Нацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь

Нацыяна́льны алімпі́йскі камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1991 году.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НАК Беларусі
Дэвіз Хутчэй, вышэй, мацней
Дата ўтварэньня 22 сакавіка 1991 (33 гады таму)
Тып спартовае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта пашырэньне алімпійскага руху
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, Вясёлкавая вул., д. 27-2
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 73 зацікаўленыя згуртаваньні (2021 год)
Афіцыйныя мовы расейская
Генэральны сакратар Паліна Галавіна
Старшыня Віктар Лукашэнка
Намесьнік Зьміцер Даўгалёнак
Асноўныя асобы Аляксандар Багдановіч, Алена Зубрылава
Кіроўны орган Выканаўчы камітэт
Матчына кампанія Міжнародны алімпійскі камітэт (Швайцарыя)
Зьвязаныя кампаніі Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларуская алімпійская акадэмія»
Колькасьць супрацоўнікаў 11 (2021 год)
Сайт noc.by

Ягоныя статус і роля якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізычнай культуры і спорце». З 21 лютага 2021 году старшыня — Віктар Лукашэнка

Будова

На 2021 год Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўлучаў:

  • Выканаўчы камітэт з 11 чалавек;
  • Апарат з 11 чалавек;
  • 6 камісіяў — 1) адукацыйных праграмаў у галіне фізычнай культуры і спорту, 2) жанчынаў у спорце, 3) камунікацыяў, 4) мэдычная і антыдопінгавая, 5) працы з фэдэрацыямі ў відах спорту, 6) спартоўцаў;
  • 7 прадстаўніцтваў у абласных цэнтрах, зь іх 5 па-за сталіцай;
  • Алімпійскі музэй, Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Рэспублікі Беларусь (прасп. Пераможцаў, д. 109Б), ГА «Беларуская алімпійская акадэмія»;
  • унітарныя прадпрыемствы — «Алімпійскі спартова-аздараўленчы комплекс» (Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 2а), фітнэс-клюб «Алімпія» (Ратамская вул., д. 2).

Сяброўства

На 2021 году ў НАК Беларусі ўваходзілі саюзы ў 73 відах спорту, у тым ліку ў:

  • 36 летніх алімпійскіх — Беларуская фэдэрацыя альпінізму, Беларуская фэдэрацыя бадмінтону, Беларуская фэдэрацыя баскетболу, Беларуская бэйсбольная фэдэрацыя, Беларуская фэдэрацыя боксу, Беларуская фэдэрацыя барацьбы, Беларуская фэдэрацыя валейболу, Беларуская фэдэрацыя веславаньня, Беларуская фэдэрацыя ветразевага спорту, Беларуская фэдэрацыя воднага пола, Беларуская фэдэрацыя гандболу, Беларуская асацыяцыя гімнастыкі, Беларуская асацыяцыя гольфу, Беларуская фэдэрацыя дзюдо, Беларуская асацыяцыя каноэ, Беларуская фэдэрацыя каратэ, Беларуская фэдэрацыя коннага спорту, Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі, Беларуская фэдэрацыя настольнага тэнісу, Беларуская фэдэрацыя плаваньня, Беларуская фэдэрацыя роварнага спорту, Беларуская фэдэрацыя рэгбі, Беларуская фэдэрацыя скейтбордынгу, Беларуская рэспубліканская фэдэрацыя скокаў у ваду, Беларуская фэдэрацыя стралковага спорту, Беларуская фэдэрацыя стральбы з лука, Беларуская фэдэрацыя стэндавай стральбы, Беларуская фэдэрацыя сучаснага пяціборства, Беларуская фэдэрацыя сынхроннага плаваньня, Беларуская фэдэрацыя трохборства, Беларуская фэдэрацыя тэквандо, Беларуская тэнісная фэдэрацыя, Беларускі цяжкаатлетычны саюз, Беларуская фэдэрацыя футболу, Беларуская рэспубліканская фэдэрацыя фэхтаваньня і Беларуская фэдэрацыя хакею на траве;
  • 8 зімовых алімпійскіх — Беларуская фэдэрацыя біятлёну, Беларуская фэдэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборду, Беларускі саюз канькабежцаў, Беларуская асацыяцыя кёрлінгу, Беларускі лыжны саюз, Беларуская фэдэрацыя лыжных гонак, Беларуская фэдэрацыя фрыстайлу і Фэдэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь;
  • 27 іншых — Беларуская фэдэрацыя авіяцыйнага спорту, Амэрыканскі футбол, Беларуская фэдэрацыя арыентаваньня, Беларуская аўтамабільная фэдэрацыя, Беларуская асацыяцыя більярднага спорту, Беларуская фэдэрацыя боўлінгу, Беларускі саюзу спартовага брыджу, Фэдэрацыя водналыжнага спорту і ўэйкборду Беларусі, Беларуская фэдэрацыя водна-маторнага спорту, Беларуская спартовая фэдэрацыя глухіх, Беларуская фэдэрацыя кікбоксінгу і тайляндзкага боксу, Беларуская фэдэрацыя корфболу, Фэдэрацыя лятучых дыскаў, Беларуская фэдэрацыя матацыклетных відаў спорту, Беларуская асацыяцыя міні-футболу, Беларуская фэдэрацыя панкратыёну і мяшаных відаў адзінаборстваў, Беларуская фэдэрацыя падводнага спорту, Фэдэрацыя пляжнага футболу, Беларуская фэдэрацыя самба, Асацыяцыя прафэсійнага сквошу, Беларуская фэдэрацыя спорту на роліках і скейтбордах, Беларуская фэдэрацыя барацьбы сумо, Беларуская фэдэрацыя танцавальнага спорту, Беларуская фэдэрацыя ушу, Фэдэрацыя хакею зь мячом, Беларуская фэдэрацыя чырлідынгу і камандаў падтрымкі і Беларуская фэдэрацыя шахматаў.

Спонсары

На 2021 год трыма галоўнымі спонсарамі НАК Беларусі былі: 1) «Белаграпрамбанк», 2) «БелАЗ» (Жодзіна), 3) холдынг «Дана» (Сэрбія; Багалюб Карыч). Афіцыйнымі спонсарамі былі: 1) «Менскі гадзіньнікавы завод», 2) «Спорт-пары». Таксама было 8 партнэраў: 1) «А1» (Аўстрыя), 2) «Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя», 3) «Белаэранавігацыя», 4) «Белдзяржстрах», 5) «Белэксімгарант», 6) «БФ Капітал» (Кіпр), 7) «Хуавэй» (Кітай), 8) «Шкода Аўта» (Чэхія). Урэшце з НАК Беларусі супрацоўнічалі яшчэ 16 прадпрыемстваў: 1) Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, 2) тэлеканал «Беларусь 5» (Белтэлерадыёкампанія), 3) «Белмэдпрэпараты», 4) «Белтэлекам», 5) гасьцініцы «Вікторыя», 6) «Гарызонт», 7) сетка крамаў «Гіпа» («БелВілесдэн»), 8) «Горкаўскі аўтамабільны завод» (Расея), 9) «Керамін», 10) «Кока-Кола» (ЗША), 11) аэрапорт «Менск», 12) «Мотавела», 13) часопіс «Наш спорт» («Белфастмэдыя»), 14) «Тыкетпро», 15) «Тэхбудрэсурс», 16) крамы «Эўраопт» («Эўрагандаль»).

Гісторыя

22 сакавіка 1991 году створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт. Зацьверджаны Статут, абраны прэзыдэнт НАК Уладзімер Рыжанкоў. 9 сакавіка 1992 году — НАК прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у якасьці часавага чальца. 21 верасьня 1993 году — НАК афіцыйна прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (рашэньне 101-й сэсіі МАК у Манака). 12 — 27 лютага 1994 году — удзел у XVII зімовых Алімпійскіх гульнях у Лілегамэры (Нарвэгія) (упершыню самастойнай камандай). У 7 выглядах спорту выступіла 33 беларускіх спартоўца. Заваяваныя 2 срэбныя мэдалі: І. Жалязоўскі — канькабежны спорт, С. Парамыгіна — біятлён.1996 год — у Атланце (ЗША) на Гульнях XXVI Алімпіяды беларуская каманда заняла па залатых узнагародах 37-е месца ў сьвеце, а па колькасьці заваяваных мэдаляў — 23-е з 176 краінаў-удзельніц.

15 траўня 1997 году А. Г. Лукашэнка быў абраны прэзыдэнтам НАК Рэспублікі Беларусь. На Алімпіядзе 1998 у японскім горадзе Нагана, каманда заваявала дзьве бронзавыя ўзнагароды. На Алімпіядзе 2000 у Сыднэі (Аўстралія) беларуская зборная заняла 23-е месца ў неафіцыйным камандным заліку і 15-е — па колькасьці заваяваных мэдаляў з 184 краінаў-удзельніц Гульняў. 27 сакавіка 2001 году А. Г. Лукашэнка быў паўторна абраны прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША) алімпійцы Беларусі заваявалі бронзавую ўзнагароду ва фрыстайлу. На Алімпіядзе 2004 году ў Афінах каманда заваявала 15 мэдаляў (2 залатыя, 6 срэбных і 7 бронзавых) і заняла ў неафіцыйным камандным заліку 26-е месца, а па агульнай колькасьці мэдаляў — 18-е. 25 лістапада 2004 году — на справаздачна-выбарным Алімпійскім зборы Аляксандар Лукашэнка ў трэці раз абраны прэзыдэнтам НАК Беларусі. На XX зімовых Алімпійскіх гульнях у Турыне (Італія) Беларусь дэлегавала 28 спартоўцаў. Срэбны мэдаль заваяваў фрыстайліст Зьміцер Дашчынскі. Гэта яго другі мэдаль на Алімпійскіх гульнях. На2008 год НАК Беларусі ўлучаў Выканаўчы камітэт з 13 чалавек, Бюро Выканкаму і 15 камісіяў: арганізацыйнай працы; фінансава-эканамічнай дзейнасьці і разьвіцьця матэрыяльнай базы; міжнароднай дзейнасьці; спорту вышэйшых дасягненьняў, падрыхтоўкі і ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях і спаборніцтвах пад патранатам МАК; алімпійскай адукацыі і культуры; працы з фэдэрацыямі па відах спорту; «Спорт для ўсіх»; «Жанчыны і спорт»; працы са сродкамі масавай інфармацыі; мэдыцынская. Чальцамі НАК зьяўляліся 74 арганізацыі: 30 фэдэрацыяў па летніх алімпійскіх відах спорту, 5 фэдэрацыяў па зімовых алімпійскіх відах спорту, 21 фэдэрацыя па ві спорту, не ўваходным у праграму Алімпійскіх гульняў, 18 тэрытарыяльных і ведамасных фізкультурна-спартовых арганізацыяў.

У лістападзе 2013 году адчынілі новую сядзібу НАК Беларусі ў Цэнтральным раёне Менску па Вясёлкавай вуліцы, д. 27-2 (мікрараён Вясьнянка). Старая сядзіба месьцілася ў Першамайскім раёне сталіцы па вул. Якуба Коласа, д. 2. У кастрычніку 2016 году на сядзібе НАК Беларусі прайшоў 45-ы Агульны сход Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, на якім абралі Менск у якасьці месца правядзеньня 2-х Эўрапейскіх гульняў 2019 году.

26 лютага 2021 году ў Нацыянальным алімпійскім камітэце ўпершыню за 24 гады зьмяніўся старшыня. Алімпійскі сход замест Аляксандра Лукашэнкі выбраў ягонага сына Віктара Лукашэнку. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой унёс НАК Беларусі ў пералік юрыдычных асобаў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці.

13 ліпеня 2023 году Міжнародны алімпійскі камітэт (Швайцарыя) паведаміў пра адмову даслаць запрашэньне Нацыянальнаму камітэту Беларусі на Летнія Алімпійскія гульні 2024 году, як і нацыянальным алімпійскім камітэтам Гватэмалы і Расеі. У выпадку Беларусі і Расеі рашэньне абумовілі расейскім уварваньнем ва Ўкраіну зь 2022 году, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Старшыні

Санкцыі

Пасьля жорсткага падаўленьня пратэстаў супраць фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў і рэпрэсій супраць спартоўцаў, якія падтрымалі пратэстоўцаў, у сьнежні 2020 выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту пастанавіў, што «цяперашняе кіраўніцтва НАК належным чынам не абараніла беларускіх спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі», што супярэчыць Алімпійскай хартыі. Выканкам МАК забараніў старшыні НАК Аляксандру Лукашэнку і яго старэйшаму сыну Віктару, які зьяўляўся першым віцэ-прэзыдэнтам НАК Беларусі, наведваць Алімпійскія гульні, а таксама пастанавіў спыніць фінансавую падтрымку гэтай арганізацыі.

У сьнежні 2020 году Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, што 5 тысячаў беларускіх спартоўцаў падпісалі ліст у падтрымку дзейнай улады. Пазьней стала вядома, што подпісы некаторых паставілі бязь іхнага ведама. Сярод падпісантаў былі ня толькі спартоўцы і трэнэры, але і спартовыя чыноўнікі. Ліст праўладных спартоўцаў зьявіўся ў адказ на адкрыты ліст спартоўцаў, якія заклікалі спыніць гвалт і правесьці новыя выбары. Большасьць тых, хто падпісаліся пад гэтым лістом, пазьней звольнілі з працы і закрылі для іх спартовую карʼеру.

9 жніўня 2021 году НАК Беларусі быў унесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША паводле абвінавачваньняў у адмываньні грошай(uk), ухіленьні ад санкцыяў, у тым ліку абыходзе візавых абмежаваньняў.

Акрамя таго, прэзыдэнты НАК Аляксандар і Віктар Лукашэнкі знаходзяцца пад санкцыямі ЗША, Эўразьвязу, Вялікабрытаніі, Швайцарыі і Канады, а чальцу выканкама НАК Дзмітрыю Баскаву забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Нацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь БудоваНацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь СяброўстваНацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь СпонсарыНацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь ГісторыяНацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь СтаршыніНацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь СанкцыіНацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь КрыніцыНацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіНацыянальны Алімпійскі Камітэт Рэспублікі БеларусьГрамадзкае аб’яднаньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

E (літара)Пабуджальны сказБанкаўскі рахунакМікола ПапекаБіскупПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыХрысьціянстваАдукацыяАмонімБумонтДаўгатаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГеральдыкаГісторыя ЎшачаўЭякуляцыяІнфляцыяАртур ВольскіБэерБліныОйча нашФэрамоныІпаці ПацейКастрычнікПростыя сказыРасізмВэб-дызайнСямейства (біялёгія)ДзеяслоўСлоўнік НасовічаРодІрына Ханунік-РамбальскаяПарнаграфія для жанчынБерасьцеАлесь КлышкаВялікае Княства ЛітоўскаеЛявон ВашкоТожабеларусДжозэф Рабінэт БайдэнІмёны ліцьвінаўЖорсткая парнаграфіяСтаніслаў ВалодзькаБраніслаў ТарашкевічТураўБазыліка Сьвятога ЭгідыяАлег Ждан.neП2022Анатоль БутэвічПак (спадарожнік Урана)1877Мікола МятліцкіКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)ЦэнтонВіетнамская ВікіпэдыяБудынакЭліза АжэшкаІрляндцыМіхась БаразнаБерасьцейская вобласьцьПрыслоўеКоргіФранцыяМіндоўг (імя)Чорная ночПружаныПарнафільмВялікабрытаніяТаўканіцаСэкс🡆 More