Ігар Тур: беларускі журналіст

Ігар Тур — беларускі журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Ігар Тур
Род дзейнасьці журналіст, прапагандыст
Дата нараджэньня 26 сакавіка 1989(1989-03-26) (35 гадоў)
Месца нараджэньня Горадня
Месца вучобы
Занятак журналіст
Месца працы
Узнагароды Ігар Тур: Біяграфія, Прапагандысцкая дзейнасьць, Сям’я Мэдаль Францішка Скарыны (2021) і іншыя

Біяграфія

Вырас у пасёлку Першамайскі Лідзкага раёну. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Працаваў на Беларускім радыё й Радыё «Бі-Эй». З 2014 году працуе на тэлеканале «АНТ». Асьвятляў падзеі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Тур знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Швайцарыі і Украіны.

Прапагандысцкая дзейнасьць

Здымаў сюжэты з ачарненьнем дэмакратычнай апазыцыі(be). Пасьля масавых пратэстаў у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваньнямі й забоствамі пратэстоўцаў, а таксама звальненьня шматлікіх супрацоўнікаў тэлевізіі, нязгодных з інфармацыйнаю палітыкаю рэжыму Лукашэнкі, стаў адной з цэнтральных фігураў прапаганды ў Беларусі. Дэманстраваў у перадачах матэрыялы тэлефоннай праслушкі няяснага паходжаньня.

Сям’я

Бацька — інжынэр-энэргетык, маці — дырэктар Палацу культуры Ліды.

Узнагароды

Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Найлепшы рэпартэр» (2017).

11 студзеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Тура Мэдалём Францішка Скарыны «за прафэсіяналізм і асабісты ўнёсак у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі й нацыянальнай журналістыкі». Разам зь ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавозчык і іншыя.

Крыніцы

Tags:

Ігар Тур БіяграфіяІгар Тур Прапагандысцкая дзейнасьцьІгар Тур Сям’яІгар Тур УзнагародыІгар Тур КрыніцыІгар ТурБеларусьРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Полымя (часопіс)Дарога Р6 (Беларусь)Аляксей БелыДрысьвяты (вёска)ДзяржаваСельская гаспадаркаВугоршчынаСтаніслаў ВалодзькаВалошкаЮры БеленькіАлена МаслаАнатоль ЗэкаўРодныя гоні (1927)ГідуныБацькаўшчынаПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)СлоўнікУладзімер КарватАрсень СкапецКыргыстанПДзьмухавецГісторыя МагілёваЯўгенія ЯнішчыцЛесЖанна Некрашэвіч-КароткаяІван МележБеларусыУладзімер Арлоў (гісторык)БортніцтваЛяхавіцкі замакПятрусь БроўкаГейтартНаркотыкMozilla FirefoxЛацінкаФранцішак СкарынаЯкуб КоласМікола ПапекаТып (біялёгія)Парнаграфія ў сецівеВішымутДаўгерд (імя)ТэхналёгіяПрыпяцьЛекі-адпаведнікіГрыгорыюс V (папа рымскі)ТравеньВялейкаСтаражытны РымМікола ГусоўскіЧасМікола ПракаповічУладзіслаў ГарбацкіЗлучаныя Штаты АмэрыкіАндрэй ДынькоАляксей ПысінДжынсавая рэвалюцыяРамантызмПаэзіяГеоргі МарчукАршанскі чыгуначны вузелНаша НіваВольныя матэрыялыМайкрасофтЗьміцер СаўкаКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»🡆 More