Беларусцы

Белару́сцы — назва рознаэтнічнага насельніцтва Белай Русі (найперш жыхароў Полацкага, Віцебскага, Амсьціслаўскага і часткова Менскага ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама Смаленшчыны і Севершчыны), якая ўжывалася ў афіцыйных дакумэнтах Маскоўскай дзяржавы ў XVII—XVIII стагодзьдзях.

У XIX стагодзьдзі так называлі ўжо толькі беларусаў, і сама назва трансфармавалася ў этнонім «беларусы».

У запісах маскоўскіх вайсковых пісараў XVII стагодзьдзя назва «беларусцы» ўжывалася дзеля азначэньня праваслаўнага вызнаньня тых палонных ліцьвінаў і ўкраінцаў, якія былі праваслаўнымі (у адрозьненьне ад ліцьвінаў-каталікоў).

Беларускі арэал

Гістарычныя сьведчаньні пра «беларусцаў» на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў (па-за азначаным у Беларускай энцыкляпэдыі арэалам): «…в роспросе Васька [Степанов] сказался: родом литвин белорусец Шменского повету Лебедева торшку» (1627 год), «Войтешка Михайлов, родом он белорусец Литцково повету», «белорусец Миколай Подолетцкий, а в роспросе сказался: Ошманского повету шляхетцкой сын» (абодва 1636 год).

На падставе таго, што палонныя шляхцічы-ліцьвіны называлі сябе толькі «ліцьвінамі», напрыклад, «литвин Корнейко Круковский, уроженец Оршанского повету, шляхтич белоруские веры»), гісторык Алег Латышонак прыйшоў да наступнай высновы: «Сьвядомае ўжываньне назвы „беларусец“ непісьменнымі сялянамі і прадстаўнікамі гарадзкога плебсу ў сытуацыі, калі гэтае найменьне невядома шляхце, я лічу немагчымым. Выснова з гэтага можа быць толькі адна: слова „беларусец“ ува ўсіх выпадках уклалі ў вусны прышэльцаў маскоўскія чыноўнікі».

Разам з тым, раней публікаваліся некалькі азначэньняў шляхцічаў як «беларусцаў» у маскоўскіх дакумэнтах: «поляк… Ондрей Станислав в роспросе сказал, что он родом белорусец, шляхтич Полоцкого повету… князь… Глинский», «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете», «белорусец Ондрюшка Кукшин сказал: шляхтич он Оршанского повету» (усе 1632 году), «…литвин — белорусец Степан Голынский <…> в роспросе сказал: Мстиславского повету, белорусец, шляхтич» (1633 год).

Гісторык Мікалай Аглобін(ru) у сваёй публікацыі «Бунт томской „литвы“ в 1634 г.» (1894 год) адзначаў, што паводле гістарычных крыніцаў, сярод высланых у 1633 годзе ў Томск «літоўскіх людзей» у колькасьці 150 асобаў, якія галоўным парадкам паходзілі з Амсьціслаўскага, Крычаўскага, Аршанскага, Магілёўскага, Прапойскага ды іншых «беларускіх» паветаў, толькі адзін чалавек назваў сябе «беларусцам».

У інвэнтары Дынабурскага староства 1765 году (паводле публікацыі 1903 году) жыхары вёсак Obrab Krywanow і Obrąb Lipiniszki азначаюцца як Białorusci: Chodzko Maraszko, Iwan Nowiczunek, Iwan Rymko, Hryszko Polak, Isak Zaiec, Iwan Zayczonek, Janko Poskrebko, Sierhiey Owczynnik, Fiedor Jorsz, Achrem Dobyczen, Hryszko Zarionek <...> Jakub Swok, Leon Malinowski, Piotr Garbunowski, Fiedor Kirol, Karnisz Ciereszonek, Kirylko Kopacz, Mikuła Saprunow.

Бытаваньне назвы «беларусцы» адзначалася яшчэ ў XIX стагодзьдзі:

  • У 1827 годзе расейскі навуковец Пётар Кёпэн(ru) азначаў нашчадкаў крывічоў як «літоўска-рускіх» (рас. Литовско-Русских), «ліцьвіна-русаў» (рас. Литвино-Руссов) і «беларусцаў» (рас. Белорусцев).
  • У 1836 годзе расейскі гісторык Міхаіл Пагодзін(ru) пісаў пра Ўкраіну: «Прыйшлі жа туды яшчэ пазьней літоўцы або беларусцы, з Гедзімінам, і ўвялі ў пісьмовы ўжытак сваю мову».
  • У 1873 годзе ўкраінскі лексыкограф і этнограф Міхайла Леўчанка(uk) падаў у сваім слоўніку «народныя ўкраінскія назвы»: для Беларусі — «Литва», для беларуса — «литвак, литвин, білорусець».

Украінскі арэал

Мовазнаўца Аляксандра Патэбня(ru) на падставе аналізу дакумэнтаў 1620-х гадоў прыйшоў да высновы, што тэрмінам «беларусцы» азначаліся таксама жыхары сучаснай Украіны: «…родина де ее в Белой Руси в Хвастове; отец и мать были белорусцы, православные христианские веры», «…свели де ево в Киевский повет, жил у белорусца», «белорусцы: Михайло Иванов сын Гулянский, руское имя Анисим, сказал: родина де его в Острожском повете <…> Ондрей Ларивонов сын Шкундеков, руское имя Перфирей, сказал: родина де его под Вишневцом», «…свели в Киев, жил у белорусца», «белорусцы: <…> Федор Мартынов сын мелник, а русское имя тож, сказал: родом де из-подо Лвова зо Злочева» (усе 1623—1624 гады).

Гісторык Барыс Флора(uk) зазначае, што з дапамогай раней неапублікаваных архіўных матэрыялаў колькасьць такіх прыкладаў значна павялічваецца. Найбольш красамоўныя зь іх тыя, у якіх Кіеў вызначаецца як места, дзе жывуць «беларусцы»: «а в Киеве, де, только у белорусцов служба в Печерском монастыре», «а веры де, крестьянские в Киеве и по иным городом, где живут белорусцы, ещо не отымают». Таксама ён зьвяртае ўвагу на паведамленьне маскоўскага ганца пра сытуацыю, што склалася ў Рэчы Паспалітай за часамі казацка-сялянскай вайны (ліпень 1649 году), дзе «беларусцамі» называюцца ў тым ліку жыхары зямель Украіны, што апынуліся пад уладай казакоў: «А белорусцы, де, государь, всякие черные люди всех городов и уездов, которые за казаками, стоят против поляков с казаки заодно, а которые, де, государь, белорусцы в литовских городех поветныи люди, и те, де, неволею слушают Литвы».

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларусцы Беларускі арэалБеларусцы Украінскі арэалБеларусцы ЗаўвагіБеларусцы КрыніцыБеларусцы ЛітаратураБеларусцы Вонкавыя спасылкіБеларусцыАмсьціслаўскае ваяводзтваБеларусыБелая РусьВялікае Княства ЛітоўскаеВіцебскае ваяводзтваМаскоўская дзяржаваМенскае ваяводзтваНасельніцтваПолацкае ваяводзтваСевершчынаСмаленскае ваяводзтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АлагТрэцяя Ўстаўная граматаАдвакатБеларускі клясычны правапісГражына (паэма)Вітаўт2003БеняконіАліўкавы алейРужанецБеларуская літаратураПалута БадуноваТэракт у «Крокус Сіці Холе»Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуПадвойнае пранікненьнеШахматыБубны (Менская вобласьць)КімантМарыя Паўла СурвіллаСтаніслаў Булак-БалаховічВаеннае становішчаЯнка БрыльКрымАнатоль ГрачанікаўМы выйдзем шчыльнымі радаміМэрБеларускі рубельАтамАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыЧэмпіянат Эўропы па футболе 2008 годуПастава 69Восень народаўВялікае Княства ЛітоўскаеПрыслоўеАркадзь СмолічЁсіф СталінГорадЛюбавічыФранцыяЛявон ЗаяцАўганска-савецкая вайнаБагародзіцаЦэнтральная разьведвальная ўправаНямеччынаЯўгенія ПфляўмбаўмНезалежная БеларусьМузэй прафэсійнае мастацкі мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў Тыхы640Азіз ШавэршанМарат МаркаўІгар СергеенкаРАУСПэкарыевыяГаміяні або дзьве ночы залаволеньняМікола МятліцкіПагоня (песьня)Зборная Беларусі па футболеБяроза (горад)Блакітны колерСяржук Сокалаў-ВоюшАлаіза ПашкевічПарнафільм у ФранцыіMazdaЗбан🡆 More