Камуністычная Партыя Заходняй Беларусі

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (скарот КПЗБ) — камуністычная партыя ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, якая дзейнічала ў галоўным на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1923—1938 гадах.

Гісторыя

Заснаваньне партыі

Устаноўчая канфэрэнцыя КПЗБ адбылася ў кастрычніку 1923 году ў Вільні. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі партыйных акруг Заходняй Беларусі — Беластоцкай, Берасьцейскай і Віленскай, а таксама прадстаўнікі Камуністычнай партыі Польшчы. Быў абраны Цэнтральны камітэт і сакратары ЦК — Ёсіф Лагіновіч (Павал Корчык), Стэфан Мертэнс (Скульскі), С. Мілер (Шлемка) і А. Канчэўскі (Владэк). У 1924 годзе быў створаны Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), сакратаром якога стала Вера Харужая.

Партыя выступала за ажыцьцяўленьне сацыялістычнай рэвалюцыі ў Польшчы, за права на самавызначэньне для Заходняй Беларусі, за аб’яднаньне ўсіх беларускіх земляў у адзіную Беларускую савецкую рэспубліку, за ліквідацыю памешчыцкага землеўладаньня і перадачу зямлі сялянам бяз выкупу.

Партызанскі рух

У 1921—1925 гадах у Заходняй Беларусі дзейнічаў вайсковы ўзброены супраціў польскае ўладзе, накіраваны супраць Польшчы. Партызаны грамілі паліцэйскія пастарункі, палілі памешчыцкія двары, панскія дамы. У 1923 годзе агульная колькасьць ваякаў складала каля 6 тысячаў. У ліку найбольш вядомых кіраўнікоў партызанскіх атрадаў і груп былі Кірыла Арлоўскі, Станіслаў Ваўпшасаў, Васіль Корж, Аляксандар Рабцэвіч, Піліп Яблонскі і інш. Найбольш уплывовымі арганізацыямі ў гэтым руху былі КПЗБ і Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (БПСР). У сьнежні 1923 году ў кампартыю ўлілася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА), якая вылучылася зь левага крыла БПСР у ліпені 1922 году. Абьяднаньню спрыяла блізкасьць сацыяльнай праграмы КПЗБ і БРА. Абедзьве арганізацыі выступалі за канфіскацыю памешчыцкай зямлі і перадачу яе бяз выкупу сялянам, за 8-гадзінны працоўны дзень і за аб’яднаньне ўсіх беларускіх земляў у працоўна-сялянскую рэспубліку.

КПЗБ дзейнічала ва ўмовах глыбокага падпольля. Да пачатку 1930-х гадоў яна налічала 4 000 чалавек. Акрамя таго, каля 3000 чальцоў партыі стала знаходзіліся ў турмах. З 1924 году ў Заходняй Беларусі стала функцыянавала арганізацыя садзейнічаньня рэвалюцыянэрам «Чырвоная дапамога».

На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 7 акруговых і 60 раённых камітэтаў КПЗБ. ЦК КПЗБ выдаваў газэты «Чырвоны сьцяг», «Партпрацаўнік», часопіс «Бальшавік» і іншыя на беларускай мове. На польскай мове выдаваліся газэты «Kujmy broń», «Do Walki», на габрэйскай — «Ройтэ фон».

Да 1925 году партызанскі рух пайшоў на спад. Адным з чыньнікаў быў тэрор польскага ўрада. У красавіку 1925 году ў адным з ваяводзтваў «было арыштавана 1400 падпольшчыкаў, партызан і іх памагатых». Зь іншага боку дзеяньні заходнебеларускіх партызан не былі ўвязаныя зь дзейнасьцю Польскай кампартыі. У траўні-чэрвені гэтага жа году кіраўніцтва КПЗБ вырашае адмовіцца ад партызанскай тактыкі, а партызанскія атрады расфармоўваюцца.

Грамада

У лістападзе 1922 году ў Польшчы адбыліся выбары ў Сойм Польшчы. Блёк нацыянальных меншасьцяў (БНМ) атрымаў на іх 87 месцаў у Сойме і 25 месцаў у Сэнаце, стаўшы другой паводле колькасьці месцаў палітычнай партыяй пасьля Народна-нацыянальнага зьвяза. У складзе БНМ у Сойм і Сэнат трапілі адпаведна 11 і 3 пасла-беларуса, якія стварылі ў Сойме свой гурток — Беларускі пасольскі клюб (БПК). У чэрвені 1925 году левая гурток БПК, і ў яе ліку Браніслаў Тарашкевіч, стала ініцыятарам стварэньня Беларускай сялянска-работніцкае Грамады. Грамада ў кароткі час вырасла ў самую буйную рэвалюцыйна-дэмакратычную арганізацыю ў Эўропе. Налічаючы, па розных ацэнках, ад 100 да 150 тысячаў гарамадоўцаў, яна да пачатку 1927 году фактычна ўсталявала кантроль над шматлікімі раёнамі краю.

З 1926 па 1938 гады ў Горадні «грамадоўцы» заснавалі сваю друкарню. Пасьля прыпыненьня дзейнасьці БСРГ у 1927 годзе друкарню выкарыстоўвалі тайна для цісьненьня лістоў для КПЗБ.

Друкарню наладзіў М. Ш. Жукоўскі-Зыльбэр. Яна была ў гарадзенскім замосьці на вуліцы Ласасянская, дом 48 (зараз тая вуліца называецца вуліца Савецкіх Пагранічнікаў), у падпольлі дому І. І. Пата (дом не захаваўся). Самі словы для лістоў прывозілі зь Вільні, Беластоку. Паперы і чарнілы знаходзілі ў Горадні. Першыя ўлёткі пачалі ціснуць у верасьні 1926 году. Іх раскідвалі ў Горадні й яе ваколіцах. Былі выпадкі раздачы ўлётак па ўсёй Польшчы. Друкарня рабіла да 1938 году. У 1930 годзе член КПЗБ В. Станкевіч стварыў друкарню для КПЗБ. Яна былі ў доме Лапіна, а ён быў уласьнікам Гарадзенскае літаграфіі і фабрыкі забаўляльных картаў на вуліцы Будзённага. З-за адсутнасьці пячатных знакаў словы для ўлётак пісалі рукамі на «аснове» і далей тую «аснову» ціснулі на паперы. Чарнілы сохлі і ўлётка была гатовая.

Кампартыя Заходняй Беларусі грала ў Грамадзе вельмі важную ролю. Цэнтральны орган Грамады газэту «Беларуская ніва» фактычна рэдагаваў сябар КПЗБ Янка Бабровіч. Прынятая ў траўні 1926 году праграма Грамады патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх земляў і падзелу іх паміж безьзямельнымі сялянамі, стварэньне працоўна-сялянскага ўрада і ўсталяваньня дэмакратычных воляў, самавызначэньня Заходняй Беларусі і г. д.

У ноч з 14 на 15 студзеня 1927 году пачаліся масавыя ператрусы і арышты. Бяз згоды сойма былі арыштаваныя кіраўнікі Грамады — дэпутаты Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Павал Валошын і інш. 21 сакавіка Грамада была забароненая.

Па лініі Камінтэрна

Камуністычная Партыя Заходняй Беларусі 
Даклад польскае паліцыі пра сьвяткаваньне 1 траўня ў 1934 годзе. Разьвесілі невядомыя асобы плякат на дарозе каля в. Кутневічы. У Бярозе-Картускае многія заводы не рабілі. 1934 год.

У пачатку 1930-х гадоў КПП і КПЗБ дзейнічаюць паводле лініі «трэцяга пэрыяду» Камінтэрну, а з другой паловы 1930-х гадоў пераходзяць да тактыкі народных франтоў. Другі зьезд КПЗБ у траўні 1935 году вызначыў умовы стварэньня народнага фронту: адмена рэакцыйнай канстытуцыі, усталяваньне дэмакратычных воляў, бясплатнае забесьпячэньне сялянаў зямлёй, увядзеньне 8-гадзіннага працоўнага дня і ліквідацыя канцлягеру ў Бярозе-Картускай. У 1936 годзе кампартыя складае дамову аб сумесных дзеяньнях з арганізацыяй «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

Адначасова з гэтым разгортваліся рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, якія кранулі ў тым ліку і чальцоў заходнебеларускай Кампартыі. У 1938 годзе паводле рашэньня Выканкаму Камінтэрну Камуністычная партыя Польшчы і яе аўтаномныя арганізацыі — Камуністычныя партыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі — былі распушчаныя.

Моладзь

КПЗБ мела сваю галіну для заняткаў з маладымі людзьмі. Яна мела назву Камуністычны саюз моладзі Заходняе Беларусі, або коратка — КСМЗБ. Вальная колькасьць КСМЗБ невядомая, бо ён быў забаронены і ня меў агульна прызананае польскаю дзяржаваю ўстановы.

Глядзіце таксама

  • Камуністычная партыя Польшчы
  • Аляксандар Гаўрылюк

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Камуністычная Партыя Заходняй Беларусі ГісторыяКамуністычная Партыя Заходняй Беларусі МоладзьКамуністычная Партыя Заходняй Беларусі Глядзіце таксамаКамуністычная Партыя Заходняй Беларусі ЗаўвагіКамуністычная Партыя Заходняй Беларусі КрыніцыКамуністычная Партыя Заходняй БеларусіЗаходняя БеларусьКамунізмПольская Рэспубліка (1918—1939)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЮцкіУладзімер ПуцінДадомаЦерская саамская мова21 красавікаНародны пісьменьнік БеларусіТэхналёгіяТыльзытПукуСтаростваБабёрСтатыстычныя рэгіёны Паўночнай МакедонііДрафт НБАІсус ХрыстосЭрыксанВалошкаЭнейкаРасейская акупацыя БеларусіКрэўскі замакГміна Вялікія ЭйсмантыЮрка ВіцьбічНавіныРасеяБотаЧарнобыльская катастрофаФундацыя «Вікімэдыя»Майкл Сьміт60 да н. э.Масачусэцкі тэхналягічны інстытутФасадЛітЖывёлыРуская моваАэрапорт ПрышціныЗборная Польшчы па футболеПорнасайтГапляна (карціна Казімера Альхімовіча)ГазлайтынгЁсіф СталінЮры Караль ГлябовічДгамападаВайна за незалежнасьць ЛатвііЮрась ШамецькаАўстрыяВалянцін АкудовічБеларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)РатушаЦэглаЯкуб Колас1200Старабеларуская моваШмоняТрыбуна працыЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)Капараўскі сельсаветПольшчаЗалатая РыбаАльгярдова🡆 More