Прывалкі

Прыва́лкі — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана.

Уваходзяць у склад Госкага сельсавету Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2010 год — 206 чалавек. Знаходзяцца за 37 км на паўночны захад ад Горадні, на шашы Р42.

Прывалкі
лац. Pryvałki
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Прывалкі
Герб Прывалкаў


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Госкі
Насельніцтва: 206 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231741
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 23.96667° у. д. / 53.88333; 23.96667 23°58′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 23.96667° у. д. / 53.88333; 23.96667
Прывалкі на мапе Беларусі ±
Прывалкі
Прывалкі
Прывалкі
Прывалкі
Прывалкі
Прывалкі
Прывалкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Прывалка — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства.

Назва

Паводле народнага паданьня, тапонім Прывалка ўтварыўся ад «правалу» (некалі на гэтым месцы стаяў прыгожы «Райгорад», які нібы праваліўся пад зямлю), на краі якога ўзьнікла паселішча.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Прывалкі 
Герб места, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Прывалку зьмяшчаецца ў сьпісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569 годам. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1650 годзе Прывалка атрымала прывілей на правядзеньне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Агінскіх. 27 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбурскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню». У 1793 годзе места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Прывалкі 
Стары касьцёл, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Прывалка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Слонімскай (1795—1797), Літоўскай (1797—1802) і Гарадзенскай губэрняў. Расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права і панізілі статус Прывалкі да вёскі. У 1885 тут было 33 двары, дзейнічаў касьцёл.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Прывалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Прывалкі 
Стары касьцёл, 1910 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прывалка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час тут было 112 двароў.

У 1939 годзе Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. На 1998 год у вёсцы было 117 двароў, на 2000 год — 110.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 387 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 611 чал.; 1998 год — 284 чал.; 1999 год — 271 чал.; 2000 год — 279 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 206 чал.

Інфраструктура

У вёсцы працуюць базавая школа, клюб, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прывалкі НазваПрывалкі ГісторыяПрывалкі НасельніцтваПрывалкі Турыстычная інфармацыяПрывалкі КрыніцыПрывалкі ЛітаратураПрывалкі Вонкавыя спасылкіПрывалкіБеларусьВёскаГарадзенскі раёнГорадняГоскі сельсаветДарога Р42 (Беларусь)Нёман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ас (імя)Род (біялёгія)Еўле (камуна)Харукі МуракаміМажБеларускі клясычны правапісGoogle ChromeФранак ВячоркаHromadske.TVКаранавірусная інфэкцыя (2019)Гімн БеларусіГедзімінФальклёрСпортынг ЛісабонРадэзіяПадзелы Рэчы ПаспалітайКаменкаСувязь (тэхніка)Навінкі (газэта)ksb6fДэйвід ЎудардЖанчына зьверхуЯчмень звычайныКаханьне без пранікненьняТаўкач292Максім ГарэцкіЗэбраЖорсткая парнаграфіяЗьміцер ХведарукПолацкае ваяводзтваDebian2004Парнаграфія ў сецівеСыстэмы зьлічэньняЮры БеленькіПастава на каленяхЛацінкаМінэапалісАтамны рэактарСавушкін прадуктХатыньКуршыКітайБайтСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСямейства (біялёгія)Рэч ПаспалітаяБелая РусьМузыкаКарлес ПудждэмонДоктар ГаўсАнгельская моваЧэрвеньЖыгімонтРасейская чыгункаДашкаўкаСпліт-альбомКупал-цыбулінаДорг (імя)Гайла (імя)Альгерд БахарэвічГедаПрыдатак (мовазнаўства)ІнтэрнэтГера (мужчынскае імя).nzЭнтрапія (неадназначнасьць)🡆 More