Біятлён

Біятлён (па-лацінску: bis — двойчы й па-грэцку: ’άθλον —спаборніцтва, барацьба) — зімовы від спорту, які спалучае лыжную гонку са стральбой зь вінтоўкі.

Адлегласьць і фармат гонкі, а таксама праграма стральбы бываюць рознымі.

Біятлён
Агнявы рубеж

Гісторыя

Сучасны біятлён паходзіць са Скандынавіі. Менавіта там прыгранічныя патрулі ў вольны час спаборнічалі між сабою ў хуткасьці ды трапнасьці. Першае падабенства чэмпіянату па біятлёне адбылося ў 1767 годзе з удзелам пагранічнікаў Швэцыі й Нарвэгіі. Правобраз сучаснага біятлёну пад назвай «Змаганьні вайсковых патрулёў» быў уключаны ў праграму Першых зімовых алімпійскіх гульняў у Шамані (Францыя) у 1924 годзе. У такім выглядзе гэты від спорту праіснаваў у алімпійскай праграме да 1948 году, але ў сувязі з антываеннымі настроямі пасьля Другой сусьветнай вайны быў выключаны як празьмерна мілітарызаваны.

Але ўжо ў 1958 годзе мода на біятлён аднавілася, і з таго часу чэмпіянаты па біятлёне праводзяцца рэгулярна. У 1960 годзе біятлён амаль у сучасным выглядзе быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у Скво-Вэлі (ЗША), і быў разыграны першы камплект алімпійскіх мэдалёў у мужчын. Жаночыя алімпійскія спаборніцтвы ўпершыню праводзіліся ў 1992 годзе ў Альбэрвілі (Францыя).

Першыя алімпійскія мэдалі ў спрынце былі разыграныя ў 1980 годзе у Лэйк-Плэсідзе (ЗША), першым алімпійскім чэмпіёнам стаў Франк Ульрых (ФРГ). Гонка прасьледаваньня зьявілася ў алімпійскай праграме на Алімпіядзе 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША) (датуль падобныя спаборніцтвы праводзіліся толькі на чэмпіянатах сьвету). Першай алімпійскай чэмпіёнкай у гонцы прасьледаваньня стала Вольга Пылёва, сярод мужчын — Уле Эйнар Б’ёрндален. Мас-старт уключылі ў алімпійскую праграму ў 2006 годзе ў Турыне. Першай алімпійскай чэмпіёнкай у мас-старце стала Анна-Карын Олафсан (Швэцыя), сярод мужчын — Міхаэль Грайз (Нямеччына).

Амуніцыя

На працягу існаваньня дысцыпліны мяняліся як правілы, так і рыштунак біятляністаў. Раней замест дробнакалібэрных стрэльбаў спартоўцы карысталіся цяжкімі вінтоўкамі. Зараз біятляністы карыстаюцца адмыслова сканструктаванымі для іх дробнакалібэрнымі вінтоўкамі 22-га калібру (маса не меней за 3,5 кг), якія возяцца за сьпіной на спэцыяльнай перавязі. Вінтоўка аднастрэльная, з абоймай на 5 патронаў, перазараджаецца зараднай рукаваткай, і мае мэханізм блякіроўкі спускавога кручка. Хуткасьць кулі ў такіх вінтоўках не павінна перавышаць 380 м/с на адлегласьці 1 мэтру ад зрэзу ствала. Мінімальная даўжыня лыжаў для біятлёна павінна быць на 4 см меней за рост спартоўца, а іх насы не павінны быць моцна загнутымі ўверх.

Адмысловы касьцюм скроены дзеля лепшай абцякальнасьці і дзеля ўтрыманьня цеплыні. Чаравікі жорсткія, каб паменшыць ціск на шчыкалатку.

Віды спаборніцтваў

Біятлён 
Зімовыя Алімпійскія гульні ў італьянскім Турыне, мас-старт

На сёньняшні дзень у біятлёне існуе 6 відаў спаборніцтваў: спрынт (для жанчын 7,5 км, для мужчын 10 км); гонка прасьледаваньня (для жанчын 10 км, для мужчын 12,5 км); масавы старт (для жанчын 12,5 км, для мужчын 15 км); клясычная індывідуальная гонка (для жанчын 15 км, для мужчын 20 км) і 2 віды камандных спаборніцтваў — эстафэта (для жанчын 4*6 км, для мужчын 4*7,5 км) і зьмяшаная эстафэта. Правіламі Міжнароднага зьвязу біятляністаў рэглямэнтуецца таксама правядзеньне супэрспрынтаў, аднак пакуль гэты выгляд спаборніцтваў праводзіцца толькі на нацыянальным узроўні.

Правілы

За кожную незакрытую мішэнь біятляніст павінен прабегчы штрафны круг (150 м), а ў індывідуальнай гонцы за кожную незакрытую мішэнь да часу спартоўца дадаецца адна хвіліна. У эстафэтных гонках спартовец мае 3 дадатковыя патроны, а калі й з імі не ўдаецца закрыць мішэні, тады за кожную незакрытую мішэнь біятляніст павінен прабегчы штрафны круг.

Стральба ў біятлёне пачынаецца заўсёды з пазыцыі лежачы, наступная стральба — з пазыцыі стоячы. У спрынце й эстафэтах толькі два агнявыя рубяжы, ў гонцы з перасьледаваньнем, масавым старце і індывідуальнай гонцы — 4 агнявыя рубяжы.

За 15 хвілін да старту ўдзельнік спаборніцтваў па біятлёне абавязаны прайсьці маркіраваньне на адмысловай стартавай пляцоўцы. Тут маркіруюцца лыжы й правяраецца вінтоўка наконт мінімальнага неабходнага намаганьня на спускавым кручку (норма — не меней за 500 г). Кожная каманда мае дзьве запасныя вінтоўкі. Потым правяраецца правільнасьць стартавага нумару й выкананьне правілаў адносна рэклямы. Стартавыя нумары выдаюцца, каб спартовец сам замацаваў іх на бядры. На ногі біятляністам мацуюцца датчыкі, якія мераюць час пры праходжаньні кантрольных рубяжоў.

Звычайна, у спрынце і індывідуальнай гонцы, спартоўцы выходзяць на старт кожныя 30 сэкунд. Кожны біятляніст за 10 сэкунд да старту атрымлівае гукавы сыгнал, за 5 сэкунд да старту электронны гадзіньнік пачынае гучна цокаць. На працягу гэтых 5 сек лыжы мусяць знаходзіцца ў адмысловых мацаваньнях (упорах). Для эстафэты ці масавага старту каманду «старт» падаюць стартавым пісталетам.

Пасьля фінішу зброя (яна не павінна быць зараджанай) і лыжы (павінны быць маркіраваныя) яшчэ раз правяраюцца, а біятляністы кіруюцца на допінг-кантроль.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Біятлён  Біятлёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Біятлён ГісторыяБіятлён АмуніцыяБіятлён Віды спаборніцтваўБіятлён ПравілыБіятлён КрыніцыБіятлён Вонкавыя спасылкіБіятлёнГрэцкая моваЛацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.geÑПалешукіВіленскі крайГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтРымская рэспублікаЗянон ПазьнякЖанна д’АркКаранавірусная інфэкцыя (2019)Міхась СтральцоўМінардКаласы пад сярпом тваім1957ОтаПрыметнікСымболіка БеларусіДзіда (зброя)Старабеларуская моваТрояРэжым ЛукашэнкіТэнісХвойнікіПарагвайКіева-Пячэрская лаўраАпавядальны сказDebianГарэлкаБадмінтонСмаргоньЛетуваПрыназоўнікТаджыкістанАлесь БяляцкіСавецкі партызанскі рух у БеларусіІгарРыгор КобецВялікабрытаніяSAAB 90Баня (купал)Гравітацыйная канстанта.sdТравеньНазоўнікНаваградзкі паветУнівэрсальны каардынаваны часМоўная нормаСлоікПахлаваКайлян КёртысХатыньУзброеныя сілыGoogle searchБеларускі клясычны правапісTikTokМенскСьцяг КіеваШпалерыШтучны інтэлектНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)ПарыжВікіпэдыяЖамойцьВікізьвесткіТытунепаленьнеГарвардзкі ўнівэрсытэтГадзьГрамадзкі набытакПарнафільм у ФранцыіПрыслоўеІнфармацыйныя тэхналёгііМос🡆 More