Беларускі Аўтамабільны Завод: кампанія

28°19′42″ у. д. / 54.10111° пн. ш.

28.32833° у. д. / 54.10111; 28.32833

«Белару́скі аўтамабі́льны заво́д» — беларускі вытворца буйной кар’ернай тэхнікі, заснаваны ў верасьні 1948 году ў Жодзіне (Менская вобласьць).

«БелАЗ»
Беларускі Аўтамабільны Завод: Вырабы, Даччыныя прадпрыемствы, Мінуўшчына
Беларускі Аўтамабільны Завод: Вырабы, Даччыныя прадпрыемствы, Мінуўшчына
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы БВФБ: 600038906
Дэвіз Штодзённы рух наперад
Заснаваная 28 верасьня 1948 (75 гадоў таму)
Заснавальнікі Вярхоўны Савет Беларускай ССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Жодзін (Менская вобласьць)
Адрас вул. 40 гадоў Кастрычніка, д. 4
Ключавыя фігуры Пётар Пархомчык, Алег Сьцяпук, Аляксандар Ягораў
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя аліва, вагон, пагрузчык, прычэп, самазвал, цягач, шасі
Абарачэньне Беларускі Аўтамабільны Завод: Вырабы, Даччыныя прадпрыемствы, Мінуўшчына979,906 млн рублёў (2018 год; $453,66 млн)
Апэрацыйны прыбытак Беларускі Аўтамабільны Завод: Вырабы, Даччыныя прадпрыемствы, Мінуўшчына177,943 млн руб. (2018 год; $82,381 млн)
Чысты прыбытак Беларускі Аўтамабільны Завод: Вырабы, Даччыныя прадпрыемствы, Мінуўшчына139,31 млн руб. (2018 год; $64,495 млн)
Лік супрацоўнікаў 13 082 (2019 год)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Белджы» (Барысаўскі раён), «Кавліцмаш» (Пінск), «Магілёўскі аўтамабільны завод», ФК «Тарпэда-БелАЗ»
Аўдытар «Дэлойт і Туш» (Ангельшчына)

На 2019 год ААТ «БелАЗ» вырабляла кар’ерныя самазвалы грузападымальнасьцю ад 30 да 450 тонаў, тэхніку для забесьпячэньня вытворчага цыклю ў кар’ерах, машыны для падземных працаў, бульдозэры, пагрузчыкі і аэрадромныя цягачы. Займаў звыш 30% сусьветнага рынку кар’ерных самазвалаў і зьяўляўся найбольшым іх вытворцам у сьвеце. Вырабляў 550 відаў кар’ерных самаходаў, якія пастаўляў у 80 краінаў. Пагатоў звыш 50% паставак прыпадала на Расею. Лік самаходаў, якія працавалі пад таварным знакам «БелАЗ», складаў каля 20 000. Прадпрыемства валодала вучэльняй з 6 клясамі відэатрэнажораў, дзе двойчы на год навучалі аўтасьлесараў і кіроўцаў самазвалаў.

Вырабы

На 2019 год ААТ «БелАЗ» выпускала:

  • 15 сямействаў кар’ерных самазвалаў «БелАЗ» — 6 зь іх падымальнасьцю ад 30 да 90 тонаў з гідрамэханічнай трансьмісіяй і 9 зь іх падымальнасьцю ад 90 да 450 тонаў з электрамэханічнай трансьмісіяй;
  • 3 віды самазвалаў «МаАЗ» павышанай праходнасьці — «МаАЗ-75041» падымальнасьцю 27 тонаў, 36-тоньнік «МаАЗ-7506» і 50-тоньнік «МаАЗ-75035»;
  • 4 віды франтальных пагрузчыкаў — «МаАЗ-40483» і «МаАЗ-40483-026» падымальнасьцю па 8 тонаў, «БелАЗ-7822» на 10 тонаў і «БелАЗ-7825» на 22 тоны;
  • шлакавозы «БелАЗ-7922» падымальнасьцю да 80 тонаў, цяжкавозы сямействаў «БелАЗ-7921» і «БелАЗ-7926» на 150 тонаў для мэталюргіі;
  • 6 сямействаў горных грузавікоў — паліваарашальныя «БелАЗ-7613» на 119 кубамэтраў і «БелАЗ-7647» на 32 кубамэтры, цягачы-буксіравальнікі «БелАЗ-7413» зь цягай да 160 тонаў, «БелАЗ-7430» на 260 тонаў, «БелАЗ-7447» на 42 тоны і «БелАЗ-7455» на 73 тоны;
  • 8 відаў адмысловых самаходаў — аэрадромныя цягачы «БелАЗ-74212» для самалётаў вагой да 260 тонаў і «БелАЗ-7427» на 600 тонаў, бэтонанасосы «МаАЗ-8901» на 250 мэтраў сумесі, бэтоназьмешвальнікі «МаАЗ-8403» абсягам 3 кубамэтры, кампактары «МаАЗ-4050», гідраўлічныя раздатачна-разьмеркавальныя стрэлы «СГРР-024» для падачы бэтоннай сумесі па 140 кубамэтраў/гадз., шасі «БелАЗ-7958» падымальнасьцю да 42 тонаў і электракары «ЭК-1.01» на 3 тоны;
  • 5 відаў чыгуначных грузавых вагонаў «Магілёўскага вагонабудаўнічага завода» — крытыя «11-9931» на 68 тонаў, 4-восевыя «12-9763» на 70 тонаў, бункерныя (хопэры) «19-9774» на 70,5 тоны для ўгнаеньняў і «19-9862» на 72,5 тоны для цэмэнту, плятформы «13-9832» для кантэйнэраў да 66,5 тоны і драўніны даўжынёй да 13 мэтраў;
  • 8 відаў падземных грузавікоў «МаАЗ» — пагрузачна-даставачныя «МаАЗ-4035» падымальнасьцю 6 тонаў, «МаАЗ-4055» на 9 тонаў і «МаАЗ-4075» падымальнасьцю 16 тонаў, шахтавыя «МаАЗ-6501» на 15 тонаў, «МаАЗ-7529» на 25 тонаў, «МаАЗ-7583» на 30 тонаў, «МаАЗ-7584» на 40 тонаў і «МаАЗ-7585» на 50 тонаў.

Спадарожна ААТ «БелАЗ» вырабляла:

  • трэнажоры кіраваньня кар’ерным самазвалам «ТВ-БелАЗ 75306»;
  • 29 відаў гаражнага абсталяваньня «БелАЗ», зь іх 25 відаў для рамонту кар’ерных самазвалаў, 2 віды для адмысловых грузавікоў і 2 віды агульнага прызначэньня;
  • 6 відаў змазачных аліваў «БелАЗ Г-Профі», у тым ліку 3 віды гідраўлічных, маторную і 2 віды трансьмісійных, а таксама 2 віды ахалоджвальных вадкасьцяў;
  • 9 відаў 1-восевых легкавых прычэпаў «БелАЗ», у тым ліку для квадрацыкла і лодкі;
  • 12 відаў аўтапрыналежнасьцяў, 18 відаў гімнастычных трэнажораў, 3 віды побытавых электрапрыладаў, у тым ліку абагравальнікі, сушылкі і шашлычніцы, а таксама 15 відаў мэблі і 13 відаў ахоўнай працоўнай вопраткі;
  • 16 відаў побытавых прыладаў з плястмасы вытворасьці «Старадароскага мэханічнага завода».

Даччыныя прадпрыемствы

На 2019 год ААТ «БелАЗ» мела ў складзе свайго холдынга 7 прадпрыемстваў Беларусі: ААТ «БелАЗ-Сэрвіс», ААТ «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» (Ворша, Віцебская вобласьць), «Кавліцмаш» (Пінск, Берасьцейская вобласьць), ААТ «Кранавы завод» (Слуцак, 51% акцыяў), «Магілёўскі аўтамабільны завод», ЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» і ААТ «Старадароскі мэханічны завод», а таксама «Першамайскі» сельскагаспадарчы вытворчы комплекс у аграгарадку Слабада Смалявіцкага раёну.

Таксама ААТ «БелАЗ» валодала кантрольным пакетам акцыяў 17 прадпрыемстваў у 2 краінах Азіі, 1 краіне Паўднёвай Амэрыкі і 3 краінах Эўропы:

Спадарожна ААТ «БелАЗ» мела 3 сумесныя прадпрыемствы: ЗАТ «Белджы» у Барысаўскім раёне — 56,8% акцыяў, ТАА «Авік-БелАЗ кар’ерныя машыны» у Пэкіне (Кітай) — 50%, ТАА «БелАЗ-Энрыка здабывальнае абсталяваньне» у Мумбаі (Індыя). Урэшце ў Нямеччыне месьцілася залежнае ТАА «БелАЗ Эўропа» (Брэтэн, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг), дзе доля складала 30%.

Мінуўшчына

Беларускі Аўтамабільны Завод: Вырабы, Даччыныя прадпрыемствы, Мінуўшчына 
БелАЗ-540 на паштовай марцы. СССР, 1971 год

11 верасьня 1946 году Вярхоўны Савет Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 137/308 аб будаўніцтве заводу тарфянога машынабудаваньня. У 1947 годзе завод пачалі будаваць каля чыгуначнай станцыі Жодзіна паводле распрацоўкі Белпрампраекту. У верасьні 1948 году адчынілі першыя заводзкія карпусы. У траўні 1950 году першым вырабам стала палі́вамыечная машына Д-298. У 1951 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў завод дарожнага і мэліяратыўных машынаў «Дармаш». На ім пачалі выпускаць дарожныя каткі, сьнегаачышчальнікі і дрэнажныя машыны. У 1958 годзе прадпрыемства атрымала назву «Беларускі аўтамабільны завод» («БелАЗ»). Першым выпушчаным на заводзе самазвалам стаў 25-тонны «МАЗ-525». У 1960 годзе выпусьцілі 1000-ы самазвал гэтай мадэлі і пачалі вырабляць «МАЗ-530» грузападымальнасьцю 40 тонаў. У 1961-м вырабілі 27-тонны кар’ерны самазвал «МАЗ-540». У 1963-м распрацавалі «МАЗ-548», сэрыйную вытворчасьць якога пачалі ў 1965 годзе. У 1968 годзе за яго распрацоўку 11 супрацоўнікаў завода атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР. Адначасна выпусьцілі самазвал «БелАЗ-549» падымальнасьцю 75 тонаў. У 1975 годзе «БелАЗ» увайшоў у склад вытворчага аб’яднаньня «БелаўтаМАЗ». У 1977-м выпусьцілі самазвал «БелАЗ-7519» падымальнасьцю 110 тонаў. У 1978-м пачалі выраб аэрадромных цягачоў для буксаваньня самалётаў вагой да 100 тонаў. У 1982 годзе выпусьцілі самазвал «БелАЗ-75211» падымальнасьцю 170 тонаў. У 1983-м сабралі 1000-ы «БелАЗ-549». У 1990-м вырабілі самазвал падымальнасьцю 280 тонаў. У 1993 годзе «БелАЗ» выпусьціў звыш 14 000 кар’ерных самазвалаў для горнаруднай і будаўнічай прамысловасьці. У 1994 годзе завод стаў самастойным прадпрыемствам і пачаў выпускаць 55-тонны «БелАЗ-7555» з аўтаматычнай каробкай перадачаў і гідрамэханічнай трансьмісіяй. У 1995 годзе «БелАЗ» пераважна вырабляў кар’ерныя самазвалы падымальнасьцю 30, 42, 80, 120, 180 і 200 тонаў, а таксама шклавозы і аэрадромныя цягачы.

У 1996 годзе на «БелАЗе», які стаў вытворчым аб’яднаньнем (ВА), выпусьцілі 130-тоньнік «БелАЗ-75131» з электрамэханічнай трансьмісіяй. У 2001 годзе кіраўнік «БелАЗа» Павал Марыеў атрымаў званьне героя Беларусі. У 2004-м у склад ВА «БелАЗ» увайшоў «Магілёўскі аўтамабільны завод» («МаАЗ»). У 2005 годзе выпусьцілі 320-тоньнік «БелАЗ-75600». У 2007-м у склад ВА «БелАЗ» увайшло УП «Старадароскі мэханічны завод». У 2009-м далучылі ЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод». На 2009 год «БелАЗ» налічваў 12 000 супрацоўнікаў. 29 сьнежня 2009 году Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Загад № 355 аб пераўтварэньні ўнітарнага прадпрыемства «БелАЗ» у адкрытае акцыянэрнае таварыства (ААТ). 28 студзеня 2010 году «БелАЗ» атрымаў улік у якасьці ААТ. У 2009 годзе ў Карагандзе (Казахстан) стварылі сумеснае прадпрыемства «КазБелАЗ» для вырабу кар’ерных самазвалаў. У 2010 годзе выручка «БелАЗа» склала 2 009,2 млрд рублёў ($671,1 млн), апэрацыйны прыбытак — 353,7 млрд руб. ($118,2 млн), чысты прыбытак — 217,3 млрд руб. (72,6 млн). У 2010 годзе «БелАЗ» 360-тоньнік «БелАЗ-75601». У 2011 годзе «БелАЗ» улучыў у свой холдынг пінскі завод «Кавліцмаш» (Берасьцейская вобласьць) і заняў 33% сусьветнага рынку вялікагрузных аўтамабіляў. 18 верасьня 2012 году Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь зацьведзіла Загад № 671 аб пераўтварэньні ВА «БелАЗ» у холдынг. 25 верасьня 2012 году Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь улучыла яго за № 52 у Дзяржаўны рэестар холдынгаў.

Цягам 2012 году да холдынга далучылі ААТ «Слуцкі завод пад’ёмна-транспартнага абсталяваньня». У 2012 годзе «БелАЗ» паставіў каля 70% вырабаў у Расею. Яшчэ 239 самазвалаў або 14% вырабаў паставілі ў краіны Сярэдняй Азіі і Ўкраіну. Пагатоў пастаўкі ва Ўзбэкістан вырасьлі 3-кратна да 92 кар’ерных самазвалаў. Зь іх 49 паставілі на «Наваійскі горна-мэталюргічны камбінат». У Казахстан паставілі вырабы на $26,6 млн. На кастрычнік 2013 году прадпрыемствы Расеі выкарыстоўвалі каля 10 0000 самазвалаў «БелАЗ». Для іх рамонту ў Расеі працавала некалькі павераных майстэрняў. Найбольшымі пакупнікамі ў Расеі былі: ААТ «Кузбасразрэзвугаль» (Кемерава), «Сібірскі дзелавы саюз(ru)» (Кемерава), «Мечал» (Масква), «Сібірская вугальная энэргетычная кампанія» (Масква), «Поўначсталь» (Чарапавец, Валагодзкая вобласьць) і «Расейскі вугаль» (Масква). Пагатоў «Лебядзінскі горнаўзбагачальны камбінат» (Губкін) у Белгародзкай вобласьці выкарыстоўваў звыш 30 самазвалаў «БелАЗ-75131» падымальнасьцю па 130 тонаў. На 180 прадпрыемствах Украіны выкарыстоўвалі звыш 2000 самазвалаў «БелАЗ» грузападымальнасьцю 30—130 тонаў. Найбольшымі пакупнікамі ва Ўкраіне былі 4 жалезарудныя горнаўзбагачальныя камбінаты ў Крывым Рогу (Днепрапятроўская вобласьць): Інгулецкі(uk), Паўночны, Цэнтральны і Паўднёвы. У Казахстане працавала 845 самазвалаў «БелАЗ» падымальнасьцю ад 30 да 220 тонаў. Найбольшымі пакупнікамі ў Казахстане былі: «Казахмыс»(be) (Караганда), «Эўразійская карпарацыя прыродных рэсурсаў» (Астана), «Казхром» (Актабе), АТ «Казцынк» (Аскемен) і ТАА «Волат-Камір». 25 верасьня 2013 году «БелАЗ» выпусьціў наймагутнейшы ў сьвеце самазвал «БелАЗ-75710» грузападымальнасьцю 450 тонаў, які патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Да канца 2013 году 4 такія кар’ерныя самазвалы паставілі ў Кузьнецкі вугальны басэйн(ru) Расеі (Кемераўская вобласьць).

8 кастрычніка 2013 году адчынілі новы корпус звышцяжкіх машынаў. У 2014-м выпусьцілі 5000-ы «БелАЗ-7547» падымальнасьцю 45 тонаў. На пачатку 2015 году на выпрабаваньнях прадставілі бесьпілётны кар’ерны самазвал «БелАЗ-75131» грузападымальнасьцю 130 тонаў, які рухаўся па зададзеным маршруце пры дапамозе Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП). У сьнежні 2015 году ўвялі ў дзеяньне новую фарбавальню для дэталяў самазвалаў, якую вырабіла італьянскае АТ «Імэль» (Кадройпа, рэгіён Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія). 29 красавіка 2015 году выпусьцілі 1000-ы «БелАЗ-7530» падымальнасьцю 220 тонаў. 23 верасьня 2016 году запусьцілі новы корпус аддзелкі. У 2019 годзе да холдынга далучылі ААТ «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» (Ворша, Віцебская вобласьць). 28 сьнежня 2021 году на выпрабавальным палігоне прадставілі ў працы электрасамазвал «БелАЗ-7558Е» грузападымальнасьцю 90 тонаў на цягавых акумулятарных батарэях.

Кіраўнікі

  • Дзьмітры Сыракваш (1979—1992)

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 году аўтамабільны завод быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як «крыніца значных даходаў для рэжыму Лукашэнкі» й адказны за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці. У сваім рашэньні Эўрапейская рада(be) пазначыла, што ААТ дала свае памяшканьні й абсталяваньне для правядзеньня палітычнай акцыі ў падтрымку рэжыму, а супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў забастоўках і мірных акцыях пратэсту, палохала і пагражала ім звальненьнямі, напрыклад, група людзей была зачыненая ў памяшканьні, каб не дапусьціць яе далучэньня да іншых удзельнікаў акцыі, у той час як кіраўніцтва кампаніі прадставіла СМІ забастоўку як працоўны сход. Таксама завод ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада, Швайцарыя. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

У адказ на санкцыі сваё супрацоўніцтва з ААТ «БелАЗ» спынілі «Rolls-Royce plc(uk)», «Becker Group» і яго дыстрыбутар «Geramatic OY», «Danfoss(pl)», «Liebherr(uk)», «Yokohama Rubber Company(uk)».

24 сакавіка 2023 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры супраць Беларускага аўтамабільнага заводу ды ягонага дырэктара Сяргея Нікіфаровіча. 12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць «БелАЗу», «БелАЗ-сэрвісу», Старадароскага мэханічнага заводу, «Кузьлітмашу», Магілёўскага вагонабудаўнічага заводу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларускі Аўтамабільны Завод ВырабыБеларускі Аўтамабільны Завод Даччыныя прадпрыемствыБеларускі Аўтамабільны Завод МінуўшчынаБеларускі Аўтамабільны Завод Міжнародныя санкцыіБеларускі Аўтамабільны Завод КрыніцыБеларускі Аўтамабільны Завод Вонкавыя спасылкіБеларускі Аўтамабільны ЗаводГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1919ЧэрвеньКаштоўная папераTor BandПарнаграфія ў ЧэхііПастава 69Bayraktar TB2Таварыства філярэтаўРужанецКанюшынаЗлучаныя Штаты АмэрыкіМазан16 красавікаЯлоўкаПалітыкКолерДзіцячая парнаграфіяАсенHTMLМарыя АнтуанэтаУ краіне райскай птушкіСтарабеларуская моваГенадзь БураўкінАўстраліяДзьмухавецЯкуб ЯсінскіВікіпэдыяЎБірэйкаБука (імя)БасовішчаУладзіслаў СыракомляПапугаепадобныяФёдар ЛапавухаўПАляксандар ЛукашэнкаЗлучнікЛаскаценьЭстоніяСамасейЛеанід ГалубовічІдышГалоўная старонкаАлегАрцём АрашонакТарпэда-БелАЗ ЖодзінXIX стагодзьдзеАлесь ДуброўскіVirusTotalМастацкая літаратураХарэйМарт (імя)Васіль БыкаўМарына ВасілеўскаяВадзім СаранчукоўВіктар ШніпКінатэатарЮры ГумянюкСамароўкаТалачынДэміюргП’ер Агюст РэнуарАнгельская моваЛексычнае значэньнеЗлучокІвонка СурвілаСэксЧалавек-аўтапілаСябарВіктар Марціновіч🡆 More