Енісейскія Мовы

Енісе́йскія мовы (састар.

енісе́йска-асьця́цкія) — сям’я моваў, распаўсюджаная ў Расеі, у цэнтральнай Сыбіры, у прыватнасьці ў басэйне ракі Енісей. Верагодна, мае адзіную жывую мову, якая хутка вымірае. У дачыненьні лінгвістычнай роднасьці ня мае даведзеных роднасных моўных сем’яў.

енісейскія мовы
Народнасьць енісейскія народы
Арэал Сыбір
Лінгвістычная клясыфікацыя Сына-каўкаская макрасям’я (гіпотэза)
  • Дэнэ-енісейская макрасям’я (гіпотэза)
    • Енісейская сям’я
Склад
паўночная (кецка-юская),
паўднёвая (арынска-коцкая)
галіны
Колькасьць носьбітаў ~100—200 чал.
Енісейскія Мовы
Арэал енісейскіх моваў. Штрыхоўкай — XVII ст., суцэльным — цяперашні

Унутраная клясыфікацыя

0. Праенісейская мова (пасьля 500 да н. э.; падзел каля І ст. н. э.)

    1. Паўночнаенісейскія (падзел каля VIII ст. н. э.)
    2. Паўднёваенісейскія

Толькі дзьве мовы сям’і выжылі да нашых дзён, кецкая ды юская (вядомая таксама як сымскі дыялект кецкае мовы), апошняя, аднак, зьнікла напрыканцы ХХ ст. Іншыя вядомыя мовы сям’і — арынская, асанская, пумпакольская, коцкая мовы — вымерлі цягам дзьвюх папярэдніх стагодзьдзяў. Серад іншых пісьмова засьведчаных моваў да енісейскіх моваў, верагодна, адносіліся буклінская, байкацкая, ярынская, ясьцінская, ашкыштымская ды кайбалкыштымская. Іх ідэнтыфікацыя як енісейскіх абапіраецца перадусім на расейскія падаткавыя ўліковыя запісы пэрыяду XVII ст., аднак ад гэтых моваў засталіся толькі некаторыя асабістыя імёны.

Згодна з кітайскімі крыніцамі, енісейскамоўныя народы, магчыма, былі аднымі з народаў хаўрусу плямёнаў хуну, якія ў сваю чаргу лічацца продкамі гунаў, аднак гэтыя гіпотэзы цяжка паддаюцца спраўджваньню з прычыны маленькай колькасьці існых зьвестак. Тым ня менш, адзначаецца адзін сказ на мове аднаго з хунскіх плямёнаў, цзэ; гэты сказ знаходзіць паралелі зь енісейскімі моўнымі рысамі.

Лінгвістычныя рысы

Енісейскія мовы маюць шмат агульных рысаў з паўднёвымі сыбірска-цюрскімі мовамі, а таксама самадыйскімі мовамі ды эвенкійскай мовай, што тлумачыцца агульнымі арэальнымі кантактамі. Серад гэтых рысаў адзначаюцца граматычныя й фанэтычныя, напрыклад вялікія адлегласьці ў гармоніі насавых зычных, леніцыя, выкарыстаньне пасьлялогаў або энклітык у якасьці сувязі ў даданых сказах. Енісейскі тып намінальных энклітык набліжаецца да склонавых сыстэмаў у геаграфічна блізкіх сем’ях.

У прасодыі адзначаецца наяўнасьць розных сьведчаньняў, паводле якіх енісейскія мовы як дэманструюць тон (да чатырох) або ня маюць яго ўвогуле. Паводле сьведчаньняў узьнікненьне тонаў суправаджаецца разам з гляталізацыяй, падаўжэньнем галосных і асаблівымі зьменамі ў фаналёгіі. У граматыцы — вельмі складаная марфалёгія дзеясловаў.

Марфалёгія

  • Асабістыя займеньнікі:
Адз. л. Мн. л.
1. 2. 3. 1. 2. 3.
Кецкая āˑ(t) ūˑ būˑ ɤ̄ˑt ~ ɤ́tn ɤ́kŋ būˑŋ
Юская āt ū ɤ́tn kɤ́kŋ béìŋ
Коцкая ai au uju ~ hatu (м.р.)
uja ~ hata (ж.р.)
ajoŋ auoŋ ~ aoŋ uniaŋ ~ hatien
Асанская aj au bari ajuŋ avun hatin
Арынская ai au au aiŋ itaŋ
Пумпакольская ad u adu adɨŋ ajaŋ ?

Лексыка

  • Лічэбнікі:

У наступнай тубліцы прыведзеныя лічэбнікі енісейскіх моваў і спроба рэканструкцыі некаторых старажытных формаў:

   Gloss    Енісейскія мовы й дыялекты Наяўныя рэканструкцыі
Паўн. галіна Паўдн. галіна
Кецкія дыялекты Юская Коцка-асанскія Арынска-пумпакольскія
SK Коцкая Асанская Арынская Пумпакольская Старасьцін
1 qūˑs χūs huːtʃa hutʃa qusej xuta *xu-sa
2 ɯ̄ˑn ɯ̄n iːna ina kina hinɛaŋ *xɨna
3 dɔˀŋ dɔˀŋ toːŋa taŋa tʲoŋa ~ tʲuːŋa dóŋa *doʔŋa
4 sīˑk sīk tʃeɡa ~ ʃeːɡa ʃeɡa tʃaɡa ziang *si-
5 qāˑk χāk keɡa ~ χeːɡa keɡa qala hejlaŋ *qä-
6 aˀ ~ à àː χelutʃa ɡejlutʃa ɨɡa aɡɡɛaŋ *ʔaẋV
7 ɔˀŋ ɔˀŋ χelina ɡejlina ɨnʲa onʲaŋ *ʔoʔn-
10 qɔ̄ˑ χɔ̄ haːɡa ~ haɡa xaha qau ~ hioɡa hajaŋ *ẋɔGa
20 ɛˀk ɛˀk iːntʰukŋ inkukn kinthjuŋ hédiang *ʔeʔk ~ xeʔk
100 kiˀ kiˀ ujaːx jus jus útamssa *kiʔ ~ ɡiʔ / *ʔalVs-(tamsV)
  • Узоры этымалёгіі:

Ніжэй прадстаўленыя некаторыя енісейскія глёсы, а таксама спробы рэканструкцыі іх старажытных адпаведнікаў:

Глёса Енісейскія мовы й дыялекты Наяўныя рэканструкцыі
Паўн. галіна Паўдн. галіна
Кецкія дыялекты Юская Коцка-асанскія Арынска-пумпакольскія
SK NK CK Коцк. Асан. Арын. Пумп. Вайда Старасьцін Ўэрнэр
лістоўніца sɛˀs sɛˀs šɛˀš sɛˀs šet čet čit tag *čɛˀç *seʔs *sɛʔt / *tɛʔt
рака sēˑs sēˑs šēˑš sēs šet šet sat tat *cēˑc *ses *set / *tet
камень tʌˀs tʌˀs tʌˀš čʌˀs šiš šiš kes kit *cʰɛˀs *čɨʔs *t'ɨʔs
палец tʌˀq tʌˀq tʌˀq tʌˀχ tʰoχ ?  intoto  tok *tʰɛˀq *tǝʔq *thǝʔq
смала dīˑk dīˑk dīˑk dʲīk čik ? ? ? *čīˑk *ǯik (~-g, -ẋ) *d'ik
воўк qɯ̄ˑt  qɯ̄ˑti   qɯ̄ˑtə  χɯ̄ˑt (boru ← запазыч. зь цюр.) qut xotu *qʷīˑtʰi *qɨte (˜ẋ-) *qʌthǝ
зіма kɤ̄ˑt kɤ̄ˑti kɤ̄ˑte kɤ̄ˑt keːtʰi ? lot lete *kʷeˑtʰi *gǝte *kǝte
сьвятло  kʌˀn  kʌˀn kʌˀn kʌˀn kin ? lum ? *kʷɛˀn *gǝʔn- ?
асоба kɛˀd kɛˀd kɛˀd kɛˀtʲ hit het kit kit *kɛˀt *keʔt ?
два ɯ̄ˑn ɯ̄ˑn ɯ̄ˑn ɯ̄n in in kin hin *kʰīˑn *xɨna *(k)ɨn
вада ūˑl ūˑl ūˑl ūr ul ul kul ul *kʰul *qoʔl (~ẋ-, -r)  ?
бяроза ùs ùːse ùːsə ùːʰs uča uuča kus uta *kʰuχʂa *xūsa *kuʔǝt'ǝ

Гіпотэзы роднасьці

Да 2008 году некаторыя лінгвісты не прызнавалі сувязяў енісейскае сям’і зь іншымі любымі сем’ямі. Тым ня менш, іншымі лінгвістамі высоўваліся гіпотэзы пра сувязь енісейскіх моваў зь іншымі эргатыўнымі мовамі Эўразіі.

Дэнэ-енісейская макрасям’я

У 2008 годзе амэрыканскі спэцыяліст па гістарычнай лінгвістыцы Эдўард Вайда прапанаваў шэраг доказаў на карысьць генэалягічных сувязяў паміж енісейскімі мовамі й мовамі на-дэнэ, распаўсюджанымі на ўсходзе Паўночнай Амэрыкі. На момант публікацыі прапановы Э. Вайды былі станоўча, хоць і асьцярожна, разгледжаныя шэрагам спэцыялістаў па мовах на-дэнэ й енісейскіх мовах, а таксама некаторымі вядомымі лінгвістамі. Нягледзячы на гэта, існуюць крытычныя погляды на гіпотэзу, а таксама сьведчаньні аўтара наконт таго, што гіпотэза цалкам не дапрацаваная.

Макрасям’я карасук

Некаторымі іншымі дасьледчыкамі, у прыватнасьці А. Дульзонам і У. Тапаровым, была прапанавая гіпотэза макрасям’і карасук, у якой енісейскія мовы аб’ядноўваюцца з моваю бурушаскі. Жорж ван Дрым, найбольш прдастаўнічы прыхільнік гіпотэзы моваў карасук, пастулюе, што бурышы (носьбіты бурушаскі) набылі сучаснае месца свайго пражываньня (поўнач Кашміру) у выніку міграцыі з тэрыторыі Цэнтральнай Азіі.

Сына-тыбэцкая сям’я

Як адзначалі некаторыя сучасныя лінгвісты, а таксама дасьледчыкі ХІХ—ХХ стагодзьдзяў, енісейскія мовы маглі зьяўляцца, верагодна, роднаснымі датычна сына-тыбэцкае моўнае сям’і. Пазьней гэтыя ідэі падтрымалі й некалькі іншых мовазнаўцаў.

Сына-каўкаская макрасям’я

Ужо ў першай палове ХХ ст. Боўдам апісвалася гіпатэтычнае моўнае аб’яднаньне, якое, апрача енісейскіх, уключала ў сябе сына-тыбэцкія, паўночнакаўкаскія мовы, а таксама мову бурушаскі. Потым гіпотэзу ў сваіх працах імкнуліся пацьвердзіць Р. Бляйхштайнэр, О. Тэлёр, С. Старасьцін і С. Нікалаеў. Пазьней гэтая гіпотэза ўдакладнялася іншымі дасьледчыкамі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Енісейскія Мовы Унутраная клясыфікацыяЕнісейскія Мовы Лінгвістычныя рысыЕнісейскія Мовы Гіпотэзы роднасьціЕнісейскія Мовы КрыніцыЕнісейскія Мовы Вонкавыя спасылкіЕнісейскія МовыЕнісейРасеяСыбір

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Менская вобласьцьСяргей Паўлавіч АбламейкаКрычаўскі палацВіктар ШніпАндрэй МукавозчыкБагоўкаРыгор БарадулінМіндоўг (імя)Уладзімер ДубоўкаСавушкін прадуктВэб-дызайнЛетуваПаўлюк ТрусМаланкаАльгерд БахарэвічЛяхавічыПрыназоўнікЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)ПагоняДыялёгБеларуская моваМагілёўАндрэй ХадановічРысСяброўстваВольга КараткевічТаўканіцаКунілінгусЖорсткая парнаграфіяПэрсыдзкая моваРусіфікацыя БеларусіКузьма ЧорныБанкаўскі рахунакЯнка СіпакоўАлесь ПісьмянкоўМаскваІндустрыялізацыяЭйбарАдвакатЯкасныя прыметнікіМастацкая літаратураРасеяНаваградакНармандыяАляксандар ШыдлоўскіДалярБеларуская Народная РэспублікаВадзім БолбасБудызм25 красавікаФундацыя «Вікімэдыя»КурыцаISO 4217ДзеяслоўGoogleЛявон ВаласюкПратэстанцкая Рэфармацыя1891Сьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіВэб-сайтМоваАлесь РазанаўРыбыC++БумонтПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовы🡆 More