Хакасія

Хака́сія (афіцыйна Рэспу́бліка Хака́сія, па-расейску: Хакасия, Республика Хакасия, па-хакаску: Хакас Республиказы) — рэспубліка ў складзе Расейскае Фэдэрацыі і яе суб’ект, уваходзіць у склад Сыбірскай фэдэральнай акругі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Абакан, якое разьмешчанае на ўсходзе рэспублікі.

Рэспубліка Хакасія
рас. Республика Хакасия
хак. Хакас Республиказы
Хакасія
Герб
Хакасія

Сьцяг
Гімн адсутнічае
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Эканамічны раён Усходне-Сыбірскі
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Абакан
Улучае 8 раёнаў,
5 мескіх акругаў
Найбольшы горад Абакан
Іншыя буйныя гарады Абакан, Чарнагорск
Дата ўтварэньня 20 кастрычніка 1930 (як Хакаская АВ)
1990 (як Хакаская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
1991 (як Хакаская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
1992 (як Рэспубліка Хакасія)
Старшыня Ўраду Валянцін Канавалаў
Старшыня Вярхоўнага Савету Уладзімер Штыгашаў
Афіцыйныя мовы расейская, хакаская
Насельніцтва (2013)
Хакасія533 025 (71-е месца)
Шчыльнасьць 8,66 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы, хакасы
Плошча 61 569 км² (46-е месца)
Месцазнаходжаньне Хакасіі
Рэспубліка Хакасія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +8
Код ISO 3166-2 RU-KK
Тэлефонны код 390
Код аўтам. нумароў 19
Афіцыйны сайт
Хакасія   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мяжуе з Кемераўскай вобласьцю (на захадзе), Краснаярскім краем (на поўначы ды ўсходзе), Тувой (на паўднёвым усходзе) ды Рэспублікай Алтай (на паўднёвым захадзе).

Гісторыя

Ад VI ст. тэрыторыя сучаснае Хакасіі зьяўлялася цэнтрам тагачаснае Кыргыскае дзяржавы. У XIII ст., пасьля паразы ад манголаў, большая частка кыргызаў мігравала на паўднёвы ўсход і асела на тэрыторыі сучаснага Кыргыстану. Сучасныя хакасы лічаць сябе нашчадкамі кыргызаў, якія засталіся ў той час у Сыбіры.

У 1707 годзе тэрыторыя Хакасіі была ўключаная ў склад Расеі, што было пацьверджана расейска-кітайскай дамовай у 1727 годзе. Царская палітыка спрыяла працэсу ссылкі асуджаных злачынцаў з эўрапейскай часткі Расеі, ішоў працэс збудаваньня ўмацаваных паселішчаў. Тым часам, значная частка хакасаў пачала пераходзіць ва ўлоньне Расейскай Праваслаўнай Царквы і спыняць качавы лад жыцьця.

У часах Лютаўскае ды Кастрычніцкае рэвалюцыяў у Расеі, расейцы складалі прыкладна палову ад насельніцтва сучаснай Хакасіі. 20 кастрычніка 1930 году была ўтвораная хакаская аўтаномія ў складзе РСФСР у форме аўтаномнай вобласьці, якая падчас свайго існаваньня ўваходзіла ў склад Краснаярскага краю. У 1990 годзе яе статус быў падвышаны да Аўтаномнае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, праз год — да Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі. У 1992 рэспубліка набыла назву Рэспубліка Хакасія і стала паўнапраўным суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі.

Насельніцтва

Паводле зьвестак на 2013 год насельніцтва Рэспублікі Хакасія склала 533 025 чал., у тым ліку шчыльнасьць насельніцтва 8,66 чал./км², адсоткавая дзеля гарадзкога насельніцтва ад усяго насельніцтва рэспублікі — 67,75%.

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва ў Расеі ў 2010 годзе адсоткавыя дзелі народаў у складзе нацыянальнае структуры насельніцтва Хакасіі разьмеркаваліся наступным чынам:

Найбольшую частку хакасаў ад насельніцтва паказвае Аскіскі раён (цэнтар і захад рэспублікі) — 31,6% ад насельніцтва; найменшую — Баградзкі (паўночны ўсход) — 0,9% ад насельніцтва раёну.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У адпаведнасьці з прынятымі рэспубліканскімі законамі па рэалізацыі Фэдэральнага закону ад 6 кастрычніка 2003 року 131-ФЗ «Пра агульныя прынцыпы арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расейскай Фэдэрацыі», у Хакасіі ўтворана 100 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:

Зноў утворана 8 мескіх і 77 сельскіх паселішчаў.

  • Мескія акругі:
    • Абаза
    • Абакан
    • Саянагорск
    • Сорск
    • Чарнагорск
  • Муніцыпальныя раёны:
    • Алтайскі
    • Аскіскі
    • Бейскі
    • Баградзкі
    • Арджанікідзэўскі
    • Таштыпскі
    • Вусьць-Абаканскі
    • Шырынскі

Крыніцы

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Хакасія  Хакасіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Хакасія ГісторыяХакасія НасельніцтваХакасія Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелХакасія КрыніцыХакасія ЗаўвагіХакасія Вонкавыя спасылкіХакасіяАбаканАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел РасеіРасейская моваРасеяСыбірская фэдэральная акругаХакаская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская Народная РэспублікаТор (элемэнт)ЗавушніцыЗШААлі ХамэнэіКаса (фрызура)Беларус на варцеГорадМаланка (часопіс)СіяньКувэйтАлесь КажадубЧорны замак АльшанскіМаксім ТанкПубліцыстыкаМэлятанінПалітычны вязеньРасеяЗянон ПазьнякЗлучнікПарнаграфія ў БеларусіВэб-дызайнСмаргонская мядзьведжая акадэміяНагуевічыТайва́ньБеларуская ВікіпэдыяПаўлюк ТрусБагдан БянюкСпадніцаВушкіКойданаўПалестынцыСядзібаЖыды ў БеларусіДругая сусьветная вайнаКрумкачПагоняАнатоль БутэвічРоднае слова (часопіс)1632Рэспубліка КітайСэрвалюксСакрат ЯновічМостДэміюргСяброўстваШтучны інтэлектБеларусыСельская газэтаКарусь КаганецНаркотыкСябарВуха1891РадаўніцаВыказьнікКадзіла сармацкаеЛітаратураMemento moriБеларускі клясычны правапісМаксім ЛужанінВалеры ГапееўIP-адрасПаэт1877Гаўрыіл (арханёл)ГердаВікіЯнка МаўрЯскільУкраінаКаханьне без пранікненьняРэжым Лукашэнкі🡆 More