Горная Сыстэма Памір

Памір (па-кітайску: 帕米尔高原; па-кыргыску: Памир тоолору; па-таджыцку: Кӯҳҳои Помир; па-пэрсыдзку: پامیر کوهستان‎‎; па-ўйгурску: پامىر ئېگىزلىكى) — высакагорная сыстэма на поўдні Сярэдняй Азіі, пераважна ў Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласьці Таджыкістану, а таксама ў Кыргыстане, Пакістане, Аўганістане і Кітаі.

Памір знаходзіцца на злучэньні адгор’яў іншых магутных горных сыстэмаў Цэнтральнай Азіі — Гіндукушу, Каракаруму, Куньлуня и Цянь-Шаня. Горы Паміру ўваходзяць у лік найвышэйшых гораў зямлі і з Віктарыянскіх часоў былі вядомыя як «Дах Сьвету», як перакладаецца слова «Памір».

Горная Сыстэма Памір
Мапа Паміру

Геаграфія

Горная Сыстэма Памір 
Памірскія горы

Плошча Паміру складае прыкладна 120 000 км². Паўночная частка сыстэмы знаходзіцца ў Кыргыстане і абмежавана Заалайскім хрыбтом. Усходняя частка Паміру знаходзіцца ў Кітаі, абмежавана Сыракольскім і Кашгарскім хрыбтом. Паўднёвая частка сыстэмы знаходзіцца ў Аўганістане, абмежавана ракой Памір і вярхоўямі ракі Пяндж. На захадзе горная сыстэма Паміру абмежавана мэрыдыянальным адрэзкам даліны ракі Пяндж. Асноўная частка сыстэмы знаходзіцца ў Таджыкістане. Найвышэйшыя пункты зьмешчаны ў Кашгарскіх гарах (г. Кангур, 7719 м; г. Музтагата, 7546 м).

Паводле асаблівасьцей рэльефу сыстэму падзяляюць на Заходні і Ўсходні Памір. Для Заходняга Паміру характэрна сыстэма высокіх хрыбтоў, схілы якіх расчлянёныя глыбокімі цясьнінамі рэк. Для рэльефу Ўсходняга Паміру характэрныя плоскія днішчы вялізных далін і катлавін, якія падняты на вышыню 3500 — 4500 м і запоўнены прадуктамі разбурэньня гораў, у грунтах трапляецца вечная мерзлата. Над імі ўзвышаюцца хрыбты вышынёй больш за 6000 м.

Найвышэйшыя горы

  • Кангур, 7719 м, Кітай
  • Музтагата, 7546 м, Кітай
  • Пік Ісмаіла Самані (былыя назвы Пік Камунізму, Пік Сталіна), 7495 м, Таджыкістан
  • Пік Леніна, 7134 м, Таджыкістан/Кыргыстан
  • Пік Каржанеўскага, 7105 м, Таджыкістан
  • Пік Рэвалюцыі, 6974 м, Таджыкістан

Сэйсьмічны стан

Памір — вобласьць з высокай сэйсьмічнасьцю. Землятрусы дасягаюць 8—9 балаў.

Клімат

Клімат Паміру рэзка кантынэнтальны. Характэрна доўгая і суровая зіма, кароткае і халоднае лета. У далінах Заходняга Паміру на вышыні каля 2000 м сярэднія тэмпэратуры вагаюцца ад −7,4 °C у студзені да 22,5 °C у ліпені. Гадавая колькасьць ападкаў сягае тут 800 мм (на ледавіку Федчанкі). На Ўсходнім Паміры клімат больш суровы. На вышыні каля 4000 м сярэдняя тэмпэратура студзеня сягае −20 °C, у ліпені паветра праграваецца ў сярэднім ўсяго да +8 °C, ападкаў выпадае каля 100 мм штогод.

Сьнегавое покрыва й ледавікі

Сьнегавая мяжа вагаецца ад 3600 м ў Заходнім Паміры да 5400 м ва Ўсходнім Паміры. Плошча зьледзяненьня ў межах Таджыкістану звыш 7500 км², што складае больш за 10% усёй паверхні Паміру.

На тэрыторыі Паміру зьмяшчаецца вялікая колькасьць ледавікоў — каля 7100. Тыпы ледавікоў: каравыя, вісячыя, схілавыя, складаныя далінныя альпійскага й туркестанскага тыпаў. Найбольшыя ледавікі: Федчанкі даўжынёй 77 км (найдаўжэйшы ў былым СССР) і Грум-Гржымайлы даўжынёй 37 км.

Рэкі й азёры

Рэкі, якія працякаюць у межах Паміру, адносяцца пераважна да басэйнаў Амудар’і (якая ў верхнім цячэньні называецца Пяндж), Яркэнду і Кашгару. Найбольшыя рэкі: Кызыл-Суу, Кызылсу, Сурхоб, Вахш. Яны маюць бурнае цячэньне, летнія паводкі.

Найбольшыя азёры: Каракуль, Рангкуль, Шаркуль, Заркуль, Яшылькуль, Сарэскае.

Расьлінны сьвет

Горная Сыстэма Памір 

У далінах Заходняга Паміру пераважае пустэльныя палыновая расьліннасьць, на вышыні 3600—3200 м — дзярнова-злакавыя стэпы з калючымі падушкамі астрагалаў і аканталімонаў. На вышыні 3200—3800 м пераважаюць кавыльныя стэпы, якія зьмяняюцца кабрэзіевымі лугамі. З вышыні 4500 м пачынаецца субальпійскі пас з марозаўстойлівай нізкатраўнай расьліннасьцю. Па берагах рэк растуць таполі, бярозы, вербы, якія могуць утвараць невялікія гаі.

Даліны Ўсходняга Паміру заняты высакагорнай пустэльняй з рэдкімі расьлінамі падушкападобнай формы. На вышыні 3500—4200 м найбольш характэрны паўхмызьнячок тэраскен, а вышэй за 4200 м пераважаюць падушачнікі з вастралодкі, аканталімону, сібальдыі. Каля рэк і ручаёў сустракаюцца кабрэзіевыя і асаковыя лугі.

Жывёльны сьвет

Жывёльны сьвет Паміру прадстаўлены горным баранам архарам, даўгахвостым сурком, чырвонай пішчухай. Сярод птушак сустракаюцца тыбэцкі ўлар, серпадзюб, тыбэцкі крумкач, жаваранак і сьнегавы гімалайскі грыф.

У гаспадарцы вырошчваюць якаў.

Эканоміка

У Заходнім Паміры здабываюць вугаль.

На лугах разводзяць авечак.

Вырошчваюць ячмень, гарох, на паліўных палях — вінаград, шаўкоўніцу, грэцкі арэх, абрыкосы.

Транспарт

Памірская шаша, другая па вышыні міжнародная дарога, зьвязвае Душанбэ ў Таджыкістане з Ошам у Кыргыстане праз Горна-Бадахшанскую аўтаномную вобласьць і зьяўляецца адзінай крыніцай забесьпячэньня для навакольных ізаляваных рэгіёнаў. Вялікі шоўкавы шлях праходзіў праз шэраг памірскіх хрыбтоў.

Турызм

У сьнежні 2009 г. Нью-Ёрк Таймз зьмясьціла шэраг артыкулаў, прысьвечаных турыстычным магчымасьцям памірскага рэгіёну Таджыкістану.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Горная Сыстэма Памір  Памір (горная сыстэма)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Горная Сыстэма Памір ГеаграфіяГорная Сыстэма Памір Найвышэйшыя горыГорная Сыстэма Памір Сэйсьмічны станГорная Сыстэма Памір КліматГорная Сыстэма Памір Сьнегавое покрыва й ледавікіГорная Сыстэма Памір Рэкі й азёрыГорная Сыстэма Памір Расьлінны сьветГорная Сыстэма Памір Жывёльны сьветГорная Сыстэма Памір ЭканомікаГорная Сыстэма Памір ТранспартГорная Сыстэма Памір ТурызмГорная Сыстэма Памір КрыніцыГорная Сыстэма Памір Вонкавыя спасылкіГорная Сыстэма ПамірАўганістанГараГіндукушКаракарумКыргыская моваКыргыстанКітайКітайская моваПакістанПэрсыдзкая моваСярэдняя АзіяТаджыкістанТаджыцкая моваУйгурская моваЦэнтральная Азія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Арцём АрашонакДзеяслоўЯленскія30 красавікаЭнэргіяВалянцін АкудовічЯнка СіпакоўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьці1648СказНіл ГілевічМастацкая літаратураДрама (аповесьць)МалайзіяКанюшынаВіцебская вобласьцьПарнаграфія ў ЗШАРадаўніцаРод (біялёгія)ЛетуваАляксандар ЛукашэнкаЗянон ПазьнякСяргей АлейнікСельская гаспадарка БеларусіАбісальНаймановічыЦукровы буракКазахстанЛюдміла РублеўскаяФКаляндарАтлянтычны акіянЛ2010GMTЗлучнікЦынкавыя хлопчыкі2024Сям’яЧалавекШпакМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаІвонка СурвілаЛявон ВашкоРасеяПірожнаеВаеннапалонныВершаваны памерЭкасыстэмаВікіпэдыяВожык (часопіс)СтоўпцыЛукашэнкіПрыбытакНовы замак (Горадня)Сандра БулакУладзімер ЛіпскіВадзім БолбасТрахеяІмбрычакМачанкаБітСыднэйМаскваПятрусь БроўкаМарат МаркаўЛявон БаразнаНяпоўныя сказы🡆 More