Партызан Бялград: сэрбскі футбольны клюб

«Партыза́н» (па-сэрбску: Партизан) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду.

Заснаваны ў 1945 годзе. 11-разовы чэмпіён Югаславіі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 8-разовы чэмпіён Сэрбіі. 5-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 4-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, 6-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі.

Партызан
Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Поўная назва Fudbalski klub Partizan
Заснаваны 4 кастрычніка 1945
Горад Бялград, Сэрбія
Стадыён Партызан
Умяшчальнасьць: 32 710
Прэзыдэнт Міларад Вучаліч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 4 месца
Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
partizan.rs (сэрб.)​ (анг.)

Гісторыя

Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы 
Стэпан Бобэк у 1995 годзе быў абраны найлепшым футбалістам клюбу ўсіх часоў.

«Партызан» паўстаў 4 кастрычніка 1945 году ў Бялградзе, як футбольная сэкцыя спартовага таварыства югаслаўскае арміі «Партызан». Самая назва ўшаноўвае камуністычных партызанаў, якія змагаліся з захопнікамі за час Другое сусьветнае вайны ў Югаславіі. Першапачаткова клюб быў кіраваны групай маладых высокіх афіцэраў югаслаўскай народнай арміі і вэтэранаў грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Сярод іх былі Коча Попавіч, Пэка Дапчавіч, Багдан Вуяшавіч, Міялка Тодаравіч, Отмар Крэачыч, Божа Шварц і Ратка Вуявіч, апошні з каторых быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу. Праз два дні па стварэньні «Партызан» згуляў таварыскі матч супраць каманды з Зэмуна, які скончыўся зь лікам 4:2. Сыльвэстар Шэраш стаў аўтарам першага голу дружыны, а брамнік Франьё Глазэр адначасова з абавязвам бараніць браму быў яшчэ і першым галоўным трэнэрам каманда. Праз адсутнасьць нейкіх спаборніцтваў адразу па вайне «Партызан» ладзіў таварыскім сустрэчы. Гэтым бялградцы згулялі супраць прадстаўнікоў славацкага войска, здабыўшы перамогу зь лікам 3:1, а таксама правялі матч у Бялградзе ў сьнежні 1945 году супраць маскавіцкага ЦСКА.

Да сярэдзіны 1950-х першае вялікае пакаленьне гульцоў клюбу былі на вяршыні свайго разьвіцьця, але толькі два тытулы і чатыры кубкі за першыя 15 гадоў існаваньня клюбу былі недастатковымі дзеля росту, амбіцыяў і папулярнасьці «Партызану». У 1958 годзе каманда пасьля трынаццаці гадоў зьмяніла свае колеры зь сіне-чырвонага на чорна-белыя. Сярод выбітным футбалістаў таго часу вылучаюцца Мілуцін Шошкіч, Фахрудын Юсуфі, Ёван Міладынавіч, Вэлібар Васавіч, Мілан Галіч, Ілія Мітыч, Зьвездан Чэбінац ды Ўладзіца Кавачавіч. Пад кіраўніцтвам трэнэраў Ілеша Шпіца, Флорыяна Матэкалы і Стэпана Бобка дружына працягвала дужэць. Клюб пастанавіў сабе шукаць маладых талентаў ва ўсёй краіне, і гэта хутка дало плён. «Партызан» тройчы запар у 1961, 1962 і 1963 гадах станавіўся чэмпіёнам краіны. Паводле вынікаў сэзону 1964—1965 гадоў яны зноўку здабылі тытул чэмпіёнаў Югаславіі. Ужо ў 1960-я гады паміж «Партызанам» і «Црвенай Зьвездай» шырылася жорсткае суперніцтва.

Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы 
«Партызан» перад фіналам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1966 годзе.

Розыгрыш Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1965—1966 гадоў стаў вяршыняй каманды 1960-х гадоў. «Партызан» пачаў першынство зь перамогі ў двубою над францускім «Нантам» (2:0, 2:2). У наступным раўндзе бялградцы былі мацнейшымі за чэмпіёна Нямеччыны брэмэнскага «Вэрдэра», двойчы выгуляўшы зь лікам 3:0 і 1:0. У чвэрцьфінале партызанаў чакала праская «Спарта». Здавалася, што югаслаўцы страцілі ўсё шанцы на працяг барацьбы пасьля балючай паразы зь лікам 4:1. Тым ня менш, матч у адказ, які наведалі 50 тысяч чалавек, скончыўся пераканаўчай перамогай бялградцаў зь лікам 5:0, што дазволіла «Партызану» прасунуцца далей у турнірнай сетцы. У паўфінале «Партызан» мусіў згуляць з «Манчэстэр Юнайтэд», які праводзіў свой першы сэзон у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў па Мюнхэнскай авіякатастрофе. Ангельцы мусілі гуляць на тым жа стадыёне ў Бялградзе, дзе апасьля па вяртаньні дамоў і загінула вялікая колкасьць гульцоў і пэрсаналу клюбу. З сваімі лідэрамі Джорджам Бэстам і Бобі Чарлтанам манчэстэрцы, аднак, ня далі рады і атрымалі паразу зь лікам 2:0. У матчы ў адказ на Олд Трафардзе «Партызан» трапіў пад моцны ціск, але вытрымаў прапусьціўшы толькі адзіны гол. «Партызан» дасягнуў фіналу эўрапейскага кубка, усталяваўшы ўласны рэкорд. Супернікам югаслаўцаў быў мадрыдзкі «Рэал». Фінальная гульня ладзілася 11 траўня на стадыёне Эйзэль у Брусэлі. Да 70-й хвіліны матчы «Партызан» меў перавагу ў ліку 1:0, дзякуючы голу Вэлібара Васавіча, але ў канчатковым выніку прагуляў гішпанцам зь лікам 2:1. Дзякуючы такому дасягненьню шмат зорных гульцоў клюбу атрымалі запрашэньні ў шэраг захаднеэўрапейскіх клюбаў. Сам клюб быў першым клюбам з Балканаў і Усходняй Эўропы агулам, які дакрочыў да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.

Склад

    Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Аляксандар Ёванавіч 1992
2 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Аранджэл Стойкавіч 1995
4 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Сініша Санічанін 1995
5 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Нікала Антыч 1994
6 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Сьветазар Маркавіч (капітан) 2000
7 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Ксандэр Сэвэрына 2001
8 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Франк Канутэ 1998
10 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Бібрас Натха 1988
11 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Матэўс Салданьня 1999
14 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Самэд Баждар 2004
15 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Альдо Калюлю 1996
16 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Леанард Авусу 1997
17 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Марка Жыўкавіч 1994
19 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Аляксандар Шчэкіч 1991
20 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Андрыя Паўлавіч 1993
21 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Дэніль Кастыльлё (ар. Шахтар) 2004
23 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Неманья Нікаліч 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Натан дэ Мэдына 1997
26 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Аляксандар Філіпавіч 1994
27 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Вукашын Ёванавіч 2007
29 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Гаяс Загід 1994
30 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Мілан Раганавіч 2005
33 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Мілаш Круніч 1996
36 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Боян Кавачавіч 2004
40 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Нікала Мілічыч 2004
41 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Ваня Радулашкі 2006
42 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Душан Ёванавіч 2006
43 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Неманья Трыфунавіч 2004
44 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Богдан Мірчатыч 2005
45 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Матэя Сьцяпанавіч 2004
55 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Даніла Панціч 1996
77 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Го Ён-Чжун 2001
85 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Неманья Стэванавіч 1992
99 Партызан Бялград: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Алекса Янкавіч 2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Партызан Бялград ГісторыяПартызан Бялград СкладПартызан Бялград КрыніцыПартызан Бялград Вонкавыя спасылкіПартызан БялградБялградСэрбская моваЧэмпіянат Сэрбіі па футболе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Славамір АдамовічУліковы запіс MicrosoftШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхВіды сувязі словаўЭякуляцыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРасейская моваДжоні ДэпКобрынь1989ПолацакЯн СерадаАблігацыяКазахстанФінансыВіцебскі паветМікалай ЖуковічЖанчына зьверхуПорнасайтЭўропаПохва (неадназначнасьць)Nokia 2600ЯпоніяАляксандар МарозСэкс-індустрыяТаварыства беларускай школыРымутGMTБіскупВольга КараткевічАляксандар Косінец@СухотыМікола ПапекаКотВэб-дызайнІван ЧыгрынаўРэклямаНаваградзкае ваяводзтваВасіль ЗуёнакСмаленскКрывіч (часопіс)Сяргей СматрычэнкаСаратаўБітРаман СкірмунтХутарАпавядальны сказЭразм ЦёлакСаньнікаваЭнэргіяЗінаіда БандарэнкаУправа КДБ па Віцебскае вобласьціМарыя МартысевічҐПрыслоўеПрацаПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуТутэйшыя (п’еса)МантэвідэоЮрась ШамецькаЭтыка26 красавікаБелазарЎіндгукАбрэвіяцыяОІзраільПесьня пра зубраЗагляне сонца і ў наша аконцаВадзім Саранчукоў🡆 More