Віктар Аляксандравіч Лукашэнка

Ві́ктар Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.

1975, Магілёў, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Віктар Лукашэнка
Віктар Аляксандравіч Лукашэнка
3-і старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі
26 лютага 2021 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандар Лукашэнка
Памагаты прэзыдэнта Беларусі па нацыянальнай бясьпецы
2005 — 26 лютага 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 лістапада 1975 (48 гадоў)
Магілёў, Беларуская ССР, СССР
Сужэнец: Лілія Лукашэнка
Бацька: Аляксандар Лукашэнка
Маці: Галіна Лукашэнка
Адукацыя:
Узнагароды: Мэдаль «80 гадоў памежных войскаў»

Трэці старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту (з 26 лютага 2021 году). Памагаты Аляксандра Лукашэнкі (свайго бацькі) па нацыянальнай бясьпецы (2005—2021), сябра Савету бясьпекі. Атрымаў ад бацькі званьне генэрал-маёру (2021).

Біяграфія

Калі нарадзіўся сын Віктар, Аляксандар Лукашэнка быў адным з кіраўнікоў у горадзе Магілёве ці ў горадзе Шклове. Віктар Лукашэнка нарадзіўся 28 лістапада 1975 году (паводле іншых зьвестак — у 1976 годзе. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1999 годзе.

Служыў у спэцпадразьдзяленьні (ВОСАМ) памежных войскаў у Менску ў званьні капітану. Быў ганараваны мэдалём «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы». З сакавіка 2001 году зьяўляўся супрацоўнікам Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь у якасьці трэцяга сакратара, дарадніка ў аддзеле Заходняй Эўропы. З красавіка 2003 году працаваў начальнікам аддзела замежнаэканамічных сувязяў УП «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» (галаўное прадпрыемства дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Агат»). З 2005 году — памагаты прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бясьпецы. З 5 студзеня 2007 году сябра Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

3 лістапада 2013 году сустрэўся ў Абу Дабі зь міністраў унутраных справаў ААЭ Сейфам аль-Нахаянам. Адначасна наведаў аўтагонкі «Формулы-1». 25 лістапада 2014 году паўторна сустрэўся зь міністрам унутраных справаў ААЭ Сейфам аль-Нахаянам і зноўку наведаў аўтагонкі «Формулы-1». Таксама правёў перамовы з прадстаўнікамі манаршай сям'і эмірату Абу-Дабі. Некалькі гадоў запар дагэтуль і надалей значыўся ганаровым госьцем мясцовых аўтагонак на Галоўную ўзнагароду «Формулы-1». 25 чэрвеня 2018 году ў Гудэрмэсе (Расея) сустрэўся з прэзыдэнтам Чачні Рамзанам Кадыравым, зь якім наведаў Расейскі ўнівэрсытэт, дзе рыхтавалі падразьдзяленьні спэцпрызначэньня.

Віктар зьвязваецца з беларускім бізнэсмэнам Аляксандарам Зайцавым(ru), які раней працаваў яго памочнікам. Зайцаў зьяўляецца старшынёй рады дырэктароў кампаніі «Брэміна груп», для якой была створана адмысловая эканамічная зона ў Воршы ў 2018 годзе.

Віктар Лукашэнка абраны першым намесьнікам старшыні НАК Беларусі

У красавіку 2019 году стаў выканаўцам абавязкаў 1-га намесьніка старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. У лістападзе 2019 году быў абраны Алімпійскім сходам на гэтую пасаду. 19 лістапада 2019 году А. Лукашэнка прызнаў, што пра такое прызначэньне прасілі «нябедныя прадстаўнікі замежных дзяржаваў». 26 лютага 2021 году абраны старшынёй НАК Беларусі і сышоў з пасады памагатага ў нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта Беларусі. 1 сакавіка 2021 году атрымаў вайсковае званьне генэрал-маёр запасу.

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў

Віктар Лукашэнка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці ключавога чальца Савету бясьпекі Лукашэнка сыграў «ключавую ролю ў рэпрэсіўных мерах, накіраваных супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці, пры разгоне дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году». Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году.

6 лістапада 2020 году супраць яго, роўна як шэрагу іншых афіцыйных асобаў Беларусі, уведзены пэрсанальныя санкцыі Эўрапейскага зьвязу. Згодна з рашэннем Эўрапейскай рады(be) на пасадзе дарадніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы й чальца Савету бясьпекі, а таксама займаючы нефармальную кіруючую пасаду над сіламі бясьпекі Беларусі, Віктар Лукашэнка «нясе адказнасьць за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году, у прыватнасьці з адвольнымі арыштамі і жорсткім абыходжаньнем, уключаючы катаваньні мірных дэманстрантаў, а таксама з запалохваньнем і гвалтам у дачыненьні да журналістаў».

У сваю чаргу восеньню 2020 году Канада, Вялікабрытанія, Швайцарыя ўнеслі Віктара Лукашэнку ў свае «чорныя сьпісы». 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Таксама Віктар Лукашэнка знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за «афіцыйнае абгрунтаваньне палітычных рэпрэсіяў і фальсыфікацыяў на выбарах».

У снежні 2020 году Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) вырашыў адхіліць ад усіх мерапрыемстваў МАК да далейшага паведамленьня ўсіх чальцоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Віктара Лукашэнку.

У кастрычніку 2020 году жонка Віктара Лукашэнкі Лілія згадана ў афіцыйным часопісе ЭЗ(ru) пры ўвядзеньні санкцыяў супраць «Dana Holdings», кампаніі, зьвязанаю з сэрбскімі бізнэсмэнамі Боянам і Нябойшай Карычамі, якая займаецца бізнэсам праз афшорную зону Кіпру. 21 чэрвеня 2021 году Лілію Лукашэнка ўнесьлі ў санкцыйны спіс ЭЗ.

У 2022 годзе Віктар Лукашэнка трапіў у чорныя сьпісы Аўстраліі, Новай Зэляндыі і Японіі.

Асабістае жыцьцё

Жонка: Лілія Лукашэнка. 4 дзіцяці: Аляксандар (нар. у верасьні 2004), Вікторыя (нар. у 1998 годзе, таксама скончыла ФМА БДУ), Валерыя (нар. 22 ліпеня 2009) і Яраслаў (21 жніўня 2013 году).

У ліпені 2018 году на «Славянскім базары» ў Віцебску набыў у намёце Валерыя Ёсіпёнка 4 вышыванкі і пасьля прагляду вокладак з гербам «Пагоня» сказаў: «Так не хапала вашай крамы на сьвяце ў Александрыі» (Шклоўскі раён).

Узнагароды

  • Мэдаль «80 гадоў памежных войскаў»
  • Мэдаль «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы»
  • Знакі «Выдатнік памежных войскаў» I і II ступені

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віктар Аляксандравіч Лукашэнка БіяграфіяВіктар Аляксандравіч Лукашэнка Санкцыі ЭЗ й іншых краінаўВіктар Аляксандравіч Лукашэнка Асабістае жыцьцёВіктар Аляксандравіч Лукашэнка УзнагародыВіктар Аляксандравіч Лукашэнка КрыніцыВіктар Аляксандравіч Лукашэнка Вонкавыя спасылкіВіктар Аляксандравіч ЛукашэнкаБеларусьМагілёўРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СтраўнікПагоняСэксВіленскі ўнівэрсытэтКаскадныя табліцы стыляўСтарабеларуская моваМоладава (Берасьцейская вобласьць)Мастацкі творДругая сусьветная вайнаВольныя матэрыялыКонаЧасьціна мовыПавал ДураўВерасеньБеларускі нацыяналізмПаэзіяC++КамянецУладзімер АнісковічДротISO 3166-1ПадаграПісьменнасьцьРод (біялёгія)ПалешукіНародны АльбомСьцяг ЛібііОда салаўюЛеў СапегаАдвечным шляхамСымон БудныПтушкіГішпаніяАлег ЖданБеларуская мінуўшчына (часопіс)Аляксандар МакедонскіПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Андрэй ДынькоНямеччынаПадзелы Рэчы ПаспалітайЭнэргіяСтаніслаў ВалодзькаСонечная энэргіяРэжым ЛукашэнкіДыплёмДаніла ЖульпаВадзім БолбасРадаўніцаЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіАляксандар ЛукашэнкаВіктар ШніпУкраінская моваГісторыя МенскуЖырандоляАлесь АркушЛізаньне похвы1923Антон ЛуцкевічШмоняМікола ПракаповічIRCФундацыя «Вікімэдыя»1919Юры Сабалеўскі20081589ШыізмКарлес Пудждэмон1467QR-код🡆 More