Крайск: вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Крайск — вёска ў Беларусі, на рацэ Крайшчанцы.

Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 354 чалавекі. Знаходзіцца за 55 км на паўночны захад ад Лагойску, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Вялейка; на аўтамабільнай дарозе Даўгінаў — Малыя Нястанічы.

Крайск
лац. Krajsk
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Крайскі
Насельніцтва: 354 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223138
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°31′19.99″ пн. ш. 27°30′23.00″ у. д. / 54.5222194° пн. ш. 27.5063889° у. д. / 54.5222194; 27.5063889 27°30′23.00″ у. д. / 54.5222194° пн. ш. 27.5063889° у. д. / 54.5222194; 27.5063889
Крайск на мапе Беларусі ±
Крайск
Крайск
Крайск
Крайск
Крайск
Крайск
Крайск: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крайск — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Крайск як уладаньне дзяцей Юрыя Зяновіча датуецца 1523 годам. У 1523 годзе ягоныя сыны Мікалай, Міхал і Юры мелі спрэчку за бацькоўскія Гараўцы і Крайск, а ў 1526 годзе яны ж запісалі дзесяціну з апошняга на карысьць касьцёла ў родавым маёнтку Смаргонь.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Крайск увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Пад 1567 годам ён упамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. На 1590 год тут было 22 дымы, царква, млын. Мястэчка і маёнтак знаходзіліся ў валоданьні ваяводы віцебскага Юрыя Насілоўскага і ягонай жонцы Ядвігі. У 1590 годзе Ядвіга Насілоўская пакінула Крайск свайму сыну Яну Осьціку. Вытрымка з інвэнтару, складзенага ў той час:

Крайск: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя  Двор з будованьем дворным, с пашней дворной, с гумном, з фольварком и быдлом, з ставы, млыны, с бояры и мещане в местечку Крайску, с поддаными людьми тяглыми и с их службами, и з огородниками и челядью дворною. Крайск: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 

У інвэнтары таксама пайменна пералічваюцца ўсе падданыя, у тыс ліку 12 баярскіх радзінаў і 22 дымы (двары) мяшчанаў у мястэчку. Пазьней Крайскам валодалі Пташынскія, Каменскія, Тышкевічы. З пачатку XVIII ст. у мястэчку дзеяў манастыр, пад 1745 годам упамінаецца драўляная царква Сьвятога Мікалая.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Крайск: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 
Сяляне з ваколіцаў Крайску, 1881 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крайск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. У 1864 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў мястэчку народную вучэльню (у 1885 годзе навучаліся 54 хлопчыкі і 12 дзяўчынак). У 1872 годзе на месцы спаленай збудавалі новую царкву-мураўёўку. На 1886 год у Крайску было 6 двароў, дзеяла царква, працавалі валасная ўправа і 3 крамы. На 1894 год дзеяла царкоўнапрыходзкая школа, існаваў вадзяны млын. У пачатку XX ст. у Крайску збудавалі драўляны касьцёл. У 1905 годзе існавалі валасная ўправа, лекарскі участак, кватэра станавога прыстава, народная вучэльня, скарбовая вінная крама, мяшчанскае ўправа. У 1912 годзе працавала пошта.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Крайск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крайск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Крайскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР, накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Плешчаніцкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне). Статус Крайску панізілі да вёскі. На 1926 год тут быў 131 двор, на 1941 год — 85. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1969 год у Крайску было 77, на 1998 год — 132, на 1 студзеня 2003 году — 123. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». У 2008 годзе побач з царквой Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату паставілі бюст маскоўскаму гаспадару Мікалаю II. Паводле мясцовых жыхароў, у Крайск пачалі прыязджаць людзі, якія вераць ня столькі ў Бога, колькі «ў Мікалая».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVI стагодзьдзе: 1590 год — 55 мяшчанаў.
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 180 чал.; 1867 год — 159 чал.; 1886 год — 74 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 629 чал.; 1941 год — 368 чал.; 1969 год — 250 чал.; 1997 год — 250 чал.; 1998 год — 412 чал.; 1999 год — 396 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 году — 378 чал.; 2010 год — 354 чал.

Інфраструктура

У Крайску працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Крайск: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 
Царква Сьвятога Аляксея

Славутасьці

Крайск: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 
Юдэйскія могілкі

Страчаная спадчына

  • Касьцёл (пачатак XX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Крайск ГісторыяКрайск НасельніцтваКрайск Турыстычная інфармацыяКрайск КрыніцыКрайск ЛітаратураКрайск Вонкавыя спасылкіКрайскБеларусьВялейкаВёскаДаўгінаўКрайскі сельсаветКрайшчанкаЛагойскЛагойскі раёнМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь ЧумакоўЧасНайвышэйшая Літоўская РадаЛаскаценьСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЧасьціна мовыРэформа беларускага правапісу 1933 годуАмонімЮрась ШамецькаЧарнобыльская катастрофа14 красавікаРука (імя)Вішнеў (Менская вобласьць)Жыве Беларусь!ГадзьПагоня (песьня)M (неадназначнасьць)Бярозка (часопіс)Ігнат КанчэўскіЯнка МаўрГорадняQR-кодУладзімер АнісковічВольга КараткевічЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіГеалёгіяПінгвіныБлакітная сойкаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Дарожная сеткаУладзімер ДубоўкаЛеанід ДайнекаВіталь ВольскіДрама (аповесьць)НазоўнікЧарнобыльПаляшукМіхаіл МураўёўGoogleСабакаБеліца (Жлобінскі раён)Ян ЧыквінВадзім СаранчукоўЛука Дончыч8 сакавікаАляксей ПысінГеаграфічныя каардынатыКузьма ЧорныГрэбляМенская вобласьцьПабуджальны сказПарнаграфія ў сецівеАрсень СкапецVPNАдольф ГітлерЧорная дзіркаПрыметнікБобраЖаночая эякуляцыяСуд Маскоўскага раёну (Менск)Сэрыя АВікіслоўнікСырвідДзікКатэхізіс Сымона БуднагаСяргей Давідовіч🡆 More