Антоні Ван Леэўвэнгук: нідэрляндзкі біёляг

Анто́ні ван Ле́эўвэнгук (па-нідэрляндзку: Antonie van Leeuwenhoek; 24 кастрычніка 1632 году — 26 жніўня 1723 году) — нідэрляндзкі навуковец Залатога веку галяндзкае навукі і тэхнікі.

У значнай ступені чалавек-самавук, ён шырока вядомы як «бацька мікрабіялёгіі» і адзін зь першых мікраскапістаў і мікрабіёлягаў. Ван Леэўвэнгук найбольш вядомы сваёй піянэрскай працай у галіне мікраскапіі і ўнёскам у стварэньне мікрабіялёгіі як навуковай дысцыпліны.

Антоні ван Леэўвэнгук
па-нідэрляндзку: Antoni van Leeuwenhoek
Антоні Ван Леэўвэнгук: нідэрляндзкі біёляг
Дата нараджэньня 24 кастрычніка 1632(1632-10-24)[…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 жніўня 1723(1723-08-26) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак біёляг, фізык, стваральнік інструмэнтаў, гандляр, мікрабіёляг, бугальтар, скарбнік, землямер, wine measurer
Навуковая сфэра мікраскапія[d] і мікрабіялёгія
Бацька Філіпс Антоніс ван Леэўвэнгук[d]
Маці Маргарэта Бэль ван дэр Бэрх[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

Гадаваўся ў Дэльфце, які быў часткай Нідэрляндзкай рэспублікі. Ван Леэўвэнгук у юнацтве зарабляў на жыцьцё выцінанкай, заснаваўшы ўласную краму ў 1654 годзе. Ён цікавіўся мясцовай палітыкай, а таксама займаўся вырабам лінзаў. У 1670-я гады ён пачаў дасьледаваць мікробнае жыцьцё з дапамогай свайго мікраскопу. Гэта было адно з прыкметных дасягненьняў Залатога веку галяндзкіх дасьледаваньняў і адкрыцьцяў, які цягнуўся з 1590 па 1720-я гады.

Леэўвэнгук вынайшаў уласныя мікраскопы, якія складаліся з адной якаснай лінзы зь вельмі кароткай фокуснай адлегласьцю, у той час такім простым мікраскопам аддавалі перавагу перад складанымі, што пагаршала праблему храматычнае абэрацыі. Менавіта, велізарная перавага Леэўвэнгукаўскага мікраскопу дазволіла яму ўбачыць рэчы ў тым, што Робэрт Гук нядаўна пачаў называць вузамі, якія на той час аніхто ня мог убачыць, што, вядома, выклікала некаторыя неадназначнасьці ў ягоных высновах. Ён быў першым чалавекам, які прыйшоў да высновы, што рухомыя аб’екты, якія можна было ўбачыць празь ягоны мікраскоп, на самай справе былі маленькімі жывёламі. Гэтае адкрыцьцё дазволіла яму ідэнтыфікаваць і апісаць розныя мікраарганізмы, як то бактэрыі, найпрасьцейшыя і калаўроткі. Дзеля колькаснай ацэнкі сваіх высноваў Леэўвэнгук распрацаваў новую шкалу, заснаваную на звычайных невялікіх цьвёрдых целах у якасьці эталёнаў вымярэньняў. Навуковец першы вызначыў памеры мікраарганізмаў з адноснай дакладнасьцю. Большасьць «жывёлаў» цяпер называюць аднавузавымі арганізмамі, хоць ён назіраў і шматвузавыя арганізмы ў сажалцы. Ён таксама быў першым, хто задакумэнтаваў мікраскапічныя назіраньні за цягліцавымі валокнамі, бактэрыямі, народкамі, эрытрацытамі, крышталямі падагрычных тофусаў, і адным зь першых пабачыў крывацёк у капілярах. У 1680 годзе ён заўважыў, што дрожджы складаюцца з дробных шарападобных часьцінак. Не зважаючы на ​​тое, што ван Леэўвэнгук не выдаваў аніякіх кнігаў за сваю жыцьцё, ён апісваў свае адкрыцьці ў лістах у Каралеўскае таварыства, якое апублікавала шмат ягоных лістоў. Ліставаньне ён меў і з асобамі з шэрагу іншых эўрапейскіх краінаў. Свае лісты навуковец пісаў на сваёй гутарковай нідэрляндзкай мове, гэтак і не апублікаваўшы належнай навуковай працы на лацінскай мове. Ён настойліва аддаваў перавагу працаваць у адзіночку, не давяраючы шчырасьці тых, хто прапаноўваў сваю дапамогу. Лісты былі перакладзеныя на лацінскую або ангельскую мову Гэнры Ольдэнбургам, які вывучыў нідэрляндзкую мову менавіта дзеля гэтае мэты.

Крыніцы

Tags:

МікрабіялёгіяМікраскопНідэрляндзкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СэксАнілінгусТаполяБарыс НямцоўАльгерд БахарэвічЗборная Польшчы па футболеНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)ПарнафільмБанкаўскі рахунакЮрась Шамецька2024Nec Mergitur14 красавікаЖывёлагадоўляКаплічка на гары Біруты (карціна Казімера Альхімовіча)Некамэрцыйная арганізацыяТаксіЯсмантФранцішак АляхновічФрыдрых ШылерФасадМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашАдам МіцкевічВалянцін ЕрмаловічФундацыя «Вікімэдыя»Darožnaja sietkaБраўзэрБеларусьВелімір ХлебнікаўАбарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)Валянцін БялькевічКітайУладзімер ПуцінРымкі (Пастаўскі раён)Бурбалка даткомаўБаркэмп1891Крэўскі замакПалескі дзяржаўны ўнівэрсытэтНорфалк (Вірджынія)Від (імя)ВітаўтЎІстанбул БашакшэхірПрастытуцыяІсус ХрыстосСтудняЗялянікава (грамада)МундЕва ВежнавецШыла (неадназначнасьць)7 (лік)Аэрапорт ПрышціныБел-чырвона-белы сьцягSakramantЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)Руская моваДавойна Вісігердавіч16 красавікаКу-клюкс-кланУ краіне райскай птушкі14 лютага1991🡆 More