПружаныАляксей ПысінПлошча.neВісігерд (імя)ЛепельЗьмітрок БядуляТаджыкістанРэч ПаспалітаяЮлі ТаўбінFacebook1918.auRSAКрытычнае мысьленьне🡆 More