Канэ́ктыкут, Канэ́ктыкат (па-ангельску: Connecticut) — штат на паўночным усходзе ЗША, які ўваходзіць у рэгіён Новая Англія.
Сталіца — Хартфард, найбуйнейшы горад — Брыджпарт. Насельніцтва 3,406 млн чалавек (29-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году). Назоў штата паходзіць ад выраза на алганкінскай мове, які перакладаецца як «на доўгай рацэ, схільнай прылівам». Афіцыйная мянушка з 1959 году — Constitution State (Штат Канстытуцыі). Раней афіцыйнай мянушкай было Nutmeg State (Штат мускатнага арэха). Паштовае скарачэньне CT.
Канэктыкут | |||||
| |||||
Мянушка | Штат Канстытуцыі | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Хартфард (Канэктыкут) | ||||
Найбуйнейшы горад | Брыджпарт | ||||
Плошча | |||||
48-я па ЗША | |||||
- агулам | 14 371 км² | ||||
- % вады | 12,6 | ||||
- шырата | 40°58' пн. ш. па 42°3' пн. ш. | ||||
- даўгата | 71°47' з. д. па 73°44' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
29-е па ЗША | |||||
- агулам | 3,4 | ||||
- шчыльнасьць | 271,4/км² | ||||
Дата заснаваньня | 9 студзеня 1788 (5-ы) | ||||
Губэрнатар | Даннэль Маллой | ||||
Часавы пас | Ціхаакіянскі час: UTC-5/-4 | ||||
Афіцыйная старонка |
На поўдні тэрыторыя штата амываецца водамі заліва Лонг-Айлэнд-Саўнд, на захадзе Канэктыкут мяжуе са штатам Нью-Ёрк, на поўначы — з Масачусэтсам, на ўсходзе — з Род-Айлэндам. Плошча штата складае 14,371 км² (48-е месца ў ЗША). Тэрыторыя падзяляецца на восем рэгіёнаў, у асноўным (хоць і не заўсёды) супадальных з васьмю ўваходных у Канэктыкут акруг. Тэрыторыя штата ў асноўным складаецца зь лясоў. Бліжэй да поўдня трапляюцца багністыя месцы і пясчаныя пляжы. Урбанізацыя сканцэнтраваная ў асноўным на паўднёвым захадзе штата. На паўночным усходзе мясцовасьць больш лясная і сельскагаспадарчая. Асноўная афіцыйная мянушка штата зьвязаная з тым, што ў 1639 годзе брытанская калёнія Канэктыкут прыняла першую ў сьвеце канстытуцыю — «Асноўныя законы Канэктыкуту» (Fundamental Orders of Connecticut).
Пасьля Вайны за незалежнасьць Амэрыкі Канэктыкут стаў адным з 13 штатаў, якія першымі ўвайшлі ў склад ЗША. Да 1875 году статус сталіцы Канэктыкута па чарзе пераходзіў ад Хартфарду да Нью-Хэйвэну. Затым ён быў стала замацаваны за Хартфардам.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Канэктыкут, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.