Енісей: рака ў Азіі

Енісе́й (па-эвенкійску: Іонесі «вялікая вада», па-хакаску: Кім, па-тувінску: Улуг-Хем — «вялікая рака», па-кецку: Хук, па-селькупску: Пӱӱл Тяас-қолд) — рака ў Сібіры, адна з найвялікшых рэкаў сьвету й Расеі.

Упадае ў Карскае мора Арктычнага акіяну.

Рака
Енісей

Енисей
Енісей каля Краснаярску
Енісей каля Краснаярску
Агульныя зьвесткі
Выток сутока рэкаў: Малы Енісей і Вялікі Енісей
Вышыня вытоку 3300
Вусьце Карскае мора
Вышыня вусьця 0 м
Краіны басэйну Манголія, Расея
Вобласьці Тува, Хакасія і Краснаярскі край
Даўжыня 3487 км
Сярэднегадавы сьцёк 19 800 м³/с
Плошча басэйну 2580 тыс. км²

Назва

Назва паходзіць ад эвенкійскага «Іонесі» — вялікая вада.

Геаграфія

Адна з найдаўжэйшых рэкаў сьвету: даўжыня ад месца сутокі Вялікага й Малога Енісею — 3487 км, ад вытокаў Малога Енісею — 4287 км, ад вытокаў Вялікага Енісею — 4092 (4123) км. Паводле плошчы басэйну (2580 тыс. км²) Енісей займае 2-е месца сярод рэкаў Расеі (пасьля Абі) і 7-е месца сярод рэкаў сьвету. Для басэйну Енісею характэрная рэзкая асыметрычнасьць: яго правабярэжная частка ў 5,6 разы вышэй за левабярэжную.

Енісей ёсьць мяжой між Заходняй і Ўсходняй Сібір’ю. Ад Саянаў да Арктычнага акіяну Енісей праходзіць праз усе кліматычныя зоны Сібіры. Уласна Енісей пачынаецца ў месьце Кызыле на сутоку Вялікага й Малога Енісею.

Палеміка: Енісей альбо Ангара

Існуе колькі прычынаў, паводле якіх сучасны Енісей ніжэй за суток з ракой Ангарой насамрэч можа лічыцца Ангарой:

  • пры сутоку зь Енісеем Ангара нясе значна больш вады — ля паселішча Стрэлка сярэднегадавы сьцёк вады ў Енісеі складае 3350 м³/с, а ў вусьці Ангары — 4530 м³/с
  • басэйн верхняй часткі Енісею складае менш за 400 тыс. км², то бок значна менш за плошчу вадазбору Ангары — 1040 тыс. км².

Такім чынам можна заключыць, што Енісей лічыцца галоўнай ракой з прычыны больш геалягічнае будовы ягонай рачной даліны й праз гістарычна складзеныя традыцыі.

Населеныя пункты

Енісей: Назва, Геаграфія, Населеныя пункты 
Енісей ля Кызылу

Месты (разьмешчанныя ўніз па цячэньні): Кызыл, Шаганар, Саянагорск, Мінусінск, Абакан, Дзіўнагорск, Краснаярск, Сасноваборск, Жалезнагорск, Лесасібірск, Енісейск, Ігарка, Дудзінка.

Tags:

Енісей НазваЕнісей ГеаграфіяЕнісей Населеныя пунктыЕнісейАрктычны акіянКарскае мораРасеяСібір

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віцебская вобласьцьСярэдняя школа №104 (Менск)Паўлінка (п’еса)Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)БудызмАндрэй МукавозчыкАнатоль ЗэкаўЦеплавы рухавікОрдэн ПагоніПрыназоўнікСьвятлана АлексіевічМарыянскі жолабПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)ГайлімінБеларусыАндрусь ГорватЧорны замак АльшанскіЯўгенія ЯнішчыцДзяржаваРыбыЗямля пад белымі крыламіМадэль OSIЖан-Поль СартрЮлі ТаўбінМ’янмаПISO 3166МаякЗянон ПазьнякВіктар ШніпБарыс РагуляЛюдміла СільноваЧорная ночВікіПаляндвіцаЖорсткая парнаграфіяАмонімКліматВалерыя КуставаПюі-дэ-ДомLinuxІнданэзіяХатыньПавецьЯгайла (імя)Востраў сьлёзДаўгодГердаВейшнорыя2022ДунайУладзімер КонанУрманСакуныДыялёгБеларусьСубтытрыРэстаранMozilla FirefoxБайструкЭйка2008ДнестарМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніФундацыя «Вікімэдыя»Альгерд БахарэвічЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Салатная цыкорыяПарнафільмJavaСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіІпаці ПацейПарнаграфія ў БеларусіЧовен🡆 More