Крумкачы Менск: беларускі футбольны клюб зь Менску

Крумкачы — беларускі футбольны клюб зь Менску.

У 2016—2017 гадах выступаў у Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе заняў другое месца ў Другой лізе і атрымаў права на ўдзел у Першай лізе.

Крумкачы
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Поўная назва Футбольны клюб Крумкачы
Заснаваны 2011 («Крумкачы»),
2018 (НФК «Крумкачы»)
Горад Менск, Беларусь
Стадыён САК «Алімпійскі»
Умяшчальнасьць: 1530
Дырэктар Алег Давідовіч
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 2 месца
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Хатнія колеры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры
Выязныя колеры
Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
krumkachy.com (рас.)
krumkachy.by (бел.)

Гісторыя

Пачатак

Створаны як аматарскі клюб. Дэбютаваў у Другой лізе дзьвюма перамогамі: над «Лівадыяй» — 2:0, і над «Клецкам» — 6:1, дзякуючы чаму «Крумкачы» апынуліся на першым месцы ў турнірнай табліцы. Акрамя таго ў заяўку каманды быў уключаны найлепшы хакеіст Беларусі Міхаіл Грабоўскі. Сам хакеіст заявіў, што плянуе не раней за чэрвень правесьці некалькі гульняў за «Крумкачоў» проста дзеля задавальненьня, але з-за траўмы так і не згуляў ніводнай гульні за клюб. У 2014 годзе за «Крумкачоў» выступаў футбольны агент Молі Эбабісэ.

Посьпехі

9 красавіка 2016 году адбылася першая ў гісторыі клюбу перамога ў Найвышэйшай лізе над клюбам «Нёман» з Горадні. Сам жа пачатак сэзону выйшаў вельмі пасьпяховым. Захаваўшы лідэраў, каманда ўзмацнілася некалькімі дасьведчанымі гульцамі, а таксама шэрагам легіянэраў. У першай палове сэзону «Крумкачы» ішлі ў верхняй палове табліцы, прэтэндуючы на мэдалі, былі атрыманы перамогі над фаварытамі чэмпіянату — салігорскім «Шахцёрам» (2:0) і менскім «Дынама» (4:1). Аднак, утрымаць пазыцыі каманда ня здолела, і ўвосень апусьцілася ўніз табліцы. У кастрычніку «Крумкачы» пакінуў галоўны трэнэр Алег Дулуб, які ўзначаліў клюб украінскай Прэм’ер-лігі «Карпаты». Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра стаў Васіль Хамутоўскі, зь якім «Крумкачы» захавалі прапіску ў эліце, заняўшы выніковае 11-е месца. Аднак пасьля сканчэньня сэзону Хамутоўскі вырашыў не працягваць працоўныя адносіны з клюбам. Пасьля доўгіх пошукаў новага галоўнага трэнэра ў канцы студзеня 2017 году стала вядома, што каманду ачоліць украінскі спэцыяліст Уладзімер Пяценка.

26 лютага 2018 году Беларуская фэдэрацыя футболу адмовілася прымаць да разгляду дакумэнты клюбу на атрыманьне ліцэнзіі на сэзон 2018 году ў Найвышэйшай лізе. 2 сакавіка 2018 году камітэт па статусе і пераходах футбалістаў пазбавіў клюбу 2 пунктаў, 16 сакавіка былі зьнятыя яшчэ 3 пункты. Клюб падаваў апэляцыі на рашэньне камітэту ліцэнзаваньня ў апэляцыйны камітэт і футбольны арбітраж, але яны былі адхіленыя, і месца «Крумкачоў» у Найвышэйшай лізе заняло менскае «Тарпэда».

Перараджэньне

У сакавіку 2018 году заўзятары клюбу зарэгістравалі новую юрыдычную асобу НФК «Крумкачы», якой былі перададзеныя правы на выкарыстаньне назвы і лягатыпу папярэдняга клюбу, а каманда была заяўленая ў Другую лігу на сэзон 2018 году. У пачатку 2019 году дзеля атрыманьня ліцэнзіі на выступленьне ў Першай лізе клюб зьмяніў назву на «Футбольны клюб НФК», бо старая юрыдычная асоба з назвай «Крумкачы» ўсё яшчэ была чальцом АБФФ. Клюб добра ўзмацніўся, запрасіўшы гульцоў з досьведам выстапаў у Найвышэйшай лізе, дадаўшы да іх некалькі маладых выканаўцаў, таксама вярнуўся шэраг гульцоў былых «Крумкачоў». Камандзе ставілася на мэту выйсьці ў Найвышэйшую лігу, аднак сэзон пачаўся дрэнна, сталічны клюб апынуўся ў ніжняй палове табліцы. У траўні 2019 году быў звольнены галоўны трэнэр Аляксей Кучук, на ягонае месца быў прызначаны Сяргей Кузьмініч. Усьлед за трэнэрам каманду пакінулі некаторыя спартоўцы, таксама канчаткова ад клюбных справаў адышоў колішні кіраўнік Дзяніс Шунто. У другой палове сэзону каманда паказвала лепшыя вынікі і фінішавала восьмай. У сакавіку 2020 году каманда вярнула назву «Крумкачы». Добра ўзмацніўшыся, «Крумкачы» адразу зачапіліся за верхнюю палову табліцы, доўгі час змагаліся за выхад у Найвышэйшую лігу, аднак у выніку занялі трэцяе месца і саступілі ў пераходных матчах «Слуцку» (0:2, 1:2).

У студзені 2021 году на пасаду галоўнага трэнэра вярнуўся Алег Дулуб. Каманда захавала лідэраў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых гульцоў. У Першай лізе «Крумкачы» хутка сталі лідэрамі, некаторы час змагаліся за першы радок з койданаўскім «Арсэналам». У чэрвені Дулуб пакінуў клюб, некаторы час камандай кіраваў ягоны памочнік Сяргей Казека, а ў ліпені новы галоўным трэнэрам стаў Алег Кубараў, які да таго быў спартовым дырэктарам клюбу. Пазьней «Крумкачы» праз шэраг няўдалых матчаў адкаціліся на трэці радок, прапусьціўшы наперад «Белшыну», гэтаму становішчу пагражалі іншыя клюбы, якія рушылі ўсьлед, аднак сталічная каманда здолела захаваць трэцяе месца да фінішу турніру і зноў трапіла да пераходных матчаў, дзе паводле двубою саступіла мазырскай «Славіі» (0:1, 0:0).

У пачатку 2022 году клюб меў істотныя фінансавыя праблемы. Каманду пакінулі амаль усе гульцы, а таксама трэнэрскі штаб. У студзені трэнавацца пачалі пераважна футбалісты юнацкіх камандаў. Дырэкцыя САК «Алімпійскі», дзе ў апошнія гады «Крумкачы» праводзілі хатнія матчы, адмовілася працягваць дамову арэнды стадыёну. Пошук іншых арэнаў таксама скончыўся беспасьпяхова. У выніку 3 лютага 2022 году клуб накіраваў у АБФФ ліст з адмовай ад удзелу ў Першай лізе ў новым сэзоне і заявіў аб пераходзе ў Другую лігу. Тым ня менш, дзеля ўдзелу ў Другой лізе клюб здолеў падрыхтаваць баяздольны склад. У дывізіёне Менску «Крумкачы» доўга рухаліся ў лідэрах, але занялі выніковы другі радок. У плэй-оф каманда трапіла ў фінал, дзе саступіла «Ніве» з Доўбізны (2:5 у дадатковы час) і стала срэбраным прызэрам. Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Крумкачы» атрымалі права далучыцца да Першай лігі і першапачаткова мелі намер туды заявіцца, аднак у студзені 2023 году, не знайшоўшы дастатковага бюджэту, клюб адмовіўся ад павышэньня і вырашыў працягнуць выступы ў Другой лізе.

Статыстыка

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2014 Другая 2 Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры  30 19 3 8 64–37 60 1/32
2015 Першая 3 Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры  30 19 3 8 67–45 60 1/16
2016 Найвышэйшая 11 30 9 6 15 24–39 33 1/16
2017 Найвышэйшая 13 30 5 10 15 26–47 25 1/4
2018 Другая 2 Крумкачы Менск: Гісторыя, Статыстыка, Галоўныя трэнэры  28 23 3 2 80–16 72 1/32
2019 Першая 8 28 11 7 10 41–38 40 1/16
2020 Першая 3 26 16 4 6 46–28 52 1/8
Першая — Пераходныя матчы 2 0 0 2 1–4
2021 Першая 3 33 17 9 7 58–31 60 1/16
Першая — Пераходныя матчы 2 0 1 1 0–1
2022 Другая — Менскі 2 16 12 2 2 51–12 38 1/16
Другая — плэй-оф 2 7 3 3 1 12–11
2023 Другая — Менск 1/128

Галоўныя трэнэры

  • Сяргей Кузьмініч (з траўня 2019 году)
  • Аляксей Кучук (травень 2017 году — травень 2019 году, в. а. у траўні — сьнежні 2017 году)
  • Уладзімер Пяценка (люты — травень 2017 году)
  • Якаў Залеўскі і Васіль Хамутоўскі (выканаўцы абавязкаў у кастрычніку — лістападзе 2016 году)
  • Алег Дулуб (травень 2015 году — кастрычнік 2016 году)
  • Аляксандар Багайчук (травень 2014 году — красавік 2015 году)
  • Алег Лявонцьеў (да траўня 2014 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Крумкачы Менск ГісторыяКрумкачы Менск СтатыстыкаКрумкачы Менск Галоўныя трэнэрыКрумкачы Менск КрыніцыКрумкачы Менск Вонкавыя спасылкіКрумкачы МенскДругая ліга чэмпіянату Беларусі па футболеМенскНайвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболеПершая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віцебская вобласьць13 красавікаЛітТутэйшыя (п’еса)Беларускі студэнт (1923)Чырвоная кніга Рэспублікі БеларусьБірнейкаКуяба (футбольны клюб)БойсэСакрат ЯновічНекамэрцыйная арганізацыяБуцейка20 красавікаБерасьцейская вобласьцьГорадняКампутарЖамойцьНовы СадДамаскІгар БабкоўБруліТалінскі портАбрэвіяцыяМенская вобласьцьСіяньЖыды ў БеларусіЭўрапейскі ЗьвязGoogleЛастаўчына гняздоДзяжаБярозка (часопіс)СуразмоўцыСьпіс гарадоў БеларусіСажалкаСьцяг БеларусіГарнастайЛезьбіянстваЦыгарэтаISO 4217Маршы недармаедаўСусьветнае павуціньнеВікіпэдыяМалінаМэдыяВікіАнальны сэксКарыбут (імя)МэркурБукельДзень жартаўВінцэсь МудроўГісторыя беларускай мовыПраўнік (часопіс)Рэжым ЛукашэнкіПаронімыАснова словаМікола КупрэеўНіл ГілевічКанюшынаЯнка КупалаБірута (імя)Пэрсыдзкая моваБаер ЛевэркузэнЛекі-адпаведнікіЦэнтральная Сэрбія1908Індаэўрапейскія мовыОйча нашАлесь АркушКропка (знак прыпынку)СаляміЛітваУладэ Дзівац🡆 More