Басэйн Нёмана Бярэзіна: рака ў Беларусі, прыток Нёману

Бярэ́зіна, Захо́дняя Бярэ́зіна — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману.

Цячэ ў Гарадзенскай і Менскай абласьцях. Даўжыня 226 км. Плошча вадазбору 4 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці 30 м³/с. Агульны спад 172 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Рака
Бярэзіна
Заходняя Бярэзіна
Заходняя Бярэзіна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Калыдкаў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 226 км
Сярэднегадавы сьцёк 30 м³/с
Плошча басэйну 4 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца каля вёскі Бортнікаў Маладэчанскага раёну, на вышыні 300 м па-над узроўнем мора, цячэ ў Валожынскім і Іўеўскім раёнах.

Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй за вёску Гародзькі 3—4 км. Абалона нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2—0,5 км, на астатніх дзялянках ад 0,3 да 3 км. Рэчышча моцназьвілістае, шырыня ракі ў вярхоўі 5—20 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 20—35 м, паблізу вусьця да 50 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў верхняй і сярэдняй плыні ў канцы сакавіка, у ніжняй — у пачатку красавіка. Замярзае ў 2-й палове сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.

Рэльеф

Верхняя і сярэдняя часткі вадазбору разьмяшчаюцца на паўднёва-ўсходніх схілах Ашмянскай грады і паўночна-заходніх схілах Менскага ўзвышша, нізоўе на Нёманскай нізіне. Водападзел, зь невялікім выняткам у паўднёва-заходняй частцы, добра выяўлены, мае плыўныя абрысы, на поўначы аддзяляе басэйн ракі Вяльля, на ўсходзе — вадазборы рэчак Сьвіслач і Пціч. Агульная працягласьць водападзельнай лініі каля 310 км.

Верхняя і сярэдняя часткі вадазбору адметныя дробнаўзгорыстым рэльефам, ніжняя ўяўляе сабой плоскую забалочаную раўніну, амаль паўсюдна пакрытую ляснымі масівамі (Налібоцкая пушча).

Расьліннасьць

Лясныя масівы займаюць 30% плошчы вадазбору, зь іх каля 8% прыходзіцца на забалочаны лес. Разьмеркаваньне лясоў нераўнамернае, найбольшая лясістась назіраецца ў ніжняй частцы вадазбору (Налібоцкая пушча). У лясох пераважаюць іглічныя пароды, часьцей за ўсё хвоя.

Гаспадарчая дзейнасьць

Мясцовае суднаходзтва ад вёскі Бакшты (за 45 км ад вусьця) — у пэрыяд высокай вады. Амаль усе прытокі Заходняй Бярэзіны каналізаваныя. У басэйне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня звыш 150 км).

На вадазборы праводзіліся мэліярацыйныя працы, у выніку якіх, на 1 студзеня 2006 году 16,1% плошчы басэйну мэліяраваныя, працягласьць адкрытай асушальнай сеткі складае 2365 км.

Крыніцы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 83—84.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.

Tags:

Басэйн Нёмана Бярэзіна Асноўныя прытокіБасэйн Нёмана Бярэзіна На рацэБасэйн Нёмана Бярэзіна Агульныя зьвесткіБасэйн Нёмана Бярэзіна РэльефБасэйн Нёмана Бярэзіна РасьліннасьцьБасэйн Нёмана Бярэзіна Гаспадарчая дзейнасьцьБасэйн Нёмана Бярэзіна КрыніцыБасэйн Нёмана Бярэзіна ЛітаратураБасэйн Нёмана БярэзінаБеларусьВыдатак вадыГарадзенская вобласьцьМенская вобласьцьНёманПраміле

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская АЭС14 красавікаГенадзь Валер’евіч ШутаўСэрбская моваЖанна Некрашэвіч-КароткаяПадвойнае пранікненьнеКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЦмокБДСМАнгельшчынаGoogleРасейска-ўкраінская вайнаЧасКампутарная сеткаОндрэй ДудаСтурчурканВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьПаўлюк ТрусHromadske.TVСлавамір МрожакБушкаСельская гаспадарка БеларусіПаляшукСлавамір АдамовічПаўстаньне 1794 годуДуброўнаСалатная цыкорыяШмоняАндрэй КурэйчыкДжыліЖамойцьПэнтгаўс (часопіс)Ігар ТурНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)СтатусбанкКурдзкая моваВіцебскі сшытакM (неадназначнасьць)30 красавікаСонечная энэргіяГунтВільгельмЭнэргіяНямецкая моваБеларусьАдлігаТытанікПаўночна-Заходні крайУладзімер ПуцінВіктар КаліноўскіЛязьбійская парнаграфіяАнатоль БутэвічГолас Часу (1945)МастаўтЖырандоляАрцём АрашонакСамагубстваЧэрвеньБеларусыДзейнікПінгвіныФранцішак БагушэвічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуБелсатЭўфрасіньня ПолацкаяПершая сусьветная вайнаЯўген КантылёўГісторыя Менску🡆 More