Парк Чалюскінцаў

Парк
Парк Чалюскінцаў
Уваход у парк
Уваход у парк
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°55′19″ пн. ш. 27°37′00″ у. д. / 53.92194° пн. ш. 27.616667° у. д. / 53.92194; 27.616667 27°37′00″ у. д. / 53.92194° пн. ш. 27.616667° у. д. / 53.92194; 27.616667
Дата заснаваньня 1928
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Парк Чалюскінцаў на мапе Беларусі
Парк Чалюскінцаў
Парк Чалюскінцаў
Парк Чалюскінцаў
Парк Чалюскінцаў Парк Чалюскінцаў на Вікісховішчы

Парк Чалюскінцаў — парк культуры й адпачынку ў цэнтры Менску недалёка ад плошчы Калініна і станцыі мэтро Парк Чалюскінцаў. Месьціцца паміж праспэктам Незалежнасьці й вуліцай Макаёнка, на сёньняшні дзень займае плошчу ў 78 гектараў.

Побач з паркам знаходзяцца Дзіцячая чыгунка й Батанічны сад.

Гісторыя

Раней на месцы парку размяшчаўся лясны масіў, які называлі «Камароўскі лес», ці Лес Ваньковіча, таму першапачаткова планавалася назва «Камароўскі парк». Парк быў перайменаваны ў 1934 годзе ў Парк чалюскінцаў у гонар удзельнікаў экспэдыцыі на параходзе «Чалюскін».

Месца масавых рэпрэсіяў

Паводле кнігі успамінаў беларускага пісьменніка Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» у Камароўскім лесе адбываліся расстрэлы зьняволеных Менскай турмы НКУС.

Тэрыторыя сёньняшняга парку перад Другой сусьветнай вайной знаходзілася па-за межамі Менску. У гэтай мясцовасьці з канца 1920-х гг. знаходзілася закрытая тэрыторыя, якая выкарыстоўвалася ОГПУ. З таго часу й да прыходу нямецкіх войскаў летам 1941 г. там адбываліся пакараньні сьмерцю й пахаваньні ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Паводле меркаваньня гісторыкаў большая частка расстраляных тут людзей была пакараная сьмерцю да стварэньня месца расстрэлаў у Курапатах напрыканцы 1920-х і ў пачатку 1930-х гг. Дакладная лічба ахвяраў палітычнага перасьледу, якія пахаваныя тут, невядомая, мяркуецца, што яна складае некалькі тысячаў. У непасрэднай блізкасьці ад закрытай тэрыторыі паміж 1928 і 1933 гг. быў створаны Парк Чалюскінцаў, які выкарыстоўваўся як месца адпачынку. Пасьля Другой сусьветнай вайны закрытая тэрыторыя далучаная да парку адпачынку.

Невялікая капліца ахвярам ОГПУ/НКВД была пабудаваная ў 1990 годзе, паводле ініцыятывы Беларускага Народнага Фронту, Мартыралёгу Беларусі й пісьменьніка Васіля Хомчанкі. Спраектаваны паводле распрацовак Уладзімера Слабодчыкава мэмарыяльны знак вышынёй у два мэтры зроблены з дрэва, у яго цэнтры знаходзіцца чатырохканцовы крыж.

Другая сусьветная вайна

Падчас Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі сёньняшняга парку знаходзіўся лягер ваеннапалонных, створаны Вэрмахтам, у якім памерлі тысячы чырвонаармейцаў. Іх целы былі закапаныя ў ананімных брацкіх магілах. Пасьля вызваленьня Менску ў 1944 г. тэрыторыя лягеру была далучаная да Парку Чалюскінцаў. Парэшткі забітых падчас ваенных гадоў людзей былі перанесеныя ў брацкую магілу, якая знаходзіцца паблізу брацкіх магілаў, створаных НКВД. У 1955 г. у гонар загінулых чырвонаармейцаў створаны мэмарыял, магілы абкладзеныя камянямі.

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Парк Чалюскінцаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000153

Tags:

Парк Чалюскінцаў ГісторыяПарк Чалюскінцаў Месца масавых рэпрэсіяўПарк Чалюскінцаў Другая сусьветная вайнаПарк Чалюскінцаў Крыніцы й заўвагіПарк Чалюскінцаў Вонкавыя спасылкіПарк Чалюскінцаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УшачыВадзім Саранчукоў2020-яВысакосны годПятрусь БроўкаЗямля пад белымі крыламіПрыморскі крайДамоваПавал ВусаўСьпіс стагодзьдзяўМагілёўПошукавая аптымізацыяСтарабеларуская моваЯст2015Руслан ВусаўЯнка СіпакоўЛінія Кэрзана26 красавікаЎwordpressЦукровы буракЗагор’е (Славаччына)ЛюбоўЭўрапейскі ЗьвязЭўропаЭлектронікаIKEAВікісховішчаБеларусыФішынгМікалай ЖуковічГенадзь Валер’евіч ШутаўВікіслоўнікБацькаўшчынаЛявон Вашко2010Бітва пад ВоршайДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Паўднёва-Ўсходняя АзіяЧасПаўстаньне 1794 годуГарадзішча Замэчак (Заслаўе)Вінцэнт СарагоскіГарнастайСельская гаспадарка30 красавікаНідэрляндыБеларусізацыяАлег ЛойкаНавум ГальпяровічДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьАнгельская моваВасіль ЗуёнакМураўёўкіFTPSAAB 90Рысь эўрапейскаяРод (біялёгія)СтолінМіл (імя)Сэкс па тэлефонеДзед ТалашМаркёрУсяслаў ЧарадзейПатрымпасАлег ЖданМобі ДыкМужыцкая праўдаАнатоль ЗэкаўАлесь Аркуш🡆 More