Мэлядрама

Мэлядра́ма (грэц.

μέλος + δρᾶμα — песьня + дзеяньне) — п’еса з завостранай інтрыгай, павышанай пачуцьцёвасьцю і рэзкім проціпастаўленьнем дабра і зла. У ёй адзначаецца рухавасьць, патэтыка, перабольшаны паказ жарсьцяў і адкрытая маральна-павучальная скіраванасьць. Узьнікла ў сярэдзіне XVIII ст. ў Францыі ў выглядзе музычнай драмы, дзе маналёгі і дыялёгі дзейных асобаў чаргаваліся з музыкай і суправаджаліся ёй («Арфей і Эўрыдыка» Еўсьцігнея Фаміна(en) на словы Якава Княжніна(en), 1792). З канца XVIII ст. стала жанрам літаратурнай драмы ў эўрапейскім тэатры. Росквіт прыпадае на час бурнага грамадзкага ўзрушэньня. Затуханьне адбываецца ў часе спакойнага і ўстойлівага жыцьця.

Мэлядрама
Луі-Леаполь Буаі(fr) «Уплыў мэлядрамы» (1830)

У кіно

Мэлядрама 
Кадр фільма «Зьнесеныя ветрам» (1939)

У кінэматографе мэлядрама апісвае ўзвышаныя пачуцьці і ракавыя абставіны. Вызначаецца кантрастнасьцю ў абмалёўцы дзейных асобаў, напружанасьцю дзеяньня і павучальным канцом. У выглядзе фільму зьявілася ў 1900-я гг. (француская стужка «Любоўны раман»(ru), 1904). У Эўропе ўвасабляе аповед аб пакутлівай ахвяры, што паддалася спакусе (пераробкі на італьянскую стужку «Спадарыня з камэліямі»(it), 1915). Такую ролю выконвалі акторкі Грэта Гарбу (Швэцыя), В. Лі (Ангельшчына), Аста Нільсэн(en) (Данія) і ўкраінка Вера Халодная[прыбраць шаблён] (Расейская імпэрыя). Да вышыні сусьветнага мастацтва жанр узьняў Чарлі Чаплін («Парыжанка»(en), 1923). У амэрыканскім кіно зьмяшчае апавяданьне аб сучаснай Папялушцы, што шчасьліва заканчваецца («Сьмешная дзяўчынка»(en) рэжысэра Ўільяма Ўайлера, 1968). У Расеі адпаведнікам служыць фільм Уладзімера Мяншова(en) «Масква сьлёзам ня верыць»(en) (1979). Пры рамантычнай скіраванасьці апавядае аб любоўных прыгодах жанчыны ў жвавым пошуку каханьня. У ЗША — Віктар Флемінг «Зьнесеныя ветрам»(en) (1939), Робэрт Ўайз(en) «Ўэстсайдзкі расказ»(en) (1961) і Артур Гілер(en) «Любоўны расказ»(en) (1970). У Францыі — Клёд Лёлуш «Мужчына і жанчына»(fr) (1966), 5-сэрыйны фільм пра Анжаліку 1964—1968 гадоў.

Пры паходжаньні дзейных асобаў з простых людзей мэлядрама вылучаецца выкарыстаньнем сямейна-побытавых і грамадзкіх звычаяў народу. Народны экранны эпас ёсьць адметнасьцю італьянскага нэарэалізму (Карлё Лідзані(en) «Летапіс бедных каханкаў»(it), 1953 і Люіджы Камэнчыні(en) «Дзяўчына Бубы»(en), 1963), індыйскай музычнай плястыкі (Радж Капур(en) «Бадзяга»(en), 1951), аргентынскай музычнай культуры (Хуліё Сарасэні(en) «Узрост каханьня»(en), 1954), расейскіх народнага лубка(en) (Іван Пыр’еў(en) «Сьвінарка і пастух»(ru), 1954) і музычнага шоў (Рыгор Аляксандраў(en) «Цырк»(en), 1936).

Беларусь

У Беларусі мэлядрама ўзьнікла ў пачатку XX ст. падчас адраджэньня беларускага прафэсійнага(en) тэатру. Разьвівалася праз увядзеньне асобных складнікаў мэлядрамы. Творцы абіралі даходлівы для гледачоў выгляд, найбольш просты і адчынены спосаб узьдзеяньня на пачуцьці. Беларуская мэлядрама мае дэмакратычную накіраванасьць, грамадзкую напоўненасьць і значнасьць. Пакінула значны адбітак на драматургіі Каруся Каганца («У нашым шчасьці няшчасьце схавана» і «Сын Даніла»), Максіма Гарэцкага («Атрута»), Канстанцыі Буйло («Сягоньняшнія і даўнейшыя»), Леапольда Родзевіча («Блуднікі» і «Пакрыўджаныя»), Уладзіслава Галубка («Апошняе спатканьне», «Бязьвінная кроў», «Праменьчык шчасьця», «Ганка» і «Пан Сурынта»), Міхася Чарота («На Купальле») і Васіля Гарбацэвіча («Чырвоныя кветкі Беларусі»). З 2-ой паловы 1920-х гг. разьвіцьцё жанру запаволілася. Асобныя прыёмы і складнікі выкарысталі ў сваіх п’есах Кандрат Крапіва («Людзі і д’яблы» і «На вастрыі»), Пятро Васілеўскі («Дзіўны дом»), Іван Шамякін («І змоўклі птушкі») і Анатоль Дзялендзік («Грэшная любоў»).

У беларускім кіно разьвілася ў сямейна-побытавы любоўны фільм: Уладзімер Корш-Саблін «Маё каханьне» (1940), Восіп Шульман «Зялёныя агні» (1956) і «Шчасьце трэба берагчы» (1958), Сяргей Сплашноў «Нашыя суседзі» (1957) і «Каханьне трэба берагчы» (1959), Зьміцер Зайцаў «Кветкі правінцыі» (1995). Мэлядраматычныя рысы мае шэраг гістарычных фільмаў: Уладзімер Гардзін «Кастусь Каліноўскі» (1928), Корш-Саблін «Чырвонае лісьце» (1958) і Мікалай Фігуроўскі «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (1959), таксама тэлесэрыялы «Раман імпэратара» Дыямары Ніжнікоўскай (1994) і «Пракляты ўтульны дом» Уладзімера Арлова (1999).

Крыніцы

Tags:

en:Yakov Knyazhninen:Yevstigney FominГрэцкая моваДрамаДыялёгЖанрЛітаратураМаральМузыкаПачуцьцёПесьняП’есаТэатарФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ФедарэнкаСандра БулакАляксандар ЛукашэнкаУфаМенскАлесь РазанаўКандрат КрапіваСустрэча на ЭльбеКсэнафобіяКойданаўМаксім ГарэцкіЛюдміла СільноваЦівалі (неадназначнасьць)ВаеннапалонныМаскоўскі мэтрапалітэнБлакітная валошкаБаўгарыяЎСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРСыбілы2010Лесьбійская эротыкаУзброеныя сілыВалошкаПрыгоды Тома СоераПалестынцыЯкасныя прыметнікіНью-ЁркМарат МаркаўJavaScriptСэкс-турызмСтаніслаў ШушкевічЯндэксМіхал ВітушкаКрасавікАкіянСяргей АлейнікМастурбацыяЗлучокПавал ВусаўБраніслаў ТарашкевічЛацінская моваТленВейшнорыяМар’ян ДуксаЧарнобыльская катастрофаВінцэсь МудроўFTPДругая сусьветная вайнаАлесь ПетрашкевічМіжнародны фанэтычны альфабэтЭдуард ВаласевічКанстытуцыя ССРБ 1919 годуРагуляСтанаПадвойнае пранікненьне1991БітwordpressКазаньПётар МашэраўГенадзь Валер’евіч ШутаўПаўлінка (п’еса)Мы, беларусыМагілёўЯн ВэрмээрВожык (часопіс)Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь2011Апавядальны сказ🡆 More