Футбольны Клюб Маладэчна: беларускі футбольны клюб

«Маладэчна-2018» — футбольны клюб зь Беларусі, з гораду Маладэчна.

Свае хатнія матчы ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць 4800 гледачоў. Таксама зрэдку клюб гуляе на Школьным стадыёне ў Чысьці.

Маладэчна-2018
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Поўная назва Футбольны клюб «Маладэчна-2013»
Заснаваны 1989
Горад Маладэчна, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 4800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 11 месца
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Хатнія колеры
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Гісторыя

За польскім і савецкім часам

Футбол у горадзе зьявіўся падчас існаваньня міжваеннай Польшчы, калі быў сфармаваны клюб «ВКС Маладэчна». За савецкім часам клюб некалькі разоў закладваўся і спыняў сваё існаваньне, выступаючы пад назвамі «Дынама», «Маладэчна», «Спартак», «Нарач», «Чырвоны сьцяг», «Хваля», «Селена», «Мэталіст», «Праца» і «Станкабудаўнік».

Клюб быў у чарговы раз створаны ў 1989 годзе пад назвай «Мэталюрг» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі Генадзя Карпенкі. «Мэталюрг» адразу выйшаў у наймацнейшы дывізыён чэмпіянату БССР, а ў 1991 годзе стаў апошнім пераможцам чэмпіянату і Кубка БССР.

Па здабыцьці незалежнасьці

У 1992—2003 гадах гуляў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000 году). У клюбе пачыналі кар’еру такія гульцы, як Аляксандар Вяжэвіч, Уладзімер Карыцька, браты Ўладзімер і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х празь фінансавыя праблемы клюб апусьціўся да другой лігі, дзе стаў займаць месца ў канцы табліцы. У сэзонах 2009—2011 гадоў каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэньне. У 2011 клюб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладэчна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсару. У 2012 праблемы зь фінансаваньнем прывялі да чарговага падзеньня ў ніжнюю частку табліцы. У 2013 годзе зноў зьмяніў назву на «Маладэчна-2013». У 2013 годзе ў клюбу зьявілася новая эмблема на беларускай мове, пры гэтым ад самага пачатку стварэньня было заяўлена, што эмблема клюбу будзе толькі на беларускай мове, да таго ж на эмблеме будзе ўказаны год заснаваньня — 1949.

«Маладэчна-ДЮСШ-4»

Пасьля сэзону 2014 году клюб спыніў існаваньне, а з 2015 году ў другую лігу заявілася іншая маладэчанская каманда «Маладэчна-ДЮСШ-4», якая фактычна ёсьць пераемніцай клюбу. У лютым 2015 году стала вядома, што «Маладэчна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у другой лізе замест «Маладэчна-2013». Новая каманда стала выступаць значна больш пасьпяхова і адразу ачоліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладэчна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і ня здолела выйсьці ў першую лігу, заняўшы чацьвертае месца. Перад сэзонам 2016 году «Маладэчна-ДЮСШ-4» мела мажлівасьць заявіцца ў першую лігу замест спыніўшых існаваньне камандаў, але адмовілася і працягнула выступы ў другой лізе. У сэзоне 2016 годзк клюб доўгі час рухаўся на трэцім месцы, якое забясьпечвала выхад у першую лігу, але ў двух апошніх турах атрымала паразу ад сваіх асноўных канкурэнтаў — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сэзон на пятым месцы. У сэзоне 2017 году маладэчанскі клюб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг гульцоў з досьведам выступаў у найвышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсэзонныя зборы і іншае. Аднак, у чэмпіянаце «Маладэчна-ДЮСШ-4» ня здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэньні сэзону стала вядома, што маладэчанскі клюб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.

У сэзоне 2018 году дружына ў асноўным складалася з маладэчанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасьць запрошаных гульцоў, сярод якіх быў дасьведчаны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладэчна-ДЮСШ-4» займала апошні радок, а першая перамога была здабытая толькі ў 13-м туры. Аднак, пазьнейшыя посьпехі дазволілі камандзе ўзьняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сэзон на 9 радку з 15 дружанаў. У сэзоне 2019 году каманда стала называцца «Маладэчна». Захаваўшы лідэраў, маладэчанскі клюб умацаваўся шэрагам новых гульоў, у тым ліку з досьведам выступаў ў найвышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладэчанцы дзякуючы добра праведзенай другой палове сэзону стаў трэцім, што ў сувязі з спыненьнем існаваньня менскага «Тарпэда» давала права на выхад у першую лігу.

У пачатку 2020 году доўгі час заставалася адкрытым пытаньне аб удзеле «Маладэчна» ў першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладэчанскага раёну, у лютым зьявілася інфармацыя аб магчымым аб’яднаньні «Андэрдога» з «Маладэчнам», каб аб’яднаны клюб узяў удзел у першай лізе. Плянавалася, што бюджэт будзе фармавацца напалову з прыватнага капіталу ўласьнікаў «Андэрдога», аднак пазьней праз рознагалосьсяў «Андэрдог» увогуле зьняўся з роызыгрышаў беларускіх пяршынстваў, а «Маладэчна» заявілася ў другую лігу. Не зважаючы на дрэнны старт, «Маладэчна» зь цягам часам захапіла лідэрства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап. У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладэчанскага клюбу Мікіта Крыўцоў. У фінальным этапе другой лігі маладэчанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на пераходныя матчы супраць шацілавіцкага «Хіміка» за месца ў першай лізе на наступны сэзон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў другой лізе.

У пачатку сэзона 2021 году фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладэчна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні. Маладэчанскі клюб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Менскім дывізіёне другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пэнальці менскаму БДУ (0:0, 0:0, пэн. 1:4). У студзені 2022 году ў выніку недахопу камандаў для першай лігі АБФФ прапанавала «Маладэчна» месца ў другім дывізіёне. У лютым 2022 году клуб падаў дакумэнты дзеля праходжаньня ліцэнзаваньня да ўдзелу ў першай лізе. «Маладэчна» стала серадняком турніру і завяршыла сэзон на 8 месцы з 13 клюбаў. Сэзон 2023 году «Маладэчна» таксама пераважна была ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 11-м месцы пры 17 удзельніках.

Папярэднія назвы

  • 1989—1992: «Мэталюрг»
  • 1993—2000: «Маладэчна»
  • 2001—2003: «Маладэчна-2000»
  • 2004—2010: «Маладэчна»
  • 2011—2012: «Забудова»
  • 2013—2014: «Маладэчна-2013»
  • 2015—2018: «Маладэчна-ДЮСШ-4»
  • з 2019: «Маладэчна-2018»

Дасягненьні

БССР

  • Пераможца Кубка БССР: 1990, 1991
  • Пераможца Чэмпіянату БССР: 1991

Беларусь

Склад

    Актуальны на 11 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Бр Даніла Трацяк 2004
7 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  ПА Глеб Гулецкі 2002
8 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  ПА Кірыл Ганчарык 2004
9 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Нап Дзьмітры Галуза (ар. Тарп.-БелАЗ) 2001
10 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  ПА Юры Казлоў (капітан) 1991
11 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Нап Уладзіслаў Фядосаў 1998
17 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Аб Артур Кац 1994
20 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  ПА Абдулазіз Лавал 1992
21 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  ПА Фёдар Адашкевіч (ар. Іслач) 2004
22 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Аб Герман Кутковіч 2002
23 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Нап Ігар Моніч 2000
24 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Аб Сяргей Усеня 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Бр Раман Сьцяпанаў 1991
44 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Аб Арцём Дылеўскі 1997
66 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Аб Сіна Абсамадаў 2000
70 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  ПА Павал Цесьлюкевіч 1995
77 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  ПА Аляксандар Кротаў 1995
88 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  ПА Дзьмітры Герман 1988
91 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Нап Ягор Нікіпаронак 2002
92 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  ПА Багдан Куцы (ар. Шахцёр) 2003
97 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Нап Вадзім Фаставец 2002
99 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Аб Станіслаў Быліновіч 2004
Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  Аб Мікіта Закрэўскі 2001

Статыстыка

Чэмпіянат БССР

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
1989 Другая 1 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  22 15 4 3 53–19 34
1990 Першая 4 30 17 6 7 44–26 40
1991 Першая 1 28 17 7 4 68–24 41

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
1992 Першая 9 15 5 5 5 11–12 15 1/2
1992—1993 Першая 13 32 7 10 15 34–40 24 1/4
1993—1994 Першая 9 30 10 11 9 35–31 31 1/2
1994—1995 Першая 4 30 12 11 7 48–30 35 1/4
1995 Першая 5 15 8 1 6 33–19 25 1/4
1996 Першая 8 30 11 8 11 42–33 41 1/8
1997 Першая 13 30 7 9 14 28–44 30 1/4
1998 Найвышэйшая 14 28 4 4 20 21–51 16 1/4
1999 Найвышэйшая 16 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  30 2 5 23 21–71 11 1/8
2000 Першая 1 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  30 23 5 2 76–16 74 1/32
2001 Найвышэйшая 10 26 8 5 13 23–47 29 1/8
2002 Найвышэйшая 13 26 3 3 20 23–59 13 1/8
2003 Найвышэйшая 16 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  30 3 7 20 19–52 16 1/8
2004 Першая 13 30 9 4 17 27–54 31 1/16
2005 Другая 12 26 5 3 18 21–54 18 1/32
2006 Другая 16 32 5 5 22 33–71 20 1/32
2007 Другая 14 30 7 4 19 28–71 25 1/32
2008 Другая 8 30 11 10 9 55–43 43 1/32
2009 Другая 3 26 15 3 8 55–31 48 1/16
2010 Другая 4 34 17 6 11 69–52 57 1/16
2011 Другая 4 30 17 7 6 58–38 58 1/32
2012 Другая 15 36 12 2 22 45–86 38 1/32
2013 Другая 10 24 6 4 14 32–51 22 1/64
2014 Другая 16 24 10 1 13 47–46 31 1/32
2015 Другая 4 26 15 5 6 55–23 50 1/32
2016 Другая 5 24 13 4 7 60–22 43 1/32
2017 Другая 6 26 13 6 7 70–37 45 1/16
2018 Другая 9 28 8 7 13 46–64 31 1/32
2019 Другая 3 28 22 1 5 91–26 67 1/32
2020 Другая — група А 1 20 15 3 2 59–18 48 1/64
Другая — за 1—6 месца 3 10 4 1 5 15–20
2021 Другая — Менскі (поўнач) 1 18 17 0 1 99–12 51 1/16
Другая — плэй-оф 9—16 Футбольны Клюб Маладэчна: Гісторыя, Папярэднія назвы, Дасягненьні  2 0 2 0 0–0
2022 Першая 8 24 7 8 9 30–45 29 1/16
2023 Першая 11 32 11 8 13 51–56 29 1/16

Галоўныя трэнэры

  • Аляксандар Гармаза (да 2012)
  • Дзяніс Мятліцкі (2013 — красавік 2014)
  • Дзьмітры Ганчароў (з красавіка 2014)
  • Аляксандар Гармаза (2015—2016)
  • Сяргей Дараховіч (2017)
  • Аляксей Вергеенка (з 2018 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Футбольны Клюб Маладэчна ГісторыяФутбольны Клюб Маладэчна Папярэднія назвыФутбольны Клюб Маладэчна ДасягненьніФутбольны Клюб Маладэчна СкладФутбольны Клюб Маладэчна СтатыстыкаФутбольны Клюб Маладэчна Галоўныя трэнэрыФутбольны Клюб Маладэчна КрыніцыФутбольны Клюб Маладэчна Вонкавыя спасылкіФутбольны Клюб МаладэчнаБеларусьМаладэчнаЧысьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Імёны ліцьвінаўМужчынская зборная Швэцыі па хакеіНікаляс ван ВэйкМіжнародная сыстэма СІГодРак тоўстай кішкіРасейцыІндуізмФрыт’яф НансэнНевельскі сельсаветГран-пры Саудаўскай АрабііЗянон ПазьнякСпадарКаталіцкая ЦаркваЦыркулярПінскводбудПрыслоўеЧыгункаСкладаньнеІталіяIPhoneКрамбамбуля (напой)КалкатаКаменяломнікакветныяАстанаКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)Казімер ЛышчынскіНэалітГіпэртаніяРэн (горад)ШэньсіЛеон (Гішпанія)Мацуа БасёЧылі1647Станіслаў Вільгельм РадзівілРусіныПорнасайтЖабінкаўскі раёнМіхал Піюс РомэрЖабінкаУладзімер ПуцінРэчыца (Столінскі раён)Джордж ОрўэлМГБАгенцтва нацыянальнай бясьпекі1655Карлес ПудждэмонMozilla Firefox28 сакавікаЛіга нацыяў УЭФАВысокаеАлена СкірмунтМенскМарокаБеларускі клясычны правапісЛяхавічыІван МележЗьмітрок БядуляЛунінецŁБрус ЛіАдам НарушэвічПарнафільм у ФранцыіЛічэбнікАвантуры майго жыцьцяТутэйшыя (п’еса)СэптуагінтаБудызмЗнак рашоткі (актаторп)Грыгарыянскі каляндарІндаэўрапейскія мовыПарнаграфія ў БеларусіВасіль Тацішчаў🡆 More