Леапольд Родзевіч: беларускі драматург, празаік, публіцыст, паэт

Леапольд Аляізіевіч Родзевіч (10 (22) чэрвеня 1893, фальварак Кур’янаўшчына, Вялейскі павет, Віленская губэрня (цяпер — Лагойскі раён, Менская вобласьць) — 1938) — драматург, празаік, публіцыст, паэт, дзяяч рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі.

Леапольд Родзевіч
Леапольд Родзевіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Бібліяграфія
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Анатоль; Антон; Антось; Васіль; Грымот; М.Грымот; Мікула Грымот; Лявон Жыцень; Антось Замежны; Саўка Змагар; Ігнат; Васіль Касагар; Абарыген Крайскі; Крыкун; Лявон; Лукаш Нехлямяжы; Антось Сталевіч; Сучасны; Юргілевіч
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1895
фальварак Кур’янаўшчына, Вялейскі павет (цяпер — Лагойскі раён, Менская вобласьць)
Памёр 1938(1938)
Бацькі Алойз Ян Родзевіч
Алена Яноўшчанка
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, празаік, публіцыст, паэт, дзяяч рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі
Мова беларуская мова
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 12 чэрвеня 1895 году ў фальварку Кур’янаўшчына Вялейска павету Віленскай губэрні (цяпер — Лагойскі раён Менскай вобласьці. Паходзіў з дробнашляхецкай сям’і. Меў брата Чэслава і сясьцёр Ядзьвігу, Яніну і Марыю. Скончыў пачатковую школу ў мястэчку Крайск. У 1909 скончыў Вілейскае гарадзкое вучылішча. У 1914 годзе пераехаў у Вільню, жыў у сястры. Каля трох месяцаў працаваў на цукеркавай фабрыцы «Вікторыя», затым — тэхнічным чарцёжнікам пры зямельнай Сялянскага банка. Экстэрнам здаў іспыты на хіміка-тэхніка.

У гэты час далучыўся да беларускага грамадзка-асьветніцкага руху. Як адзначае Паўліна Мядзёлка, Л. Родзевіча ў кампаніі Максіма Гарэцкага і Зьмітрака Бядулі можна было часта бачыць у цукерні «Зялёны Штраль», якая была адным зь месцаў сустрэч і гутарак беларускай інтэлігенцыі. Удзельнічаў у Беларускім музычна-драматычным гуртку, разам з Чэславам і Ядзьвігай у складзе трупы Ігната Буйніцкага выступаў у тэатральных пастаноўках.

Леапольд Родзевіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Бібліяграфія 
Леапольд Родзевіч

Не прымаў ўдзелу ў Першай сусьветнай вайне з прычыны хваробы: быў праапэраваны на стрававод. У 1915 пакінуў акупаваны горад і выехаў у Георгіеўск на Паўночны Каўказ, дзе жыла сястра Яніна. Пэўны час працаваў у кандытарскім каапэратыве. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі мабілізаваны ў расейскае войска, адкуль неўзабаве ўцёк і накіраваўся ў акупаваны немцамі Менск. Пасьля ўцёкаў з арміі працаваў пісарам у Беларускай вайсковай камісіі і службоўцам у беларускім міністэрстве сельскай гаспадаркі. Пасьля ўсталяваньня савецкай улады ў Менску вяртаецца ў родныя мясьціны і некаторы час настаўнічае ў мясцовай сямігодцы. У часе нашэсьця польскіх войск знаходзіўся там жа, але празь некалькі тыдняў перабіраецца ў Вільню. У 1921 рэдагаваў матэрыялы ў газэце «Беларускія ведамасьці», потым супрацоўнічаў зь «Беларуским звонам». З 1921 разам з М. Красінскім заснаваў Беларускую драматычную майстроўню, якой кіраваў і для якой пісаў да 1923.

Л. Родзевіч на старых фатаздымках

Рэдактар газэтаў «Наша будучыня» (1922—1923), «Беларускі звон» (з 1922). Сваёй дзейнасьцю актыўна спрыяў перамозе дэпутатаў ад Заходняй Беларусі ў выбарах у польскім сойм (1922). Выдаваў творы беларускіх пісьменьнікаў: дзякуючы яго клопатам у 1923 выйшлі «Строма» Ўладзімера Дубоўкі, «Уяўленьне» і «На Ростані» Ўладзімера Жылкі. У 1922 увайшоў у Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю (БРА), быў чальцом яе ЦК, супрацоўнічаў у яе газэце «Вольны сьцяг» (1923). У пачатку 1922 за газэтны матэрыял адседзеў некалькі тыдняў на Лукішках. Быў адным з ініцыятараў уступленьня БРА ў КПЗБ (1923). Сябра Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) з 1923 году. Сёлета ж адпраўляецца на вучобу ў Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду ў Маскве. Друкуецца ў альманахах і зборніках. Сустракаецца зь беларускімі літаратарамі, асабліва з Уладзімерам Дубоўкам.

Улетку 1924 году вяртаецца ў Менск, адкуль яго накіроўваюць на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Неўзабаве абіраецца сакратаром Гарадзенскага падпольнага акруговага камітэту Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Пасьля накіроўваецца на працу ў Цэнтральную рэдакцыю КПЗБ у Вільні. У 1925—1934 гадох — рэдактар газэты «Чырвоны сьцяг» і часопісу «Бальшавік», прадстаўнік ЦК КПЗБ пры Камінтэрне, член камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі пры АН БССР, ад якой быў адхілены ў пачатку 1933. 18 ліпеня 1933 арыштаваны і высланы за межы Беларусі. Знаходзіўся ў Саратаве, жыў у сям’і старэйшага брата. На жыцьцё зарабляў працай у лясьніцтве. У 1938 годзе арыштаваны паўторна.

Дакладная дата гібелі невядомая, верагодна ў 1938 годзе. Пасьмяротна рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Творчасьць

Друкавацца пачаў у 1912 годзе на старонках «Нашай Нівы» (карэспандэнцыя «М. Крайск Вілейскага пав.») і часопіса «Крапіва» (гумарыстычны верш «Гарадавы і яго сын»). У 1914 годзе апублікаваў драматычны абразок «Марцовы сьнег», у якім выразна адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму. У 1922 выдаў у Вільні паэтычны зборнік «Беларусь», за які У. Жылка аднёс аўтара да ліку «выдатных песьняроў і ідэолягаў».

В. Анішчук падзяляе творчасьць Л. Родзевіча на тры пэрыяды: «Нашай Нівы» (1910—1915), віленскі (1926—1933) і савецкі (1926—1933), прычым творчасьць савецкага пэрыяду адносіць да параўнальна горшай у мастацкіх адносінах ад усёй папярэдняй.

На думку М. Варвашэвіча, у вершах, апавяданьнях, драматычны абразках, фантазіях-імпрэсіях, напісаных у рамантыка-мадэрнісцкай манеры, агульны элегічна-мэлянхалічны настрой Л. Родзевіча спалучаецца з дынамікай футурызму.

Пераехаўшы ў СССР, апублікаваў дэклярацыю «Слова аб літаратуры», дзе эстэтычны прынцып у мастацтве падмяніў вузкаклясавым, абвінаваціў у кансэрватызьме мысьленьня Я. Коласа як аўтара «Новай зямлі».

Аўтар п’ес: «Блуднікі» (1912, апублікавана ў 1960), «Пакрыўджаныя» (1916, апублікавна ў 1921), «Зьбянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Багаты і бедны», «Досьвіткі», «Кавалі», «Конскі партрэт»; зборнікаў вершаў: «Беларусь» (1922), «На паняволеных гонях» (1928), зборнікаў апавяданьняў: «Рэвалюцыйным шляхам» (1928), «Вогнішча барацьбы» (1930). За аднаактоўку «П.С.Х» атрымаў прэмію Беларускага грамадзянскага сходу ў Вільні.

Як адзначае Я. Саламевіч, некаторыя вершы Л. Родзевіча сталі народнымі, прынамсі, друкаваліся як ананімныя: «Вайна вайне», «Песьня паўстанца», «Я салдат малады», «Гне галіны вецер» і песьня палітзьняволеных «У дэфінзыве». Лепшыя п’есы Л. Родзевіча ставіліся прафэсійнымі і аматарскімі калектывамі ў Вільні, Краслаўцы (Латвія), мяст. Рудаміна на Віленшчыне і інш. У 1922 БДТ-1 паказаў спэктакль па яго п’есе «Пасланец».

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

  • Ларчанка, У. М.. Родзевіч Леапольд // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 153—156. — 480 с. ISBN 5-85700-168-4
  • Родзевіч Леапольд Іванавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Леапольд Родзевіч ЖыцьцяпісЛеапольд Родзевіч ТворчасьцьЛеапольд Родзевіч БібліяграфіяЛеапольд Родзевіч КрыніцыЛеапольд Родзевіч ЛітаратураЛеапольд Родзевіч Вонкавыя спасылкіЛеапольд РодзевічВялейскі павет (Віленская губэрня)Віленская губэрняДраматургЗаходняя БеларусьЛагойскі раёнМенская вобласьцьПаэтПразаік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валянцін АкудовічЯкуб Колас1 траўняБіскупВаеннапалонныПарнафільмМарыянэткаПрыродаахоўная тэрыторыяРамэнШвэрынскі замакПанцеляймон ПанамарэнкаАпэрацыйная сыстэмаНовы замак (Горадня)КліматУ гушчарахЗлучок26 красавікаНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШААбісальВітольд Бялыніцкі-БіруляМікола ПапекаПрыродаСувэрэнная дзяржаваМікола МятліцкіДабрыня2005ЯмаўтМарына ВасілеўскаяРадзівілыЦівалі (неадназначнасьць)ШпакГраўжышкіЭнэргіяЭлектронікаСанкт-ПецярбургВасіль ЖуковічМаркёрВасіль ІгнаценкаМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаТрахеяЯўгенія ЯнішчыцУсебеларускі народны сходВінцэсь МудроўАўстраліяКаскадныя табліцы стыляўЛіцьвіныСьпіс беларускіх імёнаўТодар КляшторныПапова ГараКобрынскае княстваЯн СерадаНаркамаўкаМаксім БагдановічЛінія КэрзанаГодУліковы запіс MicrosoftУфаЧорны сьпіс ЭўразьвязуПрыназоўнікЖугарУкраінаПорнгабІнданэзіяЭмбэр ГердC++Зьвязда🡆 More