Недаяданьне

Недаяда́ньне — агульны тэрмін, які аб’ядноўвае шэраг станаў, выкліканых недастатковым ці неадэкватным харчаваньнем.

Як правіла, гаворка ідзе менавіта пра недахоп прадуктаў харчаваньня ў рацыёне, радзей — пра парушэньне страваваньня і ўсмоктваньня ў страўнікава-кішачным тракце ці залішняй страце пажыўных рэчываў. Недаяданьне, якое доўжыцца працяглы час, можа прывесьці да высільваньня.

Недаяданьне
Аранжавая стужка — сымбаль недаяданьня

Недаяданьне, як недахоп пажыўных рэчываў для падтрыманьня нармальнага функцыянаваньня арганізма, звычайна звязана зь беднасьцю ў неразьвітых краінах. Аднак парушэньні харчаваньня, як больш агульны тэрмін, у прыватнасьці нерацыянальнае харчаваньне, назіраюцца і ў разьвітых краінах, праяўляючыся ў растучым адсотку людзей з залішняй масай цела.

Пры недаяданьні назіраецца дэфіцыт энэргетычнай каштоўнасьці ежы (колькасьці калёрыяў), таксама чалавеку можа не хапаць бялкоў, вітамінаў, мікраэлемэнтаў. Такія парушэньні ўва ўжытку абазначаюць іншымі тэрмінамі, напрыклад, авітамінозам, ці яшчэ больш вузкімі, якія пазначаюць выяўленую клінічную карціну недахопу пэўных пажыўных рэчываў. Як прыклад можна прывесьці цынгу пры дэфіцыце вітаміну С. Адсутнасьць груднога гадаваньня можа спрыяць шэрагу інфэкцыйных захворваньняў сярод дзяцей, як то гастраэнтэрыт, пнэўманія, малярыя і адзёр. Бялкова-энэргетычная недастатковасьць можа разьвіцца да алімэнтарнага маразму, пры недахопе бялку і калёрыяў, і дыстрафіі, пры недахопу толькі бялку. Падчас цяжарнасьці, у сувязі з павелічэньнем патрэбаў арганізма сілкаваць ня толькі сябе, але і арганізму плоду, можа назірацца дэфіцыт пажыўных мікраэлемэнтаў.

На 2015 год 793 мільёнаў чалавек недаядала, што складае 13% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Такім чынам, назіраецца памяншэньне ў адсоткавым значэньні, аднак не абсалютным, то бок у 1990 годзе ад недаяданьня пакутвала 216 мільёнаў чалавек, што складала 23% агульнага насельніцтва. У 2012 годзе было падлічана, што яшчэ мільярд чалавек мелі недахоп вітамінаў і мінэралаў. На 2015 год, паводле ацэнак, бялкова-энэргетычная недастатковасьць харчаваньня стала чыньнікам сьмерці 323 тысячаў чалавек, што было менш за паказчык 1990 году — 510 тысяч сьмерцяў. Іншыя дэфіцыты пажыўных рэчываў, якія ўключаюць у сябе дэфіцыт ёду і жалезадэфіцытнае малакроўе, прыводзіць да яшчэ 83 тысяч сьмерцяў штогод. У 2010 годзе недаяданьне было прычынай 1,4% усіх інваліднасьцяў. Каля траціны выпадкаў сьмерцяў сярод дзяцей, як мяркуецца, зьвязаны зь недаяданьнем, аднак сьмяротныя выпадкі рэдка афіцыйна рэгіструюць як вынік недаяданьня. Недаяданьне мае большую распаўсюджанасьць у разьвіваных краінах. Таксама недаяданьне больш распаўсюджана сярод жанчынаў падчас цяжарнасьці ці груднога гадаваньня, дзяцей ва ўзросьце да пяці гадоў, а таксама сталых людзей. Падставы да недаяданьня сярод сталых людзей зьвязваюць з прычыны фізычных, псыхалягічных і сацыяльных фактараў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

СтрававаньнеСтраўнікава-кішачны тракт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Hromadske.TVПетрыкаўскі раёнФарбаСССРAC/DCСтаніслаў ЯроцкіЗянон ПазьнякПрозаЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўШклоўскі раёнЗямля пад белымі крыламіЛязьбійская парнаграфіяПаўднёвыя славянеДвукосьсеmrwlqСяргей Навумчыꥲван ЮрынСаюзная дзяржава Беларусі і РасеіМаксім ГарэцкіМагілёўБагоўкаГімн Беларускай ССР2019Пётар МашэраўНовая зямляBet365Вялікае Княства Літоўскае.itЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)Аляксандар ТвардоўскіПрыназоўнікПошта@Mail.ruЧэлесДзед ТалашУрліхЛаскаценьКастусь КаліноўскіТэхналёгіяВэб-сайтКрывіч (часопіс)СяброўстваТрыбадызмЛёнданСэксуальныя цацкіІсак Ньютан1525Пастава 69Ягайла (імя)Парнаграфія ў ЗШАУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьТарас ШаўчэнкаМікола МятліцкіГабрэіУладзімер Арлоў (гісторык)БайкаПраская вяснаЦарква Сьвятога Духа (Менск)Ігар ТурСмаленскі паветГестарАляксандар КраўцэвічРак скурыПрыдатак (мовазнаўства)Іван АрашкевічДзяніс Садоўскі (футбаліст).neДругая сусьветная вайнаКангрэс ЗШАФранцішка Ўршуля РадзівілЦмокМіхась Чарот🡆 More