Археі

Археі (па-лацінску: Archaea) — дамэн ці надцарства жывых арганізмаў.

Археі зьяўляюцца аднавузавымі пракарыётамі, якія на малекулярным узроўні заўважна адрозьніваюцца як ад бактэрыяў, гэтак і ад эўкарыётаў. Адрозьненьні назіраюцца ў кампанэнтах сынтэзу бялку, структуры вузавай сьценкі, біяхіміі (толькі сярод архей ёсьць мэтанагеты) і ўстойлівасьць да фактараў зьнешняга асяродзьдзя (большая частка — экстрэмафілы). У мінулым археі клясыфікаваліся як бактэрыі, іншымі вядомымі пракарыётамі, архебактэрыямі, аднак гэтая клясыфікацыя на сёньня лічыцца састарэлай. На самой справе археі маюць незалежную эвалюцыйную гісторыю і маюць шмат адрозьненьняў у сваёй біяхімічнай будове ад іншых формаў жыцьця, таму яны цяпер клясыфікуюцца як асобны дамэн.

Археі
Археі
Клясыфікацыя
НадцарстваАрхеі
Бінамінальная намэнклятура
Archaea

Археі і бактэрыі, як правіла, маюць аналягічную форму і памер, хоць колькі археяў маюць формы досыць адрозныя ад бактэрыяў, як то плоская і квадратовая форма вузаў археі віду Haloquadratum walsbyi. Нягледзячы на ​​гэтае марфалягічнае падабенства з бактэрыямі, археі валодаюць генамі і мэтабалічнымі рэакцыямі, якія больш цесна зьвязаны зь некаторымі эўкарыётамі. Іншыя аспэкты біяхіміі археяў ёсьць унікальнымі, як то яны залежаць ад этэрных ліпідаў у іхнай вузавай мэмбране. Археі сілкуюцца з большай колькасьці крыніцаў энэргіі ў параўнаньні з эўкарыётамі. Крыніцамі выступаюць цукар, аміяк, іёны мэталаў або нават газападобны вадарод. Талерантныя да солі археі выкарыстоўваюць сонечнае сьвятло ў якасьці крыніцы энэргіі, а іншых віды археяў сілкуюцца вугляродам, але ў адрозьненьне ад расьлінаў і цыянабактэрыяў, невядомы аніводны зь відаў археяў, які сілкуецца адразу зь дзьвюх вышэйзгаданых крыніцаў. Археі размножваюцца бясплоцевым шляхам праз дзяленьне, фрагмэнтацыю або адлучэньне. У адрозьненьне ад бактэрыяў і эўкарыётаў няма вядомых відаў археяў, якія размножваюцца праз зароднікі.

Першапачаткова археі разглядаліся як экстрэмафілы, якія жывуць у неспрыяльных умовах навакольнага асяродзьдзя, як то гарачыя крыніцы і салёныя возеры, але з тых часоў яны былі знойдзены ў шырокім дыяпазоне асяродзьдзяў пражываньня, у тым ліку ў глебе, акіянах і балотах. Акрамя таго, археі зьяўляюцца часткай мікрафлёры чалавека, бо іх можна знайсьці ў тоўстай кішцы, роце і на скуры. Асабліва шматлікую колькасьць гэтых арганізмаў можна сустрэць у акіяне, а археі, якія жывуць у плянктоне, могуць разглядацца як адна з найбольш распаўсюджаных групаў арганізмаў на плянэце. Археі зьяўляюцца важнай часткай жыцьця Зямлі і могуць гуляць ролю ў вугляродным і азотным цыклях. Няма выразных прыкладаў археявых патагенаў або паразытаў, але часьцяком яны выступаюць у ролі мутуалістаў і камэнсалаў. Адным з такіх прыкладаў зьяўляецца мэтанагены, якія насяляюць страўнікава-кішачны тракт чалавека, дзе дапамагаюць у працэсе страваваньня. Мэтанагены выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці біягазу і ачыстцы сьцёкавых водаў, а таксама ў галіне біятэхналёгіяў, дзе эксплюатуюцца фэрмэнты экстрэмафільных архебактэрыяў, якія могуць вытрымліваць высокія тэмпэратуры і арганічныя растваральнікі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

БактэрыіБялкіБіяхіміяДамэн (біялёгія)Лацінская моваЭвалюцыяЭўкарыёты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СыднэйВольная Беларусь (рух)Алесь РазанаўСаратаўЗнак бяды (фільм)Усходнія могілкіМарат КазейЛюбоўТумаАндрэй ХадановічЛеанід ГалубовічГалоўная старонкаНефцякамскСямейства (біялёгія)ЗямляБярозка (часопіс)Паўлінка (п’еса)СудаБраты-мусульманеПапова ГараБеларуская ВікіпэдыяРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуМы, беларусыВінцэсь МудроўЯмаўтСмаленскі паветМэтэароід30 красавікаСаньнікаўНаркамаўкаІгар СідарукАнатоль ЗэкаўГодКастрычнікСяргей НавумчыкПарнаграфія для жанчынБаўгарыяАнатоль БутэвічЛепельскі раёнМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваПШвэрынскі замакБеларусыЗагляне сонца і ў наша аконцаПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуПрыслоўеУсяслаў ЧарадзейКунілінгусМобі Дык26 красавікаШклоўКсэнафобіяАлесь Бадак2020-яМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМікалай ЖуковічРусьцейкаЎІсая (прарок)Парнаграфія ў БеларусіАндрэй МукавозчыкСтаніслаў ВалодзькаНарвідЮрась ШамецькаВітаўтВагінальны сэксЗянон ПазьнякНямецка-савецкая вайнаСувязь (тэхніка)Віктар КарамазаўХроніка Быхаўца🡆 More