Канічы

Ка́нічы — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Сурава ў Беседзь.

Уваходзяць у склад Бялынкавіцкага сельсавету Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 274 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Касьцюковічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Бялынкавічы (лінія Крычаў — Сураж).

Канічы
лац. Kaničy
Руіны касьцёла
Руіны касьцёла
Першыя згадкі: 1511
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Касьцюковіцкі
Сельсавет: Бялынкавіцкі
Насельніцтва: 274 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2245
Паштовыя індэксы: 213685, 213657
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°17′28″ пн. ш. 32°10′22″ у. д. / 53.29111° пн. ш. 32.17278° у. д. / 53.29111; 32.17278 32°10′22″ у. д. / 53.29111° пн. ш. 32.17278° у. д. / 53.29111; 32.17278
Канічы на мапе Беларусі ±
Канічы
Канічы
Канічы
Канічы
Канічы
Канічы
Канічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Канічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў і фальварак Цеханавецкіх, помнікі гісторыі і архітэктуры, часткова зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

За 2 км на ўсход ад Канічаў, на правым беразе ракі Бесядзі, захавалася гарадзішча, якое сьведчыць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Канічы (пад назвай Конічы) у якасьці месца правядзеньня кірмашу коней датуецца 1511 годам. У гэты час вёска ўваходзілася ў склад Алучыцкай воласьці, Амсьціслаўскага княства.

Пад 1708 годам Канічы ўпамінаюцца пад сучаснай назвай. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Крычаўскага староства Амсьціслаўскага ваяводзтва. У студзені 1744 году хослаўскі староста Цеханавецкі, якому належалі Канічы, «выганяў 300 людзей» зь вёскі ў дапамогу сялянам, якія штурмавалі Крычаўскі замак (Крычаўскае паўстаньне 1743—1744 гадоў). У 1756 годзе Канічы ўпамінаюцца ў якасьці мястэчка, што мела забудову з дамамі паабапал вуліцы. У 1783—1786 гадох тут было 16 дамоў. Ужо тады драўляная вуніяцкая царква была настолькі старой, што набажэнствы ў ёй спынілі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Канічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Амсьціслаўскай правінцыі, пазьней у Касьцюковіцкай воласьці Клімавіцкага павету Магілёўскай губэрні. На 1799 год тут было 22 двары.

У 1810 годзе зямянін І. Цеханавецкі заснаваў у фальварку Канічах сукнавальню. Сукно выраблялі з воўны авечак, завезеных на разьвядзеньне з Гішпаніі. У вайну 1812 году францускія войскі разбурылі сукнавальню. У 1828 годзе на адноўленай сукнавальні працавалі 7 майстроў і 38 работнікаў, якія выраблялі ўсё сукно з воўны першага і другога гатункаў на продаж. На 1834 год існавалі аднайменныя мястэчка (50 двароў) і сяло (69 двароў), на 1848 год — 142 двары. У 1850 годзе ў фальварку заснавалі вінакурню, дзе вырабілі 120 704 вядры віна (даход 6705 руб); у 1895 годзе пачала працаваць паравая машына), на 1900 год было 14 работнікаў. У сярэдзіне XIX ст. у Канічах дзейнічалі мураваны касьцёл і 2 драўляныя царквы. На 1855 год маёнтак быў у валоданьні Ўладзіслава Ціханавецкага (1860—1910) і складаўся з 13 вёсак: 6027 дзесяцінаў зямлі, 2 сукнавальні, 2 карчмы, 2 вадзяныя млыны, 94 крамы і вінакурня.

У 1863 годзе ў Канічах збудавалі драўляную царкву Раства Багародзіцы. На 1880 год у сяле было 128 двароў, дзейнічалі царква і каталіцкая капліца. 31 двор займаўся адыходным промыслам, прыбытак зь якога складаў 20—40 рублёў. На 1886 год Канічы перасталі быць прыватным уладаньнем і налічвалі 118 двароў. У 1893 годзе ў ходзе хваляваньня сяляне разграмілі маёнтак. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 54 двары, царква, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын і карчма, у сяле — 19 двароў, у фальварку — 2 двары, вінакурны завод, вадзяны млын і сунавальня.

3 студзеня 1906 году, у час рэвалюцыі, сяляне зноў разграмілі маёнтак Платона Цеханавецкага. На 1909 год у мястэчку і сяле было 204 двары і 1302 дзесяціны зямлі, працавалі народная вучэльня і царкоўнапрыходзкая школа, у фальварку — адзін двор. Апошнім уладальнікам фальварку быў Станіслаў Цеханавецкі, які меў 1320 дзесяцінаў зямлі. Працавалі бровар і скарбовая вінная крама. На 1910 год да прыходу царквы Раства Багародзіцы належалі суседнія вёскі Вітунь (цяпер Дзямідавіцкі сельсавет), Геранімаўка, Дзямідавічы, Жабыкі, Малая Антонаўка і Мухаўка (цяпер у складзе вёскі Вітуні).

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Канічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня Канічы вярнулі БССР, дзе 20 жніўня яны сталі цэнтрам сельсавету Бялыніцкага раёну Калінінскай акругі. На 1926 год тут было 227 двароў. 4 жніўня 1927 году Канічы ўвайшлі ў склад Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай акругі. У гэты час тут стварылі саўгас, які ўлучылі ў Аршанскі сьвінагадоўчы трэст. Працавалі кузьня, вадзяны млын на рацэ, цагельня, валюшня і вапнавы завод. У 1930 годзе савецкія ўлады стварылі калгас «Чырвоны Кастрычнік». Таксама да вайны працавалі бровар і 4-клясная школа. Да зьняцьця бальшавікамі купалоў дзейнічалі касьцёл і царква.

У Другую сусьветную вайну ў 1943 годзе нацысты расстралялі ў Канічах 12 мірных жыхароў. Агулам за часамі акупацыі Трэцяга Райху загінулі 145 вяскоўцаў, на ўшанаваньне памяці якіх у 1957 годзе ў сквэры паставілі абэліск. Таксама ў 1956 годзе на вясковых могілках паставілі абэліск пры брацкай магіле савецкіх воінаў і ахвяраў нямецкай акупацыі.

На 1986 год у Канічах быў 151 двор, на 2002 год — 186. На 2005 год у вёсцы было 100 двароў, працавалі 2 кароўнікі. На 2011 год у Канічах існавалі аддзел калгасу «Прагрэс», 2 крамы, аўтаматычная тэлефонная станцыя, пошта, клюб, бібліятэка, школа і фэльчарска-акушэрскі пункт. Большасьць вяскоўцаў складалі людзі сталага веку.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1783 год — 86 чал.; 1799 год — 154 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1834 год — 206 чал. у мястэчку Канічах і 380 чал. у сяле Канічах; 1880 год — 902 чал.; 1886 год — 804 чал.; 1897 год — 419 чал. у мястэчку Канічах, 864 чал. у сяле Канічах і 32 чал. у маёнтку Канічах
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1130 чал. (з фальваркам); 1959 год — 714 чал.; 1970 год — 513 чал.; 1986 год — 276 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 441 чал.; 2007 год — 366 чал.; 2010 год — 274 чал.

Інфраструктура

У Канічах працуюць аддзел мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства, 2 крамы, аўтаматычная тэлефонная станцыя, пошта, клюб, бібліятэка, школа і фэльчарска-акушэрскі пункт.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Царква Раства Багародзіцы (1863 год, драўляная; згарэла ў 2019 годзе)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Канічы ГісторыяКанічы НасельніцтваКанічы Турыстычная інфармацыяКанічы ГалерэяКанічы АсобыКанічы КрыніцыКанічы ЛітаратураКанічы Вонкавыя спасылкіКанічыБеларусьБеседзьБялынкавіцкі сельсаветБялынкавічыВёскаКасьцюковіцкі раёнКасьцюковічыКрычаўМагілёўская вобласьцьСуражСураў (рака)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ёган КройфПWilliam HillІнфармацыйныя тэхналёгііШырата1957Джозэф Рабінэт БайдэнАўтарскае праваАляксандар ЛукашэнкаЛяндаСтральба з лукаЭнтрапія (неадназначнасьць).atНапалеон I БанапартПамылкаПавал ШрубЛетувізацыяСандэЛібіяБразыліяВасіль ЦяпінскіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуГравітацыйная канстантаЛіянэль МэсіДэйвід Лойд ДжорджМаргарыта ЛатышкевічБанан (плод)Кузьма ЧорныГомельская вобласьцьРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Доўгая дарога дадомуАнальны ланцужокМарат МаркаўРыгор СкаварадаПарнаграфіяVerbumДалас Мэвэрыкс.auБольдЕсьманМіхась СтральцоўУнівэрсальны чалавекСССРСусьветнае павуціньнеТэнісТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніКітайХатыньЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)Лязьбійская парнаграфіяБітва пад АўстэрліцамЛітваХэрсонСярэднебасьнійскі кантонФутурызмЛюцыян ЖалігоўскіПарнаграфія ў БразылііСтаніслаў МанюшкаПітэр СэрафіновічМінейка (імя)Вадзім СаранчукоўПанкрэатытУ капцюрох ГПУЧэске-БудзеёвіцыАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаХронас2010Лязо Окама🡆 More