Рака Місысыпі: рака ў Паўночнай Амэрыцы

Місысы́пі (па-ангельску: Mississippi River) — другая паводле даўжыні рака і галоўная рака другой паводле велічыні воднае сыстэмы на паўночнаамэрыканскім кантынэнце, якая саступае толькі воднае сыстэме Гудзонава заліва.

За пачатак ракі прызнаюць яе выток з возера Ітаска ў паўночнай частцы штату Мінэсота на вышыні 450 мэтраў над узроўнем мора. Місысыпі працякае на поўдзень 3730 км і ўпадае ў Мэксыканскую затоку праз дэльту ракі. Вадазбор Місысыпі, які мае шмат прытокаў, сьцякае поўнасьцю або часткова закранаючы тэрыторыі 32 штатаў ЗША і дзьвюх правінцыяў Канады паміж Скалістымі гарамі і Апалачы. Ейная даўжыня складае 3 778 км, разам з прытокам Мізуры даўжыня ёсьць роўная 5 969 км. Гэта самая доўгая рака Паўночнай Амэрыкі і адна з чатырох наідаўжэйшых у сьвеце (пасьля Нілу, Янцзы і Амазонкі). Плошча яе басэйна складае 3,2 млн км², зь якіх толькі каля аднаго адсотку прыпадае на тэрыторыю Канады. Рака зьяўляецца натуральнай мяжой альбо праходзіць праз тэрыторыі штатаў Мінэсота, Вісконсін, Аёва, Іліной, Мізуры, Кентукі, Тэнэсі, Арканзас, Місысыпі і Луізыяна.

Рака
Місысыпі

Mississippi
Дэльта Місысыпі з космасу
Дэльта Місысыпі з космасу
Агульныя зьвесткі
Выток Айтаска[d]
Вусьце Мэксыканская затока
Краіны басэйну ЗША
Вобласьці ЗША
Даўжыня 3778 км
Плошча басэйну 3,2 млн. км²
Рака Місысыпі: рака ў Паўночнай Амэрыцы
Басэйн Місысыпі

Разьлівы ракі здараюцца вясной, калі сыходзіць сьнег і летам, камі выпадае шмат ападкаў. У выніку зьнішчэньня лясных і стэпавых абшараў, часам здараюцца катастрафічныя паводкі. Рака нясе агромную колькасьць пяску і іншых элемэнтаў утвараючы ў вусьці абшырную дэльту. У дэльце паводкі здараюцца пад уплывам трапічных цыклёнаў (астатная такая паводка зьнічшыла значную колькасьць Новага Арлеана). Апошнія гады, у сувязі з больш рацыянальным карыстаньнем сельскагаспадарчых земляў, колькасьць змытай зямлі значна скарацілась.

Карэнныя амэрыканцы жылі ўздоўж ракі Місысыпі і ейных прытокаў тысячы гадоў. Большасьць зь іх былі паляўнічымі, але некаторыя, напрыклад, будаўнікі курганоў, утварылі пладавітыя сельскагаспадарчыя таварыствы. Прыход эўрапейцаў у XVI ​​стагодзьдзі зьмяніў спрадвечны лад жыцьця, як то спачатку дасьледчыкі, потым пасяленцы, усё больш авойвалі землі басэйну ракі. Рака спачатку служыла ў якасці бар’ера, утвараючы межы паміж Новай Гішпаніяй, Новай Францыяй і раньнімі Злучанымі Штатамі, а потым сталася жыцьцёва важнай транспартнай артэрыяй і сувязьзю. У XIX стагодзьдзі, калі ў ЗША панавала ідэалёгія «ўяўнага запрызначэньня», Місысыпі і шэраг ейных прытокаў, у першую чаргу Мізуры, сфармавалі шляхі для заходняе экспансіі ЗША.

Прытокі

Асноўнымі прытокамі Місысыпі зьяўляюцца: Левабаковыя:

  • Тэнэсі
  • Агаё

Правабаковыя:

Наівялікшыя гарады:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ІлінойАмазонкаАнгельская моваАпалачы (горы)АрканзасАёваВісконсінГудзонаў заліўЗлучаныя Штаты АмэрыкіКанадаКентукіЛуізыянаМэксыканская затокаМізуры (штат)МінэсотаМісысыпі (штат)НілПаўночная АмэрыкаСкалістыя горыТэнэсіЯнцзы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль ІвашчанкаВольга ГапееваХвойнікіТрыбадызмВіктар МарціновічБеларусы2020СалігорскЛісьце каштанаўКойданаўПамылкаПаэтРыгор БарадулінМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньні1863Нацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііУладзімер ДубоўкаВадзім Болбас1877ДзейнікДэмакратыя1769Мужчына зьверхуТураўПольшчаПадвойнае пранікненьнеISO 4217СпакусьнікіСмаргонскі раёнДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьБлогЭўразьвязГалоўная старонкаАўстрыяВікіслоўнікАўтамабільны знакАндрэй ЖукавецДожджПарыжБэрнатЖорсткая парнаграфіяАнатоль ЗэкаўПётар МашэраўДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)НацыяналізмОндрэй ДудаПрымакі (п’еса)СтолінАнальны сэксВострая брамаДобрапісБойрыкс (імя)Мадэль OSIКалі-югаВейшнорыяPHPВасіль БыкаўВыказьнікРасейская моваЭўропаПабуджальны сказВіктар ЖыбульВікіпэдыя24 красавіка🡆 More