Рабіндранат Тагор: бэнгальскі паэт, філёзаф, палімат

Рабіндранат Тагор (бэнг.: রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর; ІРА: , па-ангельску: Rabindranath Tagore; 7 траўня 1861, Калката, Брытанская Індыя — 7 жніўня 1941, Калката, Брытанская Індыя) — індыйскі паэт, пісьменьнік, кампазытар, мастак, грамадзкі і рэлігійны дзеяч.

Адна з найболей уплывовых постацяў бэнгальскай літаратуры XIX і XX стагодзьдзяў. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1913). Аўтар дзяржаўных гімнаў Індыі і Банглядэш.

Рабіндранат Тагор
রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর
Рабіндранат Тагор: Рабіндранат Тагор і Беларусь, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 траўня 1861
Калката, Брытанская Індыя
Памёр 7 жніўня 1941 (80 гадоў)
Калката, Брытанская Індыя
Бацькі Дэбэндранатг Тагор[d]
Сужэнец Мрыналіні Дэві[d]
Дзеці Ратгіндранат Тагор[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, грамадзкі дзяяч, кампазытар, мастак
Жанр эсэ, апавяданьне і раман
Мовы бэнгальская, ангельская
Прэміі Нобэлеўская прэмія
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Тагор паходзіў з роду брагманаў з Калкаты, а першыя вершы пачаў пісаць у васьмігадовым узросьце. Ва ўзросьце шаснаццаці гадоў, ён выпусьціў свае першыя значныя вершы пад мянушкай Бганусымга (бел. сонечны леў), якія былі ўспрынятыя літаратурнымі крытыкамі як творы нароўні клясыкі. Да 1877 году Рабіндранат скончыў свае першыя апавяданьні і драмы, якія былі апублікаваныя пад сапраўдным імем. Як гуманіст, інтэрнацыяналіст і заўзяты антынацыяналіст, ён выступаў за незалежнасьць краіны ад Вялікабрытаніі.

Творчасьць Рабіндраната Тагора згуляла выключную ролю ў станаўленьні бэнгальскай літаратурнай мовы. Ён узбагаціў паэзію новымі формамі і вершаванымі памерамі, заклаў асновы жанру апавяданьня і разьвіў жанр сацыяльна-псыхалягічнага раману, заклаў пачатак палітычнай лірыцы. Эстэтычныя погляды Тагора адлюстраваны і ў ягоным мастацтве, то бок ён зьяўляецца аўтарам некалькіх тысячаў песьняў, 2 тысячаў малюнкаў і карцін.

Рабіндранат Тагор і Беларусь

У Беларусі творчасьць Тагора вядома з пачатку XX ст. Рэцэнзію на яго зборнік «Гітанджалі» напісаў Максім Багдановіч, на беларускую мову яго перакладалі Якуб Колас, Сяргей Грахоўскі, Янка Сіпакоў, Алесь Разанаў, Язэп Семяжон, Аркадзь Мардвілка. У заходнебеларускага філёзафа Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) ёсьць верш «Па матывах Рабіндраната Тагора». Мастак-дысыдэнт Віктар Маркавец стварыў вершаваны цыкал «На матывы Рабіндраната Тагора». Верш-прывітаньне на прыезд індыйскага паэта ў СССР напісаў Язэп Пушча. Нарыс яму прысьвяціў Міхась Лынькоў. Бюст Тагора працы Заіра Азгура (1956) знаходзіцца ў Палацы Мастацтваў у Менску.

Беларускія пераклады

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рабіндранат Тагор: Рабіндранат Тагор і Беларусь, Крыніцы, Вонкавыя спасылкі  Рабіндранат Тагорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Рабіндранат Тагор і БеларусьРабіндранат Тагор КрыніцыРабіндранат Тагор Вонкавыя спасылкіРабіндранат ТагорІндыяАнгельская моваБанглядэшБрытанская ІндыяБэнгальская моваКалкатаЛітаратураНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Apple Inc.Кузьма ЧорныКрумкачДзяржава ПалестынаУладзіслаў КарпеняКастусь КаліноўскіЗьміцер МядзьведзеўПастава на каленяхМастаўляны-КалёніяЧэмпіянат сьвету па футболеЮліянскі каляндарРайт (браты)Інфармацыйныя тэхналёгііКанігайлаРамановаТадэвуш КасьцюшкаКлясаШчасьцеУУС Берасьцейскага аблвыканкамуЛібанБеларускі альфабэтКрыштап РадзівілГаляктыка АндрамэдыВалянцін АкудовічВікіцытатнікВікі15 красавікаСтолінКанстытуцыя БеларусіСьцяпан НекрашэвічЮльянкаСудаБеларусцыАляксандраў-КуяўскіМенскі раёнПаўлюк ТрусСучаснае пяціборстваПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)КатавіцыКаміль Пісаро2007Апалонік (лічынка)Людміла СільноваСьвята працыНямецка-савецкая вайнаВерталётМобі ДыкЛеў ЧайлыткаЭльблёнгМужчына зьверхуНью-ЁркПунктуацыяПошукавая аптымізацыяКрыштыяну РаналдуГабрэіГорадHTMLЛявон БаразнаНью-Ёрк (штат)Горная справаТурэччынаРадаўніцаГаньсуГанчакі (сузор’е)ГарбарыПаўстаньне 1794 годуКалітнік1891Гарлач🡆 More