Сьмерць: поўнае спыненьне жыццядзейнасьці арганізму

Сьмерць — незваротнае спыненьне жыцьцядзейнасьці арганізма.

Для аднавузавых жывых формаў, завяршэньнем жыцьця асобнага арганізма можа зьяўляцца як сьмерць, так і мітатычнае дзяленьне вузы. Зьявы, якія звычайна выклікаюць сьмерць уключаюць старасьць, драпежніцтва, недаяданьне, хваробы й няшчасныя выпадкі альбо значныя траўмы. Прырода сьмерці знаходзіцца на працягу тысячагодзьдзяў у цэнтры ўвагі рэлігійных традыцыяў сьвету й філязофскага дасьледаваньня, і вера ў нейкае замагільнае жыцьцё альбо адраджэньне ёсьць цэнтральным аспэктам рэлігійнай веры.

Сьмерць: Грамадзтва й культура, Глядзіце таксама, Крыніцы
Чалавечы чэрап — традыцыйны сымбаль сьмерці
Сьмерць: Грамадзтва й культура, Глядзіце таксама, Крыніцы

У мэдыцыне вывучэньнем сьмерці займаецца танаталёгія. У псыхатэрапіі існуе кірунак танататэрапія.

Грамадзтва й культура

У грамадзтве характар ​сьмерці й усьведамленьне чалавецтвам сваёй уласнай сьмяротнасьці на працягу тысячагодзьдзяў цесна былі зьвязаныя з рэлігійнымі традыцыямі й філязофскімі дасьледаваньнямі. Паводле некаторых традыцыяў некаторых рэлігіяў існуе вера ўва ўваскрашэньне, як у абрамічных рэлігіях, пераўвасабленьне або перараджэньне, як у дгармічных рэлігіях, ці вера ў сканчэньне існаваньня сьвядомасьці, вядомае як вечнае забыцьцё, як у плыні атэізму.

Пасьля сьмерці чалавека ў большасьці культурах праводзяцца памінкі, якія ўключаюць у сябе жалобу ў рознай форме, практыку пахаваньня й абрады ў гонар памерлага. Фізычныя астанкі чалавека, вядомыя як труп, як правіла, хаваюць у землю цалкам або праз працэс крэмацыі, хоць сярод сусьветных культураў існуюць шмат практык на гэты конт.

Сьмерць зьяўляецца аб’ектам шматлікіх традыцыяў і звычаяў, якія існуюць па ўсім сьвеце й зьяўляюцца асаблівасьцямі розных культур. Да такіх традыцыяў адносяцца клопат пра мёртвых, а таксама вера ў замагільнае жыцьцё. Пахаваньне трупаў людзей у зямлю сустракаецца даволі шырока, але гэта не адзіная практыка. Так, напрыклад, у Тыбэце цела пакідаюць на вяршыні гары. Муміфікацыя й бальзамаваньне цела, каб запаволіць хуткасьць распаду, таксама досыць распаўсюджанае ў некаторых культурах.

Прававыя аспэкты сьмерці таксама зьяўляюцца часткай многіх культур, у прыватнасьці, рэгуляваньне прыналежнасьці маёмасьці памерлага й пытаньні атрыманьня ў спадчыну й падаткаабкладаньне спадчыны.

Сьмяротнае пакараньне таксама зьяўляецца культурным аспэктам сьмерці. У большасьці краінаў, дзе мае месца сёньня сьмяротнае пакараньне, яно прымяняецца за наўмыснае забойства, шпіянаж, здраду, або як частка ваеннай юстыцыі. У некаторых краінах, сэксуальныя злачынствы, як то шлюбная нявернасьць і садамія, нясуць сьмяротнае пакараньне, гэтак жа як і рэлігійныя злачынствы, як то вераадступніцтва, фармальная адмова ад сваёй рэлігіі. У многіх краінах, якія захоўваюць сьмяротнае пакараньне, незаконны абарот наркотыкаў таксама зьяўляецца правапарушэньнем. У Кітаі, гандаль людзьмі й сур’ёзныя выпадкі карупцыі, таксама караюцца сьмяротным пакараньнем. У васкойцаў па ўсім сьвеце ваенна-палявыя суды практыкуюць сьмяротнае пакараньне за шэраг злачынстваў, як то баязьлівасьць, дэзэртэрства, непадпарадкаваньне й бунт.

Самагубства ў цэлым, і ў прыватнасьці, эўтаназія, таксама варта раглядаць у рамках культурных аспэктаў сьмерці. Абодва акты разумеюцца цалкам па-рознаму ў розных культурах. У Японіі, напрыклад, канчатак жыцьця праз рытуал харакіры лічыўся пажаданым у некаторых выпадках, у той час як у адпаведнасьці з традыцыямі хрысьціянскіх і ісламскіх культур, самагубства разглядаецца як гарэзія.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьмерць Грамадзтва й культураСьмерць Глядзіце таксамаСьмерць КрыніцыСьмерць Вонкавыя спасылкіСьмерцьАрганізмВузаЖыцьцёМітозНедаяданьнеРэлігіяСтарасьцьФілязофіяХвароба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вашынгтон (акруга Калюмбія)ПДзьмухавецЖыгімонт АўгустШатляндыяКрэдытКрэдытны каапэратыўУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціМаксім ЛужанінАвечкаЛязьбійская парнаграфіяСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіISO 3166АнілінгусЯўген КантылёўУрадРадаўніцаЗямля пад белымі крыламіСемівалокіУсебеларускі народны сходКаса (анатомія)Рэформа беларускага правапісу 1933 годуЛетувізацыяДразды (гурт)Парнаграфія ў ІталііМэдаль Францішка СкарыныMelbetАдвакатМаксім БагдановічВейшнорыяQR-кодМагутны Божа12 чэрвеняБірэйкаБеларускае нацыянальнае адраджэньнеКарта растэрміноўкіЛітваКарусь КаганецСалдускі крайАляксандар ЦішкевічЛіндаВікіпэдыяАнгельская моваБеларусьАльгерд БахарэвічАндрэй ХадановічВушніцаГукМакс ШчурТожабеларусЮры БеленькіПрымакі (п’еса)Адам ГлёбусАснабрукСям’яМольМарыя АнтуанэтаМіжнародны стандартны кніжны нумарАмонім17 красавікаНіл ГілевічЧэрвеньДыялекты беларускай мовыВэб-дызайнКузьма ЧорныЮры ГедыгольдАнатоль ІвашчанкаРасея🡆 More