Бэнгальская Мова

Бэнга́льская мова (саманазва: বাংলা; трансьл. Bāṇlā, вымаўл. [ˈbaŋla]) — мова бэнгальцаў, распаўсюджаная на паўночным усходзе Індыйскага субкантынэнту, зьяўляецца адной з самых пашыраных моваў сьвету. Паводле дадзеных ААН, бэнгальская — чацьвертая мова сьвету паводле колькасьці носьбітаў (больш за 260 млн чал.), яна саступае па гэтым паказьніку толькі кітайскай, ангельскай і гішпанскай. Бэнгальская мова часта няўдала завецца «бэнгалі», што зьяўляецца трансьлітарацыяй яе ангельскага найменьня. Самі носьбіты завуць сваю мову «бангла», або радзей — «бонго-бгаша».

Бэнгальская мова
বাংলা
Бэнгальская Мова
Арэал бэнгальскае мовы на Індастане
Бэнгальская Мова
Ужываецца ў Банглядэш, Індыі
Рэгіён Індастан
Колькасьць карыстальнікаў
  • 300 000 000 чал. (2019)
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Банглядэш,
Індыі (штаты Заходняя Бэнгалія, Трыпура, Джхаркханд, Барацкая даліна штату Асам, хаўрусная тэрыторыя Андаманскія і Нікабарскія астравы)
Рэгулюецца Бэнгальскай Акадэміяй (Банглядэш)
Бэнгальскай Акадэміяй Пасчымбанга (Індыя)
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо бэнгальскае пісьмо[d] і Bengali Braille[d]
Коды мовы
ISO 639-1 bn
ISO 639-2(Б) ben
ISO 639-2(Т) ben
ISO 639-3 ben

Бэнгальская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай Народнай Рэспублікі Банглядэш і мовай штату Бангла (Заходняя Бэнгалія) у Індыі; канстытуцыя Індыі замацавала за ёй статус адной з афіцыйных моваў Індыі. Па-бэнгальску размаўляюць таксама ў індыйскіх штатах Асам, Біхар і Арыса. Мова мае афіцыйныя функцыі ў іншых тэрыторыях Індыі: Барацкай даліне штату Асам, штаце Трыпура, Джаркханд, на хаўруснай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы.

Пісьмовасьць

Пісьмовасьць бэнгальскай мовы — бангакгор, што, як і дэванагары, гурмукгі і іншыя, паходзіць ад графікі брагмі.

Клясыфікацыя

Бэнгальская мова залічваецца дасьледнікамі да ўсходняй падгрупы індаарыйскай групы індаіранскай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і. Бэнгальская блізкая да асамскай мовы і мовы орыя.

Лінгвістычныя рысы

Геаграфічна яна зьяўляецца адной з самых усходніх з індаэўрапейскіх моваў і на працягу многіх стагодзьдзяў кантактавала з мовамі іншых моўных сем’яў (сына-тыбэцкай, аўстразійскай і дравідыйскай), з-за чаго бэнгальская мова значна адрозьніваецца ад іншых моваў сям’і, дэманструючы і ў фанэтыцы, і ў граматыцы рысы, якія адрозьніваюць яе ад роднасных новых індаарыйскіх моваў.

Фанэтыка, фаналёгія

У фанэтыцы мовы згубленая фаналягічнасьць (сэнсаадрозная роля) даўжыні галосных, сыбілянты (сьвісьцячыя) фанэтычна прадстаўленыя адным варыянтам, зьнятае проціпастаўленьне паміж губна-губнымі і губна-зубнымі зычнымі, фанэтычна спрошчаныя або мадыфікаваныя спалучэньні зычных з глайдамі. Таксама варта адзначыць гармонію галосных (рэдкі для індаэўрапейскіх моваў), наяўнасьць насавых галосных, супрацьпастаўленых ненасавым галосным, прыдыхальных зычных — непрыдыхальным зычным, гемінацыю (падваеньне) зычных, оканьне.

Марфалёгія, сынтаксіс

Самымі яркімі граматычнымі адрозьненьнямі бэнгальскай мовы ад роднасных ёй індаарыйскіх моваў зьяўляецца страта дапасавальных катэгорыяў роду і ліку, утварэньне новых сынтэтычных асабістых дзеяслоўных формаў, страта эргатыўнай канструкцыі пры захаваньні шэрагу сэмантычных рысаў, уласьцівых мовам ненамінатыўнай кантэнсыўнай тыпалёгіі.

Граматычны лад мае аглютынацыйны характар словаўтварэньня і словазьмяненьня, распаўсюджаныя службовыя словы, рэдуплікацыя і разьмяшчэньне побач граматычна і сэмантычна зьвязаных адзінак. Постпазыцыя кіроўнага слова ў словазлучэньні і службовага элемэнту ў марфалягічных і сынтаксічных утварэньнях. Словаўтварэньне праз суфіксацыю і словаскладаньне. Прэфіксацыя ў лексыцы санскрыту. Словазьмяненьне субстантыўных імёнаў і займеньнікаў па склонах і ліках, дзеясловаў — па часах і асобах у індыкатыве і імпэратыве.

Адсутнічае катэгорыя роду. Адрозьніваюцца катэгорыі адушаўлёнасьці-неадушаўлёнасьці, пэўнасьці-няпэўнасьці, якія адлюстроўваюцца ва ўтварэньні формаў скланеньня і ў выкарыстаньні азначальна-паказальных афіксаў — часьціцаў, што далучаюцца да імёнаў і займеньнікаў. Наяўнасьць катэгорыі ветлівасьці (субардынацыі). Разьвітая сыстэма часавых формаў. Распаўсюджанасьць словазлучэньняў з службовымі дзеясловамі (дзеяслоўна-дзеяслоўных і дзеяслоўна-іменных). Адсутнасьць адмоўных формаў займеньнікаў і прыслоўяў.

Гісторыя

Гісторыя бэнгальскай мовы налічвае прынамсі тысячагодзьдзе, пра што сьведчаць як датыроўка першых літаратурных помнікаў (9-10 стагодзьдзі), гэтак і дадзеныя лінгвістычнай рэканструкцыі.

Цяпер мовы прадстаўленая дзьвюма літаратурнымі формамі: «шадгу-бгаша» і «чолці-бгаша» (або чоліт). Першая, архаічная, закансэрвавала старыя марфалягічныя формы, якія выйшлі з ужытку ў якасьці гутарковай, сфармавалася на аснове заходняга дыялекту Навадвіпу і да 20-30-х гадоў мінулага стагодзьдзя зьяўлялася адзінай літаратурнай формай. Неабходнасьць яе вывучэньня, побач з сучаснай літаратурнай формай «чолці-бгаша», дыктуецца тым, што і дагэтуль на «шадгу-бгаша» складаюцца афіцыйныя дакумэнты (у прыватнасьці — Канстытуцыя Банглядэшу), выдаецца навуковая літаратура. Акрамя таго, цяпер рэдакцыйныя артыкулы ва ўсіх рэспэктабэльных газэтах пішуцца на «шадгу-бгаша». Дыялектнай базай сучаснай літаратурнай формы «чолці-бгаша» стала гаворка Калкаты, буйнейшага места бэнгаламоўнага абшару. Суіснуючы са старой літаратурнай формай спачатку толькі як гутарковая, а потым, высілкамі вялікага бэнгальскага пісьменьніка Рабіндраната Тагора і яго сучасьнікаў, узьведзеная ў ранг літаратурнай мовы, гэтая форма паступова выцесьніла сваю папярэдніцу, зьвёўшы яе ўжываньне да ўжо згаданых галінаў. Цяпер акурат «чолці-бгаша» зьяўляецца асноўным аб’ектам вывучэньня бэнгалістаў.

Побач зь літаратурнымі формамі, бэнгальская мова прадстаўленая шэрагам дыялектаў, найбуйнейшымі зь якіх зьяўляецца калкацкі, або заходні (што стаў асновай «чолці-бгаша»), дацкі, або ўсходні (асноўны дыялект Банглядэш), а таксама чытагонскі (дыялект найбуйнейшага партовага места Банглядэш Чытагонг), яны настолькі моцна адрозьньніваюцца ад літаратурнай мовы, што бэнгальцы зь іншых рэгіёнаў сьцьвярджаюць, што зь цяжкасьцямі разумеюць іх. З 1947 году, гэта значыць з моманту падзелу бэнгаламоўнага абшару і ўключэньня заходняй і ўсходняй яго частак у розныя дзяржаўныя адзінкі (Індыю і Пакістан), працэс дыфэрэнцыяцыі заходняга і ўсходняга дыялектаў узмацніўся.

Стаўшы дзяржаўнай мовай Банглядэш (былога Ўсходняга Пакістану да 1975), усходняя норма мовы ўсё менш арыентуецца на традыцыйна больш прэстыжную калкакую гаворку (будучы адарванай ад яе індыйска-бэнгальскай мяжой), дыялектныя адрозьненьні робяцца нарматыўнымі. Пры вывучэньні бэнгальскай мовы даводзіцца ўлічваць фанэтычную, лексычную, а часам і граматычную своеасаблівасьць усходнебэнгальскага дыялекту. Такім чынам, перад бэнгалістамі стаіць складаная задача — авалодаць фактычна не адной, а трыма, хоць і блізкімі, але ўсё ж адрознымі мовамі, бо моўная сытуацыя ў Індыі і Банглядэш такая, што немагчыма пры вывучэньні бэнгальскае мовы занядбаць ніводнай з трох яе формаў.

Літаратура і кіно

Бэнгальская мова зьяўляецца захавальнікам і носьбітам вялікай бэнгальскай культуры. Ужо самы старажытны захаваны тэкст на бэнгальскай мове «Чар’ячар’ятыка», датаваны 10-11 стагодзьдзямі н. э., прыцягнуў да сябе ўвагу навукоўцаў-індолягаў ня толькі як першы помнік на новаіндыйскай мове, але і як выдатны твор літаратуры і як апошні створаны на тэрыторыі Індыі помнік будыйскай культуры. Сучасная бэнгальская мова склалася да канца 18 ст. Першая друкаваная кніга па-бэнгальску зьявілася ў 1778 годзе.

Імёны бэнгальскіх пісьменьнікаў, паэтаў, філёзафаў увайшлі ў скарбніцу ня толькі індыйскай, але і сусьветнай культуры. Адныя зь іх: Рабіндранат Тагор і Свамі Вівэкананда. Ня меншую, чым літаратура і філязофія, славу набыло ў сьвеце і бэнгальскае кіно. Шырока вядомыя бэнгальскія рэжысэры Ггатака, Сат'яджыта Рая, Мрынал Сэн, Гаўтама Ггош, Будадэва Дасгупты і іншыя.

Літаратура

  • Быкова Е. М., Бенгальский язык, М., 1966;
  • Chatterji S. К., The origin and development of the Bengali language, Calcutta, 1926.

Вонкавыя спасылкі

Бэнгальская Мова  Бэнгальская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Бэнгальская Мова ПісьмовасьцьБэнгальская Мова КлясыфікацыяБэнгальская Мова Лінгвістычныя рысыБэнгальская Мова ГісторыяБэнгальская Мова Літаратура і кіноБэнгальская Мова ЛітаратураБэнгальская Мова Вонкавыя спасылкіБэнгальская Мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

9 красавікаДэміюргНямеччынаАлесь КажадубГісторыя МаладэчнаВіцебская вобласьцьГарнастайДзень праграмістаПомнік тысячагодзьдзя БерасьцяСэксЛірыкаІсламская дзяржаваСвабодная дэмакратычная партыя (Нямеччына)ВікіКрыж Эўфрасіньні ПолацкайУладзімер ПравасудРэспубліка КітайНагуевічыАльжбета ВасілеўскаяЛічэбнікВушніцаВалянцін АкудовічПалестынцыЛязьбійская парнаграфіяМікола КупрэеўЯнка Купала191921 красавікаНекамэрцыйная арганізацыяМагілёўЗвычайная вавёркаМаланка (часопіс)10 красавікаЖалейка (зборнік)Бярозаўскі раёнПятрусь БроўкаГражына (неадназначнасьць)Васіль СёмухаІнтэрнэтБірнейкаВасілеўскаяСядзібаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Родныя гоні (1927)НароўляПрыдатак (мовазнаўства)Беларускі арабскі альфабэтЭякуляцыяПрацяжнікСьцяг БеларусіБеларускі альфабэтБерасьцейская вобласьцьАкторы парнафільмаўРэжым ЛукашэнкіЕўдакім РаманаўДабрабыт (банк)Лекі-адпаведнікіЛічбыСіянізмСаматэвічыАрхімэдПавал КалечыцЛюбоўДзяржава ПалестынаСтарадубРадаўніцаКейстутБойсэ🡆 More