Горная Парода

Го́рная паро́да — прыродны мінэральны агрэгат больш ці менш пастаяннага складу і будовы.

Горныя пароды ўтвараюць геалягічныя целы ў зямной кары. Складзены з пародаўтваральных і акцэсорных мінэралаў.

Горная Парода
Асадкавыя горныя пароды

Паводле паходжаньня вылучаюць:

Магматычныя і мэтамарфічныя складаюць каля 90% аб’ёму зямное кары, каля 10% складаюць асадкавыя. Асадкавыя займаюць каля 75% плошчы зямное паверхні. Навуковым вывучэньнем горных пародаў займаецца навука пэтралёгія, якая зьяўляецца важным складнікам геалёгіі.

Групы горных парод

Паводле паходжаньня горныя пароды падзяляюцца на тры групы: магматычныя (эфузіўныя й інтрузіўныя), асадкавыя й мэтамарфічныя. Магматычныя й мэтамарфічныя горныя пароды складаюць каля 90% аб’ёму зямной кары, аднак, на сучаснай паверхні мацерыкоў вобласьці іхнага распаўсюджвання параўнальна невялікія. Астатнія 10% прыпадаюць на долю асадкавых парод, якія займаюць 75% плошчы зямной паверхні.

Магматычныя горныя пароды па сваім паходжаньні падзяляюцца на эфузіўныя і інтрузіўныя. Эфузіўныя (вульканічныя) горныя пароды ўтвараюцца пры зьліцьці магмы на паверхню зямлі. Інтрузіўныя горныя пароды, наадварот, узьнікаюць пры зьліцьці магмы ў тоўшчы зямной кары.

Падзел парод на магматычныя, мэтамарфічныя й асадкавыя не заўсёды відавочны. У асадкавых горных пародах, у працэсе дыягенэза, ужо пры вельмі нізкіх, у геалагічным сэнсе, тэмпэратурах, пачынаюцца мінэральныя ператварэньні, аднак пароды лічацца мэтамарфічнымі пры зьяўленьні ў іх новаўтворанага граніта. Пры ўмераных цісках пачатак мэтамарфізма адпавядае тэмпэратуры 300 °C.

Пры высокіх ступенях мэтамарфізма змазваецца мяжа паміж мэтамарфічнымі й магматычнымі горнымі пародамі. Пачынаецца плаўленьне парод, зьмешванне новаўтвораных расплаваў зь відавочна зьнешнімі. Часьцяком назіраюцца паступовыя пераходы ад відавочна мэтамарфічных, палоскавых пародаў, да тыповых гранітаў. Такія працэсы ставяцца да ўльтрамэтамарфізму.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МенскСабакаЗьвязда (Менская вобласьць)Парнаграфія ў ЗШАЗінаіда БандарэнкаfvrneГарадніца (Горадня)Сяржук Сокалаў-ВоюшДэмакратыяОйча нашУладзімер Аляксеевіч АрлоўВялікае Княства ЛітоўскаеРуслан ВусаўЛюбартУсяслаў ЧарадзейЯн Чэрскі1632Ангельская моваАлесь ПісьмянкоўСаньнікаваГорадняБіскупЛексычнае значэньне2020РэклямаБорна СосаІван ШамякінУсходнія могілкіЭнэргіяЛявон БаразнаАтлянтычны акіянЦівалі (неадназначнасьць)Ружанскі палацКаўкаскі ЭміратГарадзенская вобласьцьІсая (прарок)ЭлектронікаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамСельская гаспадарка БеларусіАндрэй ХадановічДыялектДразды (гурт)ВыказьнікСям’яПанцеляймон ПанамарэнкаЦынкавыя хлопчыкіЗямляЛетувізацыяТумілаДублінНасельніцтва БеларусіІван ЦерцельАкцябарскі (Башкартастан)СамасейЭўропаТутэйшыя (п’еса)ТравеньМастацкая літаратураБелазарПрацаРасеяАлесь ПетрашкевічДабрыняСыбілыБеларуская ВікіпэдыяСказМенск (кампутарная гульня)ВіцебскHromadske.TVМіжнародны жаночы дзеньБортны промысел у Беларусі🡆 More