Мікраарганізм: мікраскапічны жывы арганізм

Мікрааргані́зм (ад грэц.

μικρός «маленькі» і грэц. ὀργανισμός «арганізм») ці мікроб (μικρός і грэц. βίος «жыцьцё») — арганізм мікраскапічнага памеру, можа існаваць як у аднавузавай форме, так і калёніяй вузаў.

Мікраарганізм: мікраскапічны жывы арганізм
Пэніцыліюм у мэтыленавым сінім(d) пры 400-разовым павелічэньні

Чалавецтва меркавала пра існаваньне нябачнага воку жыцьця ад старажытнасьці, што пацьвярджаецца джайнісцкімі пісаньнямі VI стагодзьдзя да н. э. Навуковае вывучэньне мікраарганізмаў пачаў дзякуючы вынаходніцтву мікраскопа Антоні ван Леэўвэнгук. У 1850-х Люі Пастэр абверг тэорыю самазараджэньня, выявіўшы ролю мікраарганізмаў у псаваньні прадуктаў. У 1880-х Робэрт Кох адкрыў, што мікраарганізмы ёсьць прычынай такіх захворваньняў, як сухоты, халера, дыфтэрыя і сібірская язва.

Надзвычайная разнастайнасьць мікраарганізмаў тлумачыцца аднясеньнем да іх прадстаўнікоў большасьці аднавузавых прадстаўнікоў усіх трох дамэнаў жыцьця. Два зь іх, археі і бактэрыі, складаюцца выключна зь мікраарганізмаў. Трэці дамэн, эўкарыёты, уключае ўсе шматвузавыя арганізмы, а таксама аднавузавыя пратысты і пратазоі(d), якія ёсьць мікробамі. Некаторыя пратысты адносяцца да жывёлаў, некаторыя — да зялёных расьлінаў. Шматвузавыя мікражывёлы, грыбы і водарасьці, хоць і маюць маленькія памеры, але ў цэлым да мікраарганізмаў не адносяцца.

Пражываюць мікраарганізмы ў розных арэалах, ад палюсоў да экватара, у пустэльнях, гейзэрах, горах, глыбінях(d). Некаторыя вытрымліваюць экстрэмальныя ўмовы (надзвычай высокія ці нізкія тэмпэратуры), іншыя ўстойлівыя да высокага ціску, асобныя — да радыяцыі. Мікраарганізмы складаюць мікрабіёту ў і на ўсіх шматвузавых арганізмах.

Чалавек карыстаецца мікраарганізмамі для фэрмэнтацыі ежы і ачысткі сьцёкавых водаў, вырабу паліва, фэрмэнтаў ды іншых біяактыўных злучэньняў. Мікробы выкарыстоўваюцца як мадэльныя арганізмы ў біялёгіі і знайшлі выкарыстаньне ў біялягічнай вайне і тэрарызьме. Мікробы — істотны складнік пладародных глебаў. У чалавечым целе мікраарганізму ўтвараюць мікрабіёту, у тым ліку важную мікрафлёру кішачніка. Мікробы — патагены, адказныя за шматлікія інфэкцыйныя захворваньні.

Крыніцы

Шаблён:Мікраарганізмы

Tags:

АрганізмГрэцкая моваЖыцьцё

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Раман СкірмунтЗагляне сонца і ў наша аконцаЯн ВэрмээрНаймановічыМіжнародны фанэтычны альфабэтКазахстанНор (імя)НазоўнікЗлучнікКрывічыЛявон ВольскіРод (біялёгія)КсэнафобіяАлег ЛойкаВайшнорыяРымавід (імя)МалайзіяМастацкая літаратураРадаўніцаГалоўная старонкаКарлес ПудждэмонХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАнголаРагуляСувязь (тэхніка)26 красавікаТутэйшыя (п’еса)Сяргей АлейнікАлесь ПісьмянкоўСудаЛацінка2006ФінансыАўстралія.comГарацыё НэльсанЁган Вольфґанґ фон ҐётэДзед ТалашСлавамір АдамовічУладзімер ДубоўкаБлогФундацыя «Вікімэдыя»Вітаўт ЧаропкаБацькаўшчынаСтолінПрыбытакБанкаўскі рахунакРымутЭкасыстэмаБерасьцеЗінаіда БандарэнкаАгоньСяброўстваКушмакКастусь ЕзавітаўУладзімер ЛіпскіУправа КДБ па Віцебскае вобласьціЛюдміла СільноваfvrneМаскоўскі мэтрапалітэнЯленскіяАблігацыяСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуЧВялікае Княства ЛітоўскаеДотык пісі рукоюУнівэрсальны каардынаваны часСалатная цыкорыя🡆 More